Авечкін абнавіў снайперскі рэкорд у НХЛ

© Getty Images / Patrick SmithРасійскі нападаючы і капітан каманды "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Расійскі нападаючы і капітан каманды Вашынгтон Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2025
Падпісацца
Расіянін закінуў 905-ю шайбу ў кар’еры ў чэмпіянатах НХЛ і ўзняўся на дзясятае месца ў спіску лепшых бамбардзіраў лігі.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Нападаючы "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін адзначыўся чарговым дасягненнем у матчы з "Манрэаль Канадыенс" у Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ).
Авечкін закінуў 905-ю шайбу ў кар’еры ў чэмпіянатах і абнавіў снайперскі рэкорд за ўсю гісторыю НХЛ.
Гульня праходзіла ў гасцях у "манрэальцаў".
Пасля першага перыяду лік быў роўным – 1:1. Пры гэтым першы гол з боку "вашынгтонцаў" забіў менавіта Авечкін. Такім чынам ён узняўся на дзясятае месца ў спіску лепшых бамбардзіраў НХЛ за ўсю гісторыю чэмпіянатаў.
Падчас матча не абышлося без інцыдэнтаў – капітан "Вашынгтона" пасварыўся з Джош Андэрсанам. Расіянін уступіў з ім у сварку пасля таго, як канадзец некалькі разоў штурхнуў яго клюшкай.
Дробная сутычка перайшла ў масавую бойку, у якой удзельнічаў і Авечкін. У выніку і ён, і Андрэсан атрымалі малыя штрафы (па дзве хвіліны выдалення).
На гэты момант Авечкін застаецца аднаасобным рэкардсменам лігі па агульнай колькасці галоў у рэгулярных чэмпіянатах. Папярэдні рэкорд належаў канадцу Уэйну Грэцкі (894 шайбы ў 1 487 матчах).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2025
Сабаленка пабіла рэкорд па заробленых прызавых за сезон
Стужка навiн
0