Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ушакоў: Пуцін паразмаўляе з Лукашэнкам 26 лістапада ў Бішкеку

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2025
Падпісацца
Зносіны расійскага і беларускага лідараў адбудуцца напярэдадні шэрага мерапрыемстваў АДКБ у сталіцы Кыргызстана.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе візіту ў Бішкек, дзе адбудзецца шэраг мерапрыемстваў па лініі АДКБ, паразмаўляе з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў журналістам у панядзелак.
Ён удакладніў, што размова кіраўнікоў краін-саюзніц адбудзецца вечарам у сераду.
"Дваццаць шостага лістапада пасля завяршэння перагавораў і дзяржаўнага прыёму адбудзецца размова нашага прэзідэнта з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. А вечарам таго ж дня, 26 лістапада, адбудзецца нефармальны абед з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ", - сказаў Ушакоў.
Як паведамлялася, 27 лістапада ў Бішкеку пад старшынствам Кыргызстана пройдзе сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, а таксама сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ.

Міжнародная бяспека

Памочнік прэзідэнта РФ зазначыў, што лідары краін АДКБ на саміце ў Бішкеку абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Пасяджанне спачатку пройдзе ў вузкім закрытым фармаце, а затым – у пашыраным. Ушакоў удакладніў, што Арменія ўдзельнічаць у саміце не будзе.
Парадак дня закрытага пасяджэння – "Аб актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і асноўных вынікаў дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд", дадаў ён.
"Плануецца, што з дакладам па гэтай тэме выступіць генеральны сакратар АДКБ (Імангалі Тасмагамбетаў. - Sputnik). А затым будуць выступленні кіраўнікоў дэлегацый. І пройдзе абмен думкамі ў даверным адкрытым ключы", - паведаміў памочнік расійскага лідара.
Адносна дакументаў, якія лідары АДКБ падпішуць у Бішкеку, Ушакоў сказаў, што, у тым ліку, гэта будуць дакументы, якія датычацца ўмацавання ваеннага супрацоўніцтва.
"Усяго падрыхтавалі 19 дакументаў, у тым ліку выніковую дэкларацыю, у якой будуць зафіксаваны адзіныя падыходы дзяржаў-членаў да ключавых пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама заявы аб... супрацоўніцтве ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Чакаецца таксама прыняцце дакументаў, нацэленых на развіццё ваеннага, ваенна-эканамічнага і антынаркатычнага супрацоўніцтва і супрацьдзеяння незаконнай міграцыі", - заявіў Ушакоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг ОДКБ - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2025
Новага генеральнага сакратара АДКБ выберуць у Бішкеку ў чацвер
Стужка навiн
0