https://bel.sputnik.by/20251124/karankevch-patentsyyal-supratsontstva-mnska--yaraslaskay-voblasts-ne-vycharpany-1101921013.html
Каранкевіч: патэнцыял супрацоўніцтва Мінска і Яраслаўскай вобласці не вычарпаны
Каранкевіч: патэнцыял супрацоўніцтва Мінска і Яраслаўскай вобласці не вычарпаны
Sputnik Беларусь
Дэлегацыя расійскага рэгіёна на чале з губернатарам Міхаілам Еўраевым знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. 24.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-24T15:11+0300
2025-11-24T15:11+0300
2025-11-24T15:11+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
віктар каранкевіч
савет міністраў рб
яраслаўская вобласць
навіны
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086636104_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_986af45e06e48f785b931ad91314acf5.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Яраслаўскай вобласці не вычарпаны, ёсць шмат кропак для росту тавараабароту, заявіў віцэ-прэм’ер рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае Sрutnik.У панядзелак віцэ-прэм’ер сустрэўся з губернатарам Яраслаўскай вобласці Міхаілам Яўраевым."Беларусь разглядае Яраслаўскую вобласць як надзейнага гандлёва-эканамічнага партнёра. За апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот у нас вырас у 1,7 разу. Па выніках 2024 года дасягнуў рэкорднага значэння – 370 млн долараў у ЗША, у тым ліку павялічыўшыся да ўзроўню 2023 на 7,5%", - сказаў Каранкевіч.Такі вынік стаў магчымы, у тым ліку, дзякуючы рэалізацыі праграмы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Саўмінам Беларусі і ўрадам Яраслаўскай вобласці на 2024-2025 гады.Паводле яго слоў, паміж беларускімі і яраслаўскімі вытворцамі ўстаноўлены трывалыя, доўгатэрміновыя сувязі. Адным з ключавых напрамкаў узаемадзеяння Каранкевіч назваў прамысловую і вытворчую кааперацыю.Рэспубліка зацікаўлена ў супрацоўніцтве з расійскім рэгіёнам у частцы паставак пасажырскай, сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, дарожна-будаўнічых машын, ліфтавага абсталявання. Уся тэхніка гарантавана суправаджаецца своечасова-якасным сэрвісным абслугоўваннем."Працягваючы гаварыць аб супрацоўніцтве ў сферы прамысловасці, хацелася б таксама акцэнтаваць увагу на станкабудаванні. Нашы станкабудаўнічыя заводы маюць вопыт паспяховай работы ў вашым рэгіёне і таксама зацікаўлены ў прадаўжэнні ўдзелу ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловых прадпрыемстваў Яраслаўскай вобласці – гэта ў пастаўках мадэрнізацыі і абслугоўвання высокатэхналагічных станкоў", - дадаў віцэ-прэм’ер.Губернатар Яраслаўскай вобласці ў сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і рэгіёнам знаходзіцца на добрым узроўні. Адзін з напрамкаў – пастаўкі пасажырскай тэхнікі.Таксама ён разлічвае на тое, што з будаўніцтвам новага аэрапорта будуць запаўняцца рэйсы Мінск – Яраслаўль.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251124/lukashenka-belarus-zatskalena-supratsonchats-z-yaraslaskay-voblastsyu-1101916148.html
беларусь
яраслаўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086636104_56:0:1193:853_1920x0_80_0_0_7d2d8ae1d486f301009179dd2d6f6538.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, віктар каранкевіч, савет міністраў рб, яраслаўская вобласць, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, турызм
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, віктар каранкевіч, савет міністраў рб, яраслаўская вобласць, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, турызм
Каранкевіч: патэнцыял супрацоўніцтва Мінска і Яраслаўскай вобласці не вычарпаны
Дэлегацыя расійскага рэгіёна на чале з губернатарам Міхаілам Еўраевым знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Яраслаўскай вобласці не вычарпаны, ёсць шмат кропак для росту тавараабароту, заявіў віцэ-прэм’ер рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае Sрutnik.
У панядзелак віцэ-прэм’ер сустрэўся з губернатарам Яраслаўскай вобласці Міхаілам Яўраевым.
"Беларусь разглядае Яраслаўскую вобласць як надзейнага гандлёва-эканамічнага партнёра. За апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот у нас вырас у 1,7 разу. Па выніках 2024 года дасягнуў рэкорднага значэння – 370 млн долараў у ЗША, у тым ліку павялічыўшыся да ўзроўню 2023 на 7,5%", - сказаў Каранкевіч.
Такі вынік стаў магчымы, у тым ліку, дзякуючы рэалізацыі праграмы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Саўмінам Беларусі і ўрадам Яраслаўскай вобласці на 2024-2025 гады.
"Для захавання такой станоўчай тэндэнцыі неабходна прадоўжыць ствараць спрыяльныя ўмовы для пашырэння ўзаемадзеяння. Тым больш, што патэнцыял для гэтага далёка не вычарпаны, у нас яшчэ ёсць шмат напрамкаў для пунктаў росту", - падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, паміж беларускімі і яраслаўскімі вытворцамі ўстаноўлены трывалыя, доўгатэрміновыя сувязі. Адным з ключавых напрамкаў узаемадзеяння Каранкевіч назваў прамысловую і вытворчую кааперацыю.
Рэспубліка зацікаўлена ў супрацоўніцтве з расійскім рэгіёнам у частцы паставак пасажырскай, сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, дарожна-будаўнічых машын, ліфтавага абсталявання. Уся тэхніка гарантавана суправаджаецца своечасова-якасным сэрвісным абслугоўваннем.
"Працягваючы гаварыць аб супрацоўніцтве ў сферы прамысловасці, хацелася б таксама акцэнтаваць увагу на станкабудаванні. Нашы станкабудаўнічыя заводы маюць вопыт паспяховай работы ў вашым рэгіёне і таксама зацікаўлены ў прадаўжэнні ўдзелу ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловых прадпрыемстваў Яраслаўскай вобласці – гэта ў пастаўках мадэрнізацыі і абслугоўвання высокатэхналагічных станкоў", - дадаў віцэ-прэм’ер.
Губернатар Яраслаўскай вобласці ў сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і рэгіёнам знаходзіцца на добрым узроўні. Адзін з напрамкаў – пастаўкі пасажырскай тэхнікі.
Таксама ён разлічвае на тое, што з будаўніцтвам новага аэрапорта будуць запаўняцца рэйсы Мінск – Яраслаўль.
"Мы цяпер пачалі будаўніцтва новага аэрапорта ў Яраслаўлі на тры тэрміналы: пасажырскі, унутраны, грузавы. Разлічваем, што ў 2028 годзе мы яго завершым і зможам загрузіць рэйсы Мінск-Яраслаўль. Гэта будзе таксама такі добры крок", - сказаў Яўраеў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"