https://bel.sputnik.by/20251119/lukashenka-razlchvae-na-matsavanne-suvyazey-pamzh-belarussyu--manaka-1101753622.html
Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне сувязей паміж Беларуссю і Манака
Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне сувязей паміж Беларуссю і Манака
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт лічыць, што Беларусі і Манака трэба пашырыць гарызонты супрацоўніцтва ў такіх сферах, як культура, навука, спорт, ахова навакольнага асяроддзя і... 19.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-19T09:49+0300
2025-11-19T09:49+0300
2025-11-19T09:49+0300
аляксандр лукашэнка
манака
віншаванне
палітыка
беларусь
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/11/1101699066_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_3df7f3dd40697c90aa9fbc33b251311d.png
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ад усіх беларусаў павіншаваў Князя Манака Альбера ІІ з нацыянальным святам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Лукашэнка нагадаў, што ў 2026 годзе споўніцца дзесяць гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака. Прэзідэнт назваў гэты юбілей зручным момантам, каб надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж краінамі, знайсці шляхі рэалізацыі праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пашырыць гарызонты ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як культура, навука, спорт, ахова навакольнага асяроддзя і турызм.Кіраўнік дзяржавы ўпэўнен, што "пры добрай волі і ўзаемнай зацікаўленасці" ўдасца ўмацаваць дружалюбныя сувязі паміж Беларуссю і Манака.Лукашэнка пажадаў Альберу II здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе, а ўсім жыхарам княства – міру і згоды.Дзень князяНацыянальны дзень Манака, таксама вядомы як Дзень князя, святкуецца 19 лістапада. У гэты дзень адзначаецца вывядзенне ў 1860 годзе войск Сардзініі з Манака, а таксама гадавіна каранацыі князя Альбера II.У гонар Нацыянальнага дня праводзіцца ваенны парад, а таксама ўрачыстая імша ў саборы святога Мікалая. На мерапрыемствах прысутнічаюць усе члены княжацкай сям’і, а таксама іншыя афіцыйныя асобы. Завяршаецца святкаванне ўрачыстым спектаклем у Оперы Монтэ-Карла, на якім таксама прысутнічае княжая сям’я.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251118/lukashenka-penen-shto-belarus--latvya-zakhavayuts-adnosny-dobrasusedstva-1101725473.html
манака
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/11/1101699066_24:0:1025:751_1920x0_80_0_0_c903f8f0fd277f0eb67defe1bea7ce5d.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, манака, віншаванне, палітыка, беларусь, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, манака, віншаванне, палітыка, беларусь, навіны , у свеце
Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне сувязей паміж Беларуссю і Манака
Прэзідэнт лічыць, што Беларусі і Манака трэба пашырыць гарызонты супрацоўніцтва ў такіх сферах, як культура, навука, спорт, ахова навакольнага асяроддзя і турызм.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ад усіх беларусаў павіншаваў Князя Манака Альбера ІІ з нацыянальным святам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Сёння, калі свет перажывае складаныя выпрабаванні і канфлікты, асаблівую каштоўнасць набываюць дыялог, узаемаразуменне і павага паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка нагадаў, што ў 2026 годзе споўніцца дзесяць гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака. Прэзідэнт назваў гэты юбілей зручным момантам, каб надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж краінамі, знайсці шляхі рэалізацыі праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пашырыць гарызонты ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як культура, навука, спорт, ахова навакольнага асяроддзя і турызм.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнен, што "пры добрай волі і ўзаемнай зацікаўленасці" ўдасца ўмацаваць дружалюбныя сувязі паміж Беларуссю і Манака.
Лукашэнка пажадаў Альберу II здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе, а ўсім жыхарам княства – міру і згоды.
Нацыянальны дзень Манака, таксама вядомы як Дзень князя, святкуецца 19 лістапада. У гэты дзень адзначаецца вывядзенне ў 1860 годзе войск Сардзініі з Манака, а таксама гадавіна каранацыі князя Альбера II.
У гонар Нацыянальнага дня праводзіцца ваенны парад, а таксама ўрачыстая імша ў саборы святога Мікалая. На мерапрыемствах прысутнічаюць усе члены княжацкай сям’і, а таксама іншыя афіцыйныя асобы. Завяршаецца святкаванне ўрачыстым спектаклем у Оперы Монтэ-Карла, на якім таксама прысутнічае княжая сям’я.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"