1-я разведывательно-штурмовая бригада Волки Южной группировки войск - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Удар "Искандером" па ракетных комплексах MLRS пад Харкавам – відэа

Падпісацца
Расійскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па пазіцыі УСУ ў адказ на здзейсненую раней спробу ўдару па Варонежы ракетамі ATACMS, глядзіце на відэа, як былі знішчаны пазіцыі праціўніка.
Мінабароны Расіі апублікавала ў афіцыйных акаўнтах відэакадры ракетнага ўдару АТРК "Искандер-М" па ракетных комплексах MLRS у Харкаўскай вобласці, якімі раней кіеўскі рэжым спрабаваў атакаваць Варонеж.
Усе чатыры ракеты ATACMS, выпушчаныя УСУ па Варонежы, былі збіты расійскай СПА. Па даных расійскай разведкі, пускавыя ўстаноўкі, якімі былі здзейснены спробы атакі, знаходзіліся паблізу ад сяла Валоская Балаклея на паўднёвым усходзе ад Чугуева ў Харкаўскай вобласці. "Искандером" расійскія сілы ўдарылі ў адказ.
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, ударам "Искандера" былі знішчаны 2 пускавыя ўстаноўкі MLRS з боекамплектам, а таксама 10 байцоў УСУ. На апублікаваных расійскім ваенным ведамствам кадрах бачна, як ракеты трапляюць у цэль, пасля чаго адбываецца серыя выбухаў.

Удар па Варонежы

Кіеўскі рэжым атакаваў Варонеж у ноч на сераду, спрабуючы ўдарыць па расійскім адміністрацыйным цэнтры балістычнымі ракетамі ATACMS, якія былі перахоплены ў паветры расійскай супрацьпаветранай абаронай.
Абломкі знішчаных ракет упалі на мясцовы геранталагічны цэнтр, дом для дзяцей-сірот і адзін з прыватных дамоў. Па паведамленнях варонежскіх улад, ахвяр і пацярпелых у горадзе няма.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0