Лукашэнка: краіне патрэбны добрыя вучоныя

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2025
Падпісацца
Беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што ў рэспубліцы павінны быць вучоныя, якія ствараюць вынаходкі.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Беларусі патрэбны добрыя вучоныя, пасрэднасцей быць не павінна, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук.
Прэзідэнт адзначыў, што ад дысертацыі доктара навук павінен быць практычны вынік.
"Доктар навук павінен мець пад сваю тэму дысертацыі адпаведную вынаходку", - цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул Першага".
Ён звярнуў увагу на тое, што Вышэйшая атэстацыйная камісія не павінна змяншаць патрабаванні.

"Кожны (вучоны. - Sputnik) хоча быць "аступененым". А я хачу, каб ён не толькі быў развіты, ступень меў, а каб ён быў сапраўдным вучоным. Вось ён, у чым статус", - падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ролю вучонага не трэба прыніжаць, няхай у краіне будзе 200, 150 або 50 дактароў навук, але за імі павінна стаяць школа.
"Краіне патрэбны добрыя вучоныя. Не павінна быць пасрэднасці", - дадаў Лукашэнка.
Удзел у нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук прымаюць каля 260 запрошаных, сярод якіх члены ўрада, прадстаўнікі дзяржорганаў, вучоныя, галіновікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нарада ў прэзідэнта па пытаннях развіцця навуковай сферы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2025
Лукашэнка даручыў да 1 студзеня падаць прапановы аб будучыні навукі
Стужка навiн
0