https://bel.sputnik.by/20251118/nebenzya-prynyataya-sb-aan-rezalyutsyya-pa-gaze--chargovy-kot-u-myashku-1101728028.html
Небензя: прынятая СБ ААН рэзалюцыя па Газе – "чарговы кот у мяшку"
Небензя: прынятая СБ ААН рэзалюцыя па Газе – "чарговы кот у мяшку"
Sputnik Беларусь
Ухваленая СБ ААН рэзалюцыя, якую прапанавалі ЗША, прадугледжвае стварэнне міжнародных сіл стабілізацыі ў сектары Газа, як і пераходнага механізма, "Савета... 18.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-18T10:47+0300
2025-11-18T10:47+0300
2025-11-18T10:47+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
васіль небензя
аан
савет бяспекі аан
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
расія
зша
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103467/89/1034678963_0:0:2876:1619_1920x0_80_0_0_d1a8645ab62ff2bace8ff016c551f841.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прынятая па ініцыятыве Вашынгтона рэзалюцыя Савета бяспекі ААН па сектары Газа з’яўляецца чарговым "катом у мяшку", заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры Сусветнай арганізацыі Васіль Небензя.Сёння РБ ААН ухваліў прапанаваную ЗША рэзалюцыю ў падтрымку ўсёабдымнага плана прэзідэнта Дональда Трампа па ўрэгуляванні сітуацыі ў Газе. За яе прыняцце прагаласавалі трынаццаць з пятнаццаці членаў СБ. Устрымаліся – Расія і Кітай. Гэтым дакументам прадугледжана стварэнне міжнародных сіл стабілізацыі (МСС) у сектары Газа, як і пераходнага механізма, "Савета міру".Раней "катом у мяшку" ў пастаянным прадстаўніцтве РФ называлі рэзалюцыю (2735) аб спыненні агню ў Газе з выкладзеным паэтапным планам Джо Байдэна, які тады займаў пасаду прэзідэнта ЗША. Гэтая рэзалюцыя была таксама прынята па патрабаванні Вашынгтона. Расія і тады ўстрымалася пры галасаванні, і, як і папярэджвала Масква, рэзалюцыя не была выканана."Хацелі б памыліцца…"Васіль Небензя падкрэсліў, што прыняцце Саветам бяспекі ААН рэзалюцыі па Газе, заснаванай на плане амерыканскага лідара Дональда Трампа, з’яўляецца тым выпадкам, калі Масква ў сваіх ацэнках хацела б памыліцца.Ён таксама адзначыў, што РФ разлічвае на тое, што ЗША на справе прадэманструюць свой міратворчы патэнцыял, ацэньваць які магчыма будзе па тым, наколькі ў Вашынгтона атрымаецца забяспечыць устойлівы мір, "дзе Ізраіль і Палесціна будуць суіснаваць у міры і бяспецы ў межах 1967 года, а Іерусалім стане сталіцай абедзвюх дзяржаў у адпаведнасці з рэзалюцыяй".Указаўшы на тое, што рэалізацыя плана Дональда Трампа цалкам кладзецца на яго аўтараў і прыхільнікаў, у першую чаргу з ліку араба-мусульманскай "васьмёркі", Небензя нагадаў аб сумным вопыце рашэнняў ЗША па палесціна-ізраільскім канфлікце."На жаль, у нас ёсць сумны вопыт, калі праціснутыя Злучанымі Штатамі рашэнні па палесціна-ізраільскім канфлікце прыводзілі да адваротнага ад задуманага выніку", - сказаў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251021/tramp-zayav-shto-sayuznk-zsha-gatovy-vests-voysk--gazu-1100957674.html
палесціна
ізраіль
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103467/89/1034678963_44:0:2600:1917_1920x0_80_0_0_5f5d9eed2b765e300da4b910a620977e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
васіль небензя, аан, савет бяспекі аан, палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, расія, зша, палітыка, бяспека, у свеце
васіль небензя, аан, савет бяспекі аан, палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, расія, зша, палітыка, бяспека, у свеце
Небензя: прынятая СБ ААН рэзалюцыя па Газе – "чарговы кот у мяшку"
Ухваленая СБ ААН рэзалюцыя, якую прапанавалі ЗША, прадугледжвае стварэнне міжнародных сіл стабілізацыі ў сектары Газа, як і пераходнага механізма, "Савета міру".
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прынятая па ініцыятыве Вашынгтона рэзалюцыя Савета бяспекі ААН па сектары Газа з’яўляецца чарговым "катом у мяшку", заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры Сусветнай арганізацыі Васіль Небензя.
Сёння РБ ААН ухваліў прапанаваную ЗША рэзалюцыю ў падтрымку ўсёабдымнага плана прэзідэнта Дональда Трампа па ўрэгуляванні сітуацыі ў Газе. За яе прыняцце прагаласавалі трынаццаць з пятнаццаці членаў СБ. Устрымаліся – Расія і Кітай. Гэтым дакументам прадугледжана стварэнне міжнародных сіл стабілізацыі (МСС) у сектары Газа, як і пераходнага механізма, "Савета міру".
"Калі рэзюміраваць, то прадстаўлены Злучанымі Штатамі дакумент – гэта чарговы кот у мяшку", - сказаў Небензя падчас пасяджэння Савета бяспекі ААН, перадае РІА Навіны.
Раней "катом у мяшку" ў пастаянным прадстаўніцтве РФ называлі рэзалюцыю (2735) аб спыненні агню ў Газе з выкладзеным паэтапным планам Джо Байдэна, які тады займаў пасаду прэзідэнта ЗША. Гэтая рэзалюцыя была таксама прынята па патрабаванні Вашынгтона. Расія і тады ўстрымалася пры галасаванні, і, як і папярэджвала Масква, рэзалюцыя не была выканана.
Васіль Небензя падкрэсліў, што прыняцце Саветам бяспекі ААН рэзалюцыі па Газе, заснаванай на плане амерыканскага лідара Дональда Трампа, з’яўляецца тым выпадкам, калі Масква ў сваіх ацэнках хацела б памыліцца.
Ён таксама адзначыў, што РФ разлічвае на тое, што ЗША на справе прадэманструюць свой міратворчы патэнцыял, ацэньваць які магчыма будзе па тым, наколькі ў Вашынгтона атрымаецца забяспечыць устойлівы мір, "дзе Ізраіль і Палесціна будуць суіснаваць у міры і бяспецы ў межах 1967 года, а Іерусалім стане сталіцай абедзвюх дзяржаў у адпаведнасці з рэзалюцыяй".
Указаўшы на тое, што рэалізацыя плана Дональда Трампа цалкам кладзецца на яго аўтараў і прыхільнікаў, у першую чаргу з ліку араба-мусульманскай "васьмёркі", Небензя нагадаў аб сумным вопыце рашэнняў ЗША па палесціна-ізраільскім канфлікце.
"На жаль, у нас ёсць сумны вопыт, калі праціснутыя Злучанымі Штатамі рашэнні па палесціна-ізраільскім канфлікце прыводзілі да адваротнага ад задуманага выніку", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"