https://bel.sputnik.by/20251121/prakurory-belarus--ras-abmerkaval-kantrol-za-vykarystannem-bpla-1101854806.html
Пракуроры Беларусі і Расіі абмеркавалі кантроль за выкарыстаннем БПЛА
Пракуроры Беларусі і Расіі абмеркавалі кантроль за выкарыстаннем БПЛА
Sputnik Беларусь
Заканадаўства аб узмацненні адказнасці за парушэнне правіл выкарыстання беспілотнікаў набыло моц у Беларусі ў лістападзе. 21.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-21T17:18+0300
2025-11-21T17:18+0300
2025-11-21T17:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беспілотнікі
дроны
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
генпракуратура
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101170229_0:166:3053:1883_1920x0_80_0_0_91df7c00f66e039fd230539686b8a891.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Пытанні кантролю за выкананнем правіл выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) абмеркавалі прадстаўнікі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага нагляднага ведамства.Рабочая сустрэча прайшла ў Мінску.Таксама было прынята рашэнне аб тым, што нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы эксплуатацыі грамадзянскіх БПЛА павінен мець апераджальны характар, быць эфектыўным і адпавядаць новым выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць.У Мінску таксама абмяркоўвалася работа па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў заканадаўства аб выкарыстанні беспілотнікаў.Беларускі бок праінфармаваў расійскіх калег аб тым, што ў рэспубліцы ў лістападзе гэтага года набылі моц змяненні і дапаўненні ў законы і кодэксы, узмоцнена адказнасць за парушэнне правіл эксплуатацыі беспілотнікаў.Цяпер для фізічных асоб уведзена адміністрацыйная адказнасць за ўвоз на тэрыторыю краіны, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА і авіямадэлей. У адпаведнасці з новым законам, калі такое правапарушэнне здзяйсняецца паўторна на працягу года, то надыходзіць крымінальная адказнасць.Для юрыдычных асоб і ІП таксама ўзмоцнена адказнасць за парушэнне патрабаванняў да міжнародных паштовых адпраўленняў, правіл выкарыстання паветранай прасторы, а таксама ўчыненне незаконных дзеянняў адносна грамадзянскіх БПЛА і авіямадэлей.Правам складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях надзелены МУС, ДПК, ДМК, КДБ, Мінсувязі і МАРГ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251119/belarusk-lazerny-kompleks-dlya-baratsby-z-dronam-prakhodzts-palyavyya-vyprabavann-1101777386.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/1c/1101170229_162:0:2893:2048_1920x0_80_0_0_6eee29b2d974ad55e7b68b1b61a94788.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беспілотнікі, дроны, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, генпракуратура, навіны , грамадства, бяспека
беспілотнікі, дроны, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, генпракуратура, навіны , грамадства, бяспека
Пракуроры Беларусі і Расіі абмеркавалі кантроль за выкарыстаннем БПЛА
Заканадаўства аб узмацненні адказнасці за парушэнне правіл выкарыстання беспілотнікаў набыло моц у Беларусі ў лістападзе.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Пытанні кантролю за выкананнем правіл выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) абмеркавалі прадстаўнікі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага нагляднага ведамства.
Рабочая сустрэча прайшла ў Мінску.
"Расійскія пракуроры падзяліліся з беларускімі калегамі вопытам уплыву органаў пракуратуры на стан законнасці пры выкарыстанні паветранай прасторы", - паведамілі Sputnik у пятніцу ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ Генпракуратуры Беларусі.
Таксама было прынята рашэнне аб тым, што нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы эксплуатацыі грамадзянскіх БПЛА павінен мець апераджальны характар, быць эфектыўным і адпавядаць новым выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць.
У Мінску таксама абмяркоўвалася работа па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў заканадаўства аб выкарыстанні беспілотнікаў.
Беларускі бок праінфармаваў расійскіх калег аб тым, што ў рэспубліцы ў лістападзе гэтага года набылі моц змяненні і дапаўненні ў законы і кодэксы, узмоцнена адказнасць за парушэнне правіл эксплуатацыі беспілотнікаў.
Цяпер для фізічных асоб уведзена адміністрацыйная адказнасць за ўвоз на тэрыторыю краіны, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА і авіямадэлей. У адпаведнасці з новым законам, калі такое правапарушэнне здзяйсняецца паўторна на працягу года, то надыходзіць крымінальная адказнасць.
Для юрыдычных асоб і ІП таксама ўзмоцнена адказнасць за парушэнне патрабаванняў да міжнародных паштовых адпраўленняў, правіл выкарыстання паветранай прасторы, а таксама ўчыненне незаконных дзеянняў адносна грамадзянскіх БПЛА і авіямадэлей.
Правам складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях надзелены МУС, ДПК, ДМК, КДБ, Мінсувязі і МАРГ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"