https://bel.sputnik.by/20251120/laro-zlachynstvy-keva-zadakumentavany-zlachyntsy-buduts-pakarany-1101804487.html
Лаўроў: злачынствы Кіева задакументаваны, злачынцы будуць пакараны
Лаўроў: злачынствы Кіева задакументаваны, злачынцы будуць пакараны
Sputnik Беларусь
Расія стварыла спецыяльную пасаду для дакументавання злачынстваў кіеўскага рэжыму і заявіла аб непазбежнасці пакарання ўсіх датычных. 20.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-20T14:55+0300
2025-11-20T14:55+0300
2025-11-20T14:55+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей лаўроў
нюрнбергскі працэс
кіеў
украіна
расія
злачынства
расследаванне злачынстваў
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091341981_0:104:2940:1758_1920x0_80_0_0_923945e0f15f09bdf973e19b62426676.jpg
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Расійская Федэрацыя фіксуе злачынствы кіеўскага рэжыму з 2014 года, на аснове сабраных матэрыялаў усе вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці, сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю для дакументальнага фільма "Нюрнберг".Па словах міністра, усе задакументаваныя пасля дзяржперавароту факты злачынстваў Кіева, маюць вялікае значэнне.Для фіксацыі злачынстваў была створана новая пасада – пасол па асобых даручэннях па злачынствах кіеўскага рэжыму, адзначыў Лаўроў. Гэты пост заняў Радзівон Мірошнік, які быў удзельнікам працэсаў, звязаных з рэалізацыяй Мінскіх дамоўленасцей, у выніку сарваных Захадам."Пару гадоў таму тагачасны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, тагачасны федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель і былы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, якія падпісалі гэтыя дамоўленасці, сказалі, што яны і не збіраліся іх выконваць", - нагадаў міністр.Лаўроў падкрэсліў, што рашэнні Савета бяспекі ААН, як і Нюрнбергскага трыбунала, абавязковыя для выканання для ўсіх членаў арганізацыі.Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня пачатку Нюрнбергскага працэсу над кіраўнікамі нацысцкай Германіі. Міжнародны ваенны трыбунал, заснаваны СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй, за год вынес 12 смяротных прыгавораў і прызнаў злачыннымі шэраг нацысцкіх структур, уключаючы гестапа і СС.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251002/mroshnk-use-dzeyann-zyalenskaga-pavnny-razglyadats-sudovyya-nstantsy-1100429558.html
кіеў
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091341981_211:0:2940:2047_1920x0_80_0_0_5a615e50a7e395954eab81dbe3e6649b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей лаўроў, нюрнбергскі працэс, кіеў, украіна, расія, злачынства, расследаванне злачынстваў, бяспека, палітыка, грамадства, навіны , мзс рф
спецаперацыя, сяргей лаўроў, нюрнбергскі працэс, кіеў, украіна, расія, злачынства, расследаванне злачынстваў, бяспека, палітыка, грамадства, навіны , мзс рф
Лаўроў: злачынствы Кіева задакументаваны, злачынцы будуць пакараны
Расія стварыла спецыяльную пасаду для дакументавання злачынстваў кіеўскага рэжыму і заявіла аб непазбежнасці пакарання ўсіх датычных.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Расійская Федэрацыя фіксуе злачынствы кіеўскага рэжыму з 2014 года, на аснове сабраных матэрыялаў усе вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці, сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю для дакументальнага фільма "Нюрнберг".
Па словах міністра, усе задакументаваныя пасля дзяржперавароту факты злачынстваў Кіева, маюць вялікае значэнне.
"Няма сумненняў, што гэтыя матэрыялы з часам будуць запатрабаваны, і што злачынцы панясуць заслужаныя пакаранні", - заявіў кіраўнік МЗС РФ.
Для фіксацыі злачынстваў была створана новая пасада – пасол па асобых даручэннях па злачынствах кіеўскага рэжыму, адзначыў Лаўроў. Гэты пост заняў Радзівон Мірошнік, які быў удзельнікам працэсаў, звязаных з рэалізацыяй Мінскіх дамоўленасцей, у выніку сарваных Захадам.
"Пару гадоў таму тагачасны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, тагачасны федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель і былы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, якія падпісалі гэтыя дамоўленасці, сказалі, што яны і не збіраліся іх выконваць", - нагадаў міністр.
Лаўроў падкрэсліў, што рашэнні Савета бяспекі ААН, як і Нюрнбергскага трыбунала, абавязковыя для выканання для ўсіх членаў арганізацыі.
Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня пачатку
Нюрнбергскага працэсу над кіраўнікамі нацысцкай Германіі. Міжнародны ваенны трыбунал, заснаваны СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй, за год вынес 12 смяротных прыгавораў і прызнаў злачыннымі шэраг нацысцкіх структур, уключаючы гестапа і СС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"