https://bel.sputnik.by/20251126/muraveyka-armya-padyshla-da-chargovaga-etapu-planavannya-na-pyatsgodku-1101975506.html
Муравейка: армія падышла да чарговага этапу планавання на пяцігодку
Муравейка: армія падышла да чарговага этапу планавання на пяцігодку
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі краін СНД, АДКБ і ШАС прыехалі ў Мінск на міжнародную ваенна-навуковую канферэнцыю. 26.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-26T11:38+0300
2025-11-26T11:38+0300
2025-11-26T11:38+0300
павел муравейка
навіны
грамадства
бяспека
у свеце
міністэрства абароны рб
міжнародная канферэнцыя
снд
адкб
шас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0c/1094398445_0:0:1187:668_1920x0_80_0_0_1351c6aa6d2cc8b3dd363f17a97ec4e7.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Сёння ў свеце адбываецца нямала канфліктаў, вопыт якіх можна выкарыстоўваць у будаўніцтве і развіцці беларускай арміі, заявіў журналістам начальнік Генштаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён дадаў, што вопыт цяперашніх канфліктаў можна таксама выкарыстоўваць ва ўдасканаленні тэорыі і практыкі забеспячэння ваеннай бяспекі. На гэтай базе ёсць магчымасць развіваць ваеннае мастацтва або ўдасканальваць тыя ці іншыя элементы тэарэтычнай падрыхтоўкі будучых афіцэраў або дзеючых ваенных.Паводле слоў генерала, матэрыялы і напрацоўкі, якія былі зроблены вучонымі на працягу гэтага і мінулага гадоў, будуць закладзены ў новы план будаўніцтва і развіцця арміі ў рамках асноўных прыярытэтных напрамкаў."Упэўнен, што тыя матэрыялы, якія сёння будуць прадстаўлены на ўсеагульнае абмеркаванне, будуць запатрабаваны і ў дзяржавах-удзельніцах АДКБ, СНД і ў нашых найбліжэйшых сяброў", - лічыць начальнік Генштаба.Ён асобна падкрэсліў, што ў кантэксце нядаўняй нарады па навуцы ў прэзідэнта, вайскоўцы робяць упор на прыкладны характар навуковых матэрыялаў.У Мінску 26-27 лістапада праходзіць VII Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў беларускіх Мінабароны і Генштаба, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, ВНУ і іншых арганізацый. Прыехалі ў Мінск і прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржа-членаў ШАС, СНД і АДКБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251124/novaga-generalnaga-sakratara-adkb-vyberuts-u-bshkeku--chatsver-1101909038.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0c/1094398445_16:0:1127:833_1920x0_80_0_0_e8836d575a0e2440f5b2b37848a93ea4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
павел муравейка, навіны , грамадства, бяспека, у свеце, міністэрства абароны рб, міжнародная канферэнцыя, снд, адкб, шас, беларусь, у беларусі
павел муравейка, навіны , грамадства, бяспека, у свеце, міністэрства абароны рб, міжнародная канферэнцыя, снд, адкб, шас, беларусь, у беларусі
Муравейка: армія падышла да чарговага этапу планавання на пяцігодку
Прадстаўнікі краін СНД, АДКБ і ШАС прыехалі ў Мінск на міжнародную ваенна-навуковую канферэнцыю.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Сёння ў свеце адбываецца нямала канфліктаў, вопыт якіх можна выкарыстоўваць у будаўніцтве і развіцці беларускай арміі, заявіў журналістам начальнік Генштаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Больш за тое, нашы Узброеныя сілы падышлі да чарговага этапу планавання свайго будаўніцтва і развіцця на бліжэйшую пяцігодку", - таксама адзначыў начальнік Генштаба.
Ён дадаў, што вопыт цяперашніх канфліктаў можна таксама выкарыстоўваць ва ўдасканаленні тэорыі і практыкі забеспячэння ваеннай бяспекі. На гэтай базе ёсць магчымасць развіваць ваеннае мастацтва або ўдасканальваць тыя ці іншыя элементы тэарэтычнай падрыхтоўкі будучых афіцэраў або дзеючых ваенных.
Паводле слоў генерала, матэрыялы і напрацоўкі, якія былі зроблены вучонымі на працягу гэтага і мінулага гадоў, будуць закладзены ў новы план будаўніцтва і развіцця арміі ў рамках асноўных прыярытэтных напрамкаў.
"Упэўнен, што тыя матэрыялы, якія сёння будуць прадстаўлены на ўсеагульнае абмеркаванне, будуць запатрабаваны і ў дзяржавах-удзельніцах АДКБ, СНД і ў нашых найбліжэйшых сяброў", - лічыць начальнік Генштаба.
Ён асобна падкрэсліў, што ў кантэксце нядаўняй нарады па навуцы ў прэзідэнта, вайскоўцы робяць упор на прыкладны характар навуковых матэрыялаў.
У Мінску 26-27 лістапада праходзіць VII Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў беларускіх Мінабароны і Генштаба, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, ВНУ і іншых арганізацый. Прыехалі ў Мінск і прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржа-членаў ШАС, СНД і АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"