МУС: геаметкі ў сацсетках могуць быць небяспечны

© Sputnik / Артур Александров / Перайсці ў медыябанкСанта Круз дэ Тэнэрыфэ, Канарскія астарвы (Іспанія)
Санта Круз дэ Тэнэрыфэ, Канарскія астарвы (Іспанія) - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2025
Падпісацца
МУС Беларусі рэкамендуе быць асцярожнымі з публікацыяй інфармацыі аб месцазнаходжанні і не расказваць аб планах і паездках у сацыяльных сетках.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Паказваць геатэгі да фатаграфій і публікацый у сацыяльных сетках становіцца небяспечным, паведамілі ў прэс-службе міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Як адзначылі ў МУС, злачынцы ўсё часцей выкарыстоўваюць названыя ў такіх публікацыях персанальныя звесткі грамадзян для ўчынення злачынстваў.
Напрыклад, ведаючы, што чалавек знаходзіцца ў адпачынку, ашуканцы могуць паспрабаваць узламаць яго акаўнты або скрасці грошы з банкаўскіх картак.
"Публікуючы ў анлайн-рэжыме фота з вандровак ці са свят, вы мімаволі паведамляеце, што вас няма дома. Гэта можа пацягнуць за сабой кватэрныя крадзяжы", - папярэджваюць у ведамстве.
Акрамя таго, паводле слоў спецыялістаў, геаметкі дапамагаюць злачынцам даведацца пра рэгулярныя маршруты чалавека, яго звычкі і месцы частага наведвання. Уся гэтая інфармацыя можа быць выкарыстана імі ў супрацьпраўных мэтах.
"Акрамя таго, уключэнне геалакацыі здольна прывесці да ўцечкі даных праз прыкладанні, якія могуць збіраць і перадаваць інфармацыю трэцім асобам", - адзначаюць у МУС.
У сувязі з гэтым у міністэрстве рэкамендуюць быць асцярожнымі з публікацыяй інфармацыі аб сваім месцазнаходжанні, а таксама не расказваць аб сваіх планах і паездках у сацыяльных сетках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мужчына трымае ў руках смартфон - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2025
Махляры прыдумалі новы спосаб падману праз Telegram
Стужка навiн
0