https://bel.sputnik.by/20251126/mzhnarodnaya-valantsrskaya-pragrama-msya-dabro-vyartaetstsa--belarus-1101988137.html
Міжнародная валанцёрская праграма "Місія дабро" вяртаецца ў Беларусь
Міжнародная валанцёрская праграма "Місія дабро" вяртаецца ў Беларусь
Sputnik Беларусь
У сераду, 26 лістапада, у 16:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Місія дабро" – асаблівасці праекта ў... 26.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-26T18:15+0300
2025-11-26T18:15+0300
2025-11-26T18:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
sputnik беларусь
валанцёры
валанцёрства
грамадства
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/1a/1101993850_0:31:601:369_1920x0_80_0_0_8bfdecdb9c6a549f03f3c4895a6e1a33.jpg
З 26 лістапада па 4 снежня 2025 года Беларусь у чарговы раз прымае міжнародную валанцёрскую праграму "Місія дабро".Асноўнай тэмай Місіі стане прэзентацыя расійскага вопыту ў падрыхтоўцы і рэагаванні на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі, а таксама арганізацыі пошуку людзей, у тым ліку з асаблівасцямі развіцця, навучанне дзяцей і моладзі асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Акрамя таго, будзе прадэманстраваны расійскі вопыт у правядзенні карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектра, прафілактыцы інфармацыйнай бяспекі дзяцей і моладзі.Праграма Місіі насычаная – гэта майстар-класы і трэнінгі для навучэнцаў, педагогаў, цьютараў навучальных устаноў і Дзіцячай чыгункі, студэнтаў ВНУ і валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа, круглыя сталы па абмене вопытам, праца з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця і іх бацькамі. І, вядома, развіццё партнёрскіх сувязей паміж расійскімі і беларускімі спецыялістамі і арганізацыямі.За час Місіі расійскія эксперты наведаюць больш за 10 пляцовак у Мінску і Мінскім раёне, Магілёве і Барысаве.Праграма "Місія дабро" ў Беларусі рэалізуецца прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў у партнёрстве з Беларускім Чырвоным Крыжам і аздараўленча-спартыўнай установай "Школа здароўя" (г. Магілёў).Даведка Sputnik:З 2021 года Рассупрацоўніцтва ў партнёрстве з Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў рэалізуюць міжнародны гуманітарны праект "Місія Дабро".Праект садзейнічае развіццю міжнароднага валанцёрства ў Расіі і гуманітарнага ўзаемадзеяння з замежнымі краінамі. У рамках місіі расійскія спецыялісты ўдзельнічаюць у сацыяльна значных валанцёрскіх праектах для аказання дапамогі і набыцця вопыту міжнароднага валанцёрства.У чым асаблівасць праекта ў Беларусі? На якіх пляцоўках адбудуцца сустрэчы і майстар-класы? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.Удзельнікі:Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/1a/1101993850_34:0:567:400_1920x0_80_0_0_f9c7ebebdeb9b18858970ae5d2ba102a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, валанцёры, валанцёрства, грамадства, меркаванне, дзеці, бяспека, рассупрацоўніцтва, юрый макушын, видео, відэа
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, валанцёры, валанцёрства, грамадства, меркаванне, дзеці, бяспека, рассупрацоўніцтва, юрый макушын, видео, відэа
Міжнародная валанцёрская праграма "Місія дабро" вяртаецца ў Беларусь
У сераду, 26 лістапада, у 16:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Місія дабро" – асаблівасці праекта ў Беларусі".
З 26 лістапада па 4 снежня 2025 года Беларусь у чарговы раз прымае міжнародную валанцёрскую праграму "Місія дабро".
Асноўнай тэмай Місіі стане прэзентацыя расійскага вопыту ў падрыхтоўцы і рэагаванні на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі, а таксама арганізацыі пошуку людзей, у тым ліку з асаблівасцямі развіцця, навучанне дзяцей і моладзі асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Акрамя таго, будзе прадэманстраваны расійскі вопыт у правядзенні карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектра, прафілактыцы інфармацыйнай бяспекі дзяцей і моладзі.
Праграма Місіі насычаная – гэта майстар-класы і трэнінгі для навучэнцаў, педагогаў, цьютараў навучальных устаноў і Дзіцячай чыгункі, студэнтаў ВНУ і валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа, круглыя сталы па абмене вопытам, праца з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця і іх бацькамі. І, вядома, развіццё партнёрскіх сувязей паміж расійскімі і беларускімі спецыялістамі і арганізацыямі.
За час Місіі расійскія эксперты наведаюць больш за 10 пляцовак у Мінску і Мінскім раёне, Магілёве і Барысаве.
Праграма "Місія дабро" ў Беларусі рэалізуецца прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў у партнёрстве з Беларускім Чырвоным Крыжам і аздараўленча-спартыўнай установай "Школа здароўя" (г. Магілёў).
З 2021 года Рассупрацоўніцтва ў партнёрстве з Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў рэалізуюць міжнародны гуманітарны праект "Місія Дабро".
Праект садзейнічае развіццю міжнароднага валанцёрства ў Расіі і гуманітарнага ўзаемадзеяння з замежнымі краінамі. У рамках місіі расійскія спецыялісты ўдзельнічаюць у сацыяльна значных валанцёрскіх праектах для аказання дапамогі і набыцця вопыту міжнароднага валанцёрства.
У чым асаблівасць праекта ў Беларусі? На якіх пляцоўках адбудуцца сустрэчы і майстар-класы? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.
намеснік начальніка пошукава-выратавальнага цэнтра па пошукава-выратавальных работах Упраўлення па справах ГАНС і ПБ Алтайскага краю, старшыня Савета Алтайскага краявога аддзялення Усерасійскай грамадска маладзёжнай арганізацыі "Всероссийский студенческий корпус спасателей" (г. Барнаул) Яўген КІПРЫЯНАЎ;
кіраўнік Студыі развіцця дзяцей "Гармония роста", клінічны псіхолаг, дзіцячы нейрапсіхолаг (г. Самара) Іркям АХМЕРАВА;
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН;
начальнік Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава (г. Мінск) Максім МАРКАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"