Подготовка снайперов 25-й общевойсковой армии группировки Запад - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў растлумачыў мэты тых, хто зліў чарнавік мірнага плана па Украіне

© Sputnik / Ертай Сарбасов / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.11.2025
Падпісацца
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што зліў і ўцечка інфармацыі – гэта не ў правілах прафесійнай дыпламатыі.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Расія мае пастаянна дзеючыя каналы зносін з амерыканскім бокам, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў журналістам па выніках сумеснай калегіі кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі.
Кіраўнік расійскага МЗС звярнуў увагу, што зусім нядаўна аб гэтым згадваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Але наша дыпламатыя прывыкла працаваць прафесійна", - падкрэсліў Лаўроў.
Такая праца заключаецца ў тым, каб не зліваць інфармацыю і не дапускаць уцечкі да дасягнення канчатковых дамоўленасцей. У Еўропе, як адзначыў Лаўроў, займаюцца роўна супрацьлеглым.
"Мэта вось гэтага зліву, пастаянных спекуляцый, распаўсюджвання чутак толькі адна. У дадзеным выпадку гэтая мэта заключаецца ў тым, каб падарваць ініцыятыву Дональда Трампа (прэзідэнта ЗША. - Sputnik) у той частцы, якая аднаўляе дасягнутыя ў Анкорыджы разуменні", - сказаў міністр.
Ён падкрэсліў, што еўрапейскія палітыкі гэтага не ўтойваюць, а расійскі бок такім не займаецца. Масква хоча дзейнічаць так, як гэта прынята ў супрацоўнікаў знешнепалітычных ведамстваў: дамаўляцца канфідэнцыяльна, перш чым аб’яўляць, аб чым дамовіліся.
Любы іншы падыход, як лічыць Лаўроў, азначае – падвяргаць карысныя ініцыятывы рызыцы наступлення з боку тых, хто хацеў бы гэтыя ініцыятывы падарваць.
"І займаюцца яны гэтым у медыйнай прасторы… Мы аддаем перавагу займацца дыпламатыяй, а не малоць языком у спробе справакаваць і падарваць тыя ці іншыя пазітыўныя і перспектыўныя ініцыятывы", - адзначыў кіраўнік МЗС РФ.
Лаўроў растлумачыў, што расійскі бок не падганяе амерыканскіх калег з перагаворамі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.
"Мы не падганяем нашых амерыканскіх калег. Мы чакалі вельмі доўга пасля Анкорыджа, размаўлялі і проста нагадвалі, што мы прыхільны тым разуменням", - сказаў Лаўроў.
Міністр пазітыўна ацаніў той факт, што Вашынгтон нарэшце высунуў сваю ініцыятыву – план амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Пытанне ў тым, наколькі ЗША будуць адстойваць гэтую пазіцыю і супрацьдзейнічаць спробам збіць Штаты з гэтага шляху.

Папярэдні план

Раней розныя заходнія мас-медыя паведамілі, што ёсць чарнавік плана мірнага ўрэгулявання. Былі апублікаваны дэталі гэтага праекта.
Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў пазней адзначыў, што ў СМІ "гуляе" шмат варыянтаў згаданага плана. Менавіта тыя прапановы, з якімі азнаёміўся расійскі бок, на яго думку, маглі б стаць базай для канчатковага мірнага ўрэгулявання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-канферэнцыя кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 25.11.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэс-канферэнцыя кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі – поўная версія
Стужка навiн
0