https://bel.sputnik.by/20251127/lukashenka-plan-trampa-pa-ukrane-skladzeny--speshtsy-1102021887.html
Лукашэнка: план Трампа па Украіне складзены ў спешцы
Лукашэнка: план Трампа па Украіне складзены ў спешцы
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт пракаменціраваў чарнавік плана ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. 27.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-27T12:59+0300
2025-11-27T12:59+0300
2025-11-27T12:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дональд трамп
беларусь
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
зша
расія
украіна
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/10/1096378428_0:43:2948:1701_1920x0_80_0_0_c435ba6deb60084768c332bfbec264f8.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Бішкеку на палях саміту АДКБ, што напярэдадні доўга абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным план ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, перадае карэспандэнт Sputnik.У той жа час Лукашэнка адзначыў, што лічыць план працаздольным. Пуцін, паводле яго слоў, мяркуе, што гэта добрая аснова для перагавораў."Няхай на мяне не пакрыўдзіцца каманда Трампа. Ён (план. - Sputnik) складзены ў спешцы. Не хачу сказаць, што ўжо зусім на калене, але ў спешцы", - сказаў таксама Лукашэнка.Не хапае канкрэтыкіБеларускі прэзідэнт лічыць, што гэты праект мірнага ўрэгулявання трэба прадставіць у зручным варыянце і без магчымасці шырокага тлумачэння.Калі ж застанецца магчымасць шырокага тлумачэння, то, як адзначыў прэзідэнт, у будучым бакі могуць па-свойму разумець тыя ці іншыя пункты. Паводле звестак Лукашэнкі, амерыканскі бок працуе над вырашэннем гэтага пытання.Кіеў таксама пачуліЁн таксама выказаў сваё меркаванне наконт каменціравання праекта плана ў СМІ. Гучаць рэплікі аб тым, што амерыканскі бок улічыў меркаванне Расіі, але не Украіны. Лукашэнка нагадаў, што на самай справе кіраўніцтва ЗША нашмат часцей сустракалася з украінскім кіраўніцтвам, а з расійскім быў пакуль што саміт у Анкорыджы (Аляска)."Вы што думаеце, яны проста чай папілі (на сустрэчах ЗША-Україна. - Sputnik)?", - задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.Па яго інфармацыі, Трамп і яго каманда правялі вельмі вялікую працу і з украінцамі, і еўрапейцамі, і з расіянамі. Лукашэнка мяркуе, што ў гэтым плане трэба аддаць належнае амерыканскаму прэзідэнту.Не трэба тарпедавацьПрэзідэнт нагадаў, што раіў Уладзіміру Зяленскаму, як зрабіць, яшчэ ў пачатку СВА. Як лічыць Лукашэнка, калі б гэты палітык паслухаў яго парады, не было б цяперашніх пытанняў. Больш за тое, калі б Кіеў выканаў мінскія дамоўленасці, цяперашняга канфлікту не было, а Украіна захавала б межы 1991 года.Лукашэнка ўпэўнен, што, калі Зяленскі хоча захаваць хаця б сённяшнія межы з улікам рэалій на фронце, неабходна дамаўляцца."Не трэба тарпедаваць перагаворны працэс", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Ён мяркуе, што некаторыя невялікія пытанні можна пакінуць на потым, таму што зараз гінуць людзі. Таксама можна страціць краіну. Лукашэнка ўпэўнен, што ў гэтай сітуацыі Зяленскі знойдзе месца для сябе, але пытанне ў тым, што рабіць жыхарам краіны.Таксама беларускі прэзідэнт мяркуе, што негатыўную ролю тут адыгрывае Еўрасаюз. Калі ў гэтым канфлікце будзе пераможца, дык Лукашэнка ўпэўнен, што ім не стане ЕС.Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў плане ЗША гаворыцца аб 600-тысячнай арміі Украіны, а Еўропа настойвае на 800-тысячнай. Пры гэтым такая краіна як Польшча мае армію толькі ў 200 тысяч чалавек. Лукашэнка падкрэсліў, што для ўтрымання ўзброеных сіл колькасцю 800 тысяч чалавек патрэбны рэсурсы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251127/lukashenka-padtryma-namagann-ras--reagavann-na-mrny-plan-zsha-1102018695.html
беларусь
зша
расія
украіна
бішкек
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/10/1096378428_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_adff1b39a7ab6b03eaf3b5c64a18c0ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дональд трамп, беларусь, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, зша, расія, украіна, перагаворы па украіне, навіны , адкб, палітыка, бяспека, у свеце, бішкек
спецаперацыя, дональд трамп, беларусь, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, зша, расія, украіна, перагаворы па украіне, навіны , адкб, палітыка, бяспека, у свеце, бішкек
Лукашэнка: план Трампа па Украіне складзены ў спешцы
Беларускі прэзідэнт пракаменціраваў чарнавік плана ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Бішкеку на палях саміту АДКБ, што напярэдадні доўга абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным план ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Я так разумею, ён (Пуцін. - Sputnik) і я бачым пакуль не канчатковы варыянт і, калі можна так сказаць, неафіцыйны варыянт. Калі ён будзе перададзены па афіцыйных каналах… там можна будзе гаварыць аб нейкіх канкрэтных рэчах", - сказаў беларускі лідар.
У той жа час Лукашэнка адзначыў, што лічыць план працаздольным. Пуцін, паводле яго слоў, мяркуе, што гэта добрая аснова для перагавораў.
"Няхай на мяне не пакрыўдзіцца каманда Трампа. Ён (план. - Sputnik) складзены ў спешцы. Не хачу сказаць, што ўжо зусім на калене, але ў спешцы", - сказаў таксама Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт лічыць, што гэты праект мірнага ўрэгулявання трэба прадставіць у зручным варыянце і без магчымасці шырокага тлумачэння.
"Каб усё было канкрэтна. Ну, калі там тэрытарыяльныя нейкія вырашаюцца пытанні, то ўсё павінна быць прапісана да метра, кіламетра. Якія войскі… Хто павінен быць, хто не павінен", - патлумачыў Лукашэнка.
Калі ж застанецца магчымасць шырокага тлумачэння, то, як адзначыў прэзідэнт, у будучым бакі могуць па-свойму разумець тыя ці іншыя пункты. Паводле звестак Лукашэнкі, амерыканскі бок працуе над вырашэннем гэтага пытання.
Ён таксама выказаў сваё меркаванне наконт каменціравання праекта плана ў СМІ. Гучаць рэплікі аб тым, што амерыканскі бок улічыў меркаванне Расіі, але не Украіны. Лукашэнка нагадаў, што на самай справе кіраўніцтва ЗША нашмат часцей сустракалася з украінскім кіраўніцтвам, а з расійскім быў пакуль што саміт у Анкорыджы (Аляска).
"Вы што думаеце, яны проста чай папілі (на сустрэчах ЗША-Україна. - Sputnik)?", - задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.
Па яго інфармацыі, Трамп і яго каманда правялі вельмі вялікую працу і з украінцамі, і еўрапейцамі, і з расіянамі. Лукашэнка мяркуе, што ў гэтым плане трэба аддаць належнае амерыканскаму прэзідэнту.
"…Расія аказалася больш дагавораздольныай, чым Украіна. Гэта трэба прызнаць, ну а потым ужо ўглыб лезці", - парэкамендаваў Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што раіў Уладзіміру Зяленскаму, як зрабіць, яшчэ ў пачатку СВА. Як лічыць Лукашэнка, калі б гэты палітык паслухаў яго парады, не было б цяперашніх пытанняў. Больш за тое, калі б Кіеў выканаў мінскія дамоўленасці, цяперашняга канфлікту не было, а Украіна захавала б межы 1991 года.
Лукашэнка ўпэўнен, што, калі Зяленскі хоча захаваць хаця б сённяшнія межы з улікам рэалій на фронце, неабходна дамаўляцца.
"Не трэба тарпедаваць перагаворны працэс", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён мяркуе, што некаторыя невялікія пытанні можна пакінуць на потым, таму што зараз гінуць людзі. Таксама можна страціць краіну. Лукашэнка ўпэўнен, што ў гэтай сітуацыі Зяленскі знойдзе месца для сябе, але пытанне ў тым, што рабіць жыхарам краіны.
Таксама беларускі прэзідэнт мяркуе, што негатыўную ролю тут адыгрывае Еўрасаюз. Калі ў гэтым канфлікце будзе пераможца, дык Лукашэнка ўпэўнен, што ім не стане ЕС.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў плане ЗША гаворыцца аб 600-тысячнай арміі Украіны, а Еўропа настойвае на 800-тысячнай. Пры гэтым такая краіна як Польшча мае армію толькі ў 200 тысяч чалавек. Лукашэнка падкрэсліў, што для ўтрымання ўзброеных сіл колькасцю 800 тысяч чалавек патрэбны рэсурсы.
"Значыць, справа не ва ўтрыманні вось гэтага праекта мірнага дагавора, з пункту гледжання еўрапейцаў. Справа ў тым, што яны не жадаюць гэтага міру. Толькі не разумею навошта ім вайна. Яны яе не выйграюць", - рэзюміраваў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"