https://bel.sputnik.by/20251119/ltva-adkryvae-dva-punkty-propusku-na-myazhy-z-belarussyu-1101773062.html
Літва адкрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Літва адкрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Вільнюс у аднабаковым парадку ў кастрычніку прыняў рашэнне закрыць два астатнія пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. 19.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-19T15:05+0300
2025-11-19T15:05+0300
2025-11-19T15:31+0300
калючая загарода еўрасаюза
мяжа
літва
беларусь
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/19/1101087327_0:62:1180:726_1920x0_80_0_0_4ab4ee5cbe205f5b10da225494058b0e.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Літва адкрывае раней запланаванага тэрміну два закрытыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, такое рашэнне прыняў урад балтыйскай рэспублікі на пасяджэнні ў сераду.Пункты пропуску будуць адчынены з 20 лістапада.Раней старшыня літоўскага парламенцкага камітэта па знешняй палітыцы Рэмігіюс Матузас паведаміў, што Вільнюс можа прыняць рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю 19 лістапада – пасля таго, як пройдзе сустрэча прадстаўнікоў дзвюх краін.Напярэдадні прадстаўнікі пагранічных службаў дзвюх краін сустрэліся ў літоўскім пункце пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку – "Катлоўка) і абмеркавалі абстаноўку.Закрыццё мяжыУ кастрычніку літоўскі бок у аднабаковым парадку прыняў рашэнне аб закрыцці двух астатніх пунктаў пропуску на мяжы – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") – да 1 снежня гэтага года.Беларусь у адказ абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі дзяржнумарамі. У выніку паблізу мяжы з Літвой сабралася больш за 1,1 тыс велікагрузных машын, у тым ліку кінутых ля праезнай часткі дарог.Грузавікі ў выніку былі перамешчаны на спецыяльна абсталяваныя ахоўныя стаянкі, а вадзіцелям дадзена магчымасць вярнуцца ў сваю краіну.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251118/sk-latvytsy-pratsyagvayuts-zbvats-mgranta-na-myazhy-1101739044.html
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/19/1101087327_66:0:1114:786_1920x0_80_0_0_1b7486c168b3b60ffc94163b0d998e7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, літва, беларусь, навіны , палітыка, у свеце
мяжа, літва, беларусь, навіны , палітыка, у свеце
Літва адкрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
15:05 19.11.2025 (абноўлена: 15:31 19.11.2025) Вільнюс у аднабаковым парадку ў кастрычніку прыняў рашэнне закрыць два астатнія пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Літва адкрывае раней запланаванага тэрміну два закрытыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, такое рашэнне прыняў урад балтыйскай рэспублікі на пасяджэнні ў сераду.
"Змена сітуацыі на мяжы дазваляе нам прыняць рашэнне аб яе адкрыцці", - заявіў на пасяджэнні кіраўнік МУС Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.
Пункты пропуску будуць адчынены з 20 лістапада.
Раней старшыня літоўскага парламенцкага камітэта па знешняй палітыцы Рэмігіюс Матузас паведаміў, што Вільнюс можа прыняць рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю 19 лістапада – пасля таго, як пройдзе сустрэча прадстаўнікоў дзвюх краін.
Напярэдадні прадстаўнікі пагранічных службаў дзвюх краін сустрэліся ў літоўскім пункце пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку – "Катлоўка) і абмеркавалі абстаноўку.
У кастрычніку літоўскі бок у аднабаковым парадку прыняў рашэнне аб закрыцці двух астатніх пунктаў пропуску на мяжы – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") – да 1 снежня гэтага года.
Беларусь у адказ абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі дзяржнумарамі. У выніку паблізу мяжы з Літвой сабралася больш за 1,1 тыс велікагрузных машын, у тым ліку кінутых ля праезнай часткі дарог.
Грузавікі ў выніку былі перамешчаны на спецыяльна абсталяваныя ахоўныя стаянкі, а вадзіцелям дадзена магчымасць вярнуцца ў сваю краіну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"