https://bel.sputnik.by/20251118/turchyn-syaredn-ekanamchny-rost-kran-shas-u-dva-razy-peravys-susvetny-1101731809.html
Турчын: сярэдні эканамічны рост краін ШАС у два разы перавысіў сусветны
Турчын: сярэдні эканамічны рост краін ШАС у два разы перавысіў сусветны
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага ўрада агучыў на саміце прэм’ераў ШАС ключавыя прапановы Мінска ў плоскасці эканомікі. 18.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-18T12:12+0300
2025-11-18T12:12+0300
2025-11-18T12:12+0300
аляксандр турчын
шас
савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў шас
навіны
беларусь
расія
у свеце
палітыка
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095193211_0:126:2900:1757_1920x0_80_0_0_faf51bcf4408455d18ded684db056b6f.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Эканамічны патэнцыял краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сапраўды бязмежны, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў арганізацыі ў пашыраным складзе.Прэм’ер таксама нагадаў, што ключавыя прапановы беларускага боку па ўмацаванні эканамічнага суверэнітэту рэгіёна ШАС агучваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на саміце ў Цяньцзіні, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня бягучага года.У тым ліку гэта актывізацыя дыялогу па спрашчэнні гандлю, стварэнне незалежнага фінансавага механізма і павелічэнне долі нацвалют у разліках.Ён зрабіў акцэнт і на тым, што трэба стварыць еўразійскі транзітны хаб.Іншы важны вектар супрацоўніцтва ШАС, на думку Турчына, – гэта харчовая бяспека. Беларусь гатова дзяліцца вопытам у гэтай сферы.Таксама Мінск прапануе развіваць адукацыйнае супрацоўніцтва. Гэта могуць быць стажыроўкі і сумесныя адукацыйныя праграмы. Акрамя таго, Турчын вылучыў канкрэтную прапанову – запусціць адукацыйную праграму "Маладыя дыпламаты ШАС". Беларускі бок гатоў да практычнай рэалізацыі гэтай ідэі.Яшчэ адзін аспект, аб якім сказаў прэм’ер-міністр Беларусі, – гэта павелічэнне авіярэйсаў паміж краінамі ШАС. Размова ідзе не толькі аб сталіцах, але рэгіянальных цэнтрах. Гэта дазволіць развіваць турызм і дзелавыя кантакты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251118/pasyadzhenne-saveta-kranko-urada-kran-shas--translyatsyya-1101726909.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095193211_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_4940e6a5b5ef6a8419c3687b06939202.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр турчын, шас, савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў шас, навіны , беларусь, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства
аляксандр турчын, шас, савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў шас, навіны , беларусь, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства
Турчын: сярэдні эканамічны рост краін ШАС у два разы перавысіў сусветны
Кіраўнік беларускага ўрада агучыў на саміце прэм’ераў ШАС ключавыя прапановы Мінска ў плоскасці эканомікі.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Эканамічны патэнцыял краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сапраўды бязмежны, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў арганізацыі ў пашыраным складзе.
"Паводле даных Сусветнага банка, у 2024 годзе сярэдні эканамічны рост на прасторы ШАС амаль у два разы перавысіў агульнасусветны, а ўзаемны тавараабарот павялічваецца з году ў год", - таксама сказаў Турчын.
Прэм’ер таксама нагадаў, што ключавыя прапановы беларускага боку па ўмацаванні эканамічнага суверэнітэту рэгіёна ШАС агучваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на саміце ў Цяньцзіні, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня бягучага года.
У тым ліку гэта актывізацыя дыялогу па спрашчэнні гандлю, стварэнне незалежнага фінансавага механізма і павелічэнне долі нацвалют у разліках.
"Аднак неабходна стварэнне ўласнай плацежна-разліковай інфраструктуры. У гэтым кантэксце падтрымліваем ідэю аб стварэнні Банка развіцця ШАС, які павінен паўнацэнна функцыянаваць ва ўсіх краінах Арганізацыі", - адзначыў Турчын.
Ён зрабіў акцэнт і на тым, што трэба стварыць еўразійскі транзітны хаб.
Іншы важны вектар супрацоўніцтва ШАС, на думку Турчына, – гэта харчовая бяспека. Беларусь гатова дзяліцца вопытам у гэтай сферы.
Таксама Мінск прапануе развіваць адукацыйнае супрацоўніцтва. Гэта могуць быць стажыроўкі і сумесныя адукацыйныя праграмы. Акрамя таго, Турчын вылучыў канкрэтную прапанову – запусціць адукацыйную праграму "Маладыя дыпламаты ШАС". Беларускі бок гатоў да практычнай рэалізацыі гэтай ідэі.
Яшчэ адзін аспект, аб якім сказаў прэм’ер-міністр Беларусі, – гэта павелічэнне авіярэйсаў паміж краінамі ШАС. Размова ідзе не толькі аб сталіцах, але рэгіянальных цэнтрах. Гэта дазволіць развіваць турызм і дзелавыя кантакты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"