https://bel.sputnik.by/20251128/mnabarony-rf-usu-za-tydzen-stratsl-bolsh-za-45-tysyachy-vayskotsa-1102082298.html
Мінабароны РФ: УСУ за тыдзень страцілі больш за 4,5 тысячы вайскоўцаў
Мінабароны РФ: УСУ за тыдзень страцілі больш за 4,5 тысячы вайскоўцаў
Sputnik Беларусь
Усяго з пачатку СВА расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 660 самалётаў, больш за 280 верталётаў, больш за 99 тыс БПЛА, больш за 26 тыс танкаў, амаль 48 тыс... 28.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-28T17:29+0300
2025-11-28T17:29+0300
2025-11-28T17:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
міністэрства абароны рф
расія
украіна
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/12/1100874277_0:158:3079:1890_1920x0_80_0_0_e21e9fb442319e2d23e40ef3e0d1c6dd.jpg
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Расійскія групоўкі войск "Захад", "Поўдзень", "Поўнач" і "Днепр" за тыдзень знішчылі больш за 4,5 тыс вайскоўцаў УСУ, паведаміла міністэрства абароны Расіі ў пятніцу.У выніку ўдараў пашкоджаны прадпрыемствы ВПК Украіны, аб'екты паліўна-энергетычнай, транспартнай і партовай інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах УСУ, цэхі, дзе вырабляюцца боепрыпасы і БПЛА, адзначылі ў Мінабароны.Акрамя гэтага, нанесены ўдары па пунктах часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, нацыяналістаў і замежных наёмнікаў, паведамілі там.Узброеныя сілы Украіны за мінулы тыдзень страцілі больш за 1 650 вайскоўцаў у зоне адказнасці Паўднёвай групоўкі войск, больш за 1 575 вайскоўцаў у раёне дзеяння групоўкі войск "Захад" і амаль тысячу ў зоне дзеянняў групоўкі "Поўнач", групоўка "Днепр" знішчыла да 485 украінскіх вайскоўцаў.Падкрэсліваецца, што расійскія ваеннаслужачыя палепшылі тактычнае становішча па пярэднім краі, нанеслі паражэнне ўкраінскім фарміраванням на розных кірунках, праціўнік панёс страты ў тэхніцы, узбраеннях і жывой сіле.У зводцы Мінабароны РФ за перыяд 22-28 лістапада паведамляецца, што расійскія вайскоўцы на розных кірунках знішчылі некалькі дзясяткаў баявых браніраваных машын, частка з якіх вытворчасці краін НАТА.Таксама за гэты перыяд былі знішчаны дзясяткі станцый РЭБ, дзясяткі складоў з боепрыпасамі, танкі, нанесена паражэнне жывой сіле і тэхніцы шэрагу механізаваных і штурмавых брыгад УСУ.Усяго з пачатку СВА знішчаны больш за 660 самалётаў, больш за 280 верталётаў, больш за 99 тыс БПЛА, больш за 26 тыс танкаў, баявых браніраваных машын, амаль 48 тыс адзінак спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі праціўніка, паведамілі ў Мінабароны РФ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251128/sly-spa-za-noch-zbl-136-ukranskkh-bpla-nad-terytoryyay-ras-1102050707.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/12/1100874277_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_d541238513d3bd1170a83cb5ffc6fb76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, міністэрства абароны рф, расія, украіна, бяспека, навіны
спецаперацыя, міністэрства абароны рф, расія, украіна, бяспека, навіны
Мінабароны РФ: УСУ за тыдзень страцілі больш за 4,5 тысячы вайскоўцаў
Усяго з пачатку СВА расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 660 самалётаў, больш за 280 верталётаў, больш за 99 тыс БПЛА, больш за 26 тыс танкаў, амаль 48 тыс адзінак спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі УСУ.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Расійскія групоўкі войск "Захад", "Поўдзень", "Поўнач" і "Днепр" за тыдзень знішчылі больш за 4,5 тыс вайскоўцаў УСУ, паведаміла міністэрства абароны Расіі ў пятніцу.
"У адказ на тэрарыстычныя атакі Украіны па грамадзянскіх аб’ектах на тэрыторыі Расіі УС Расіі з 22 па 28 лістапада нанесены масіраваны і шэсць групавых удараў", - сказана ў зводцы Мінабароны.
У выніку ўдараў пашкоджаны прадпрыемствы ВПК Украіны, аб'екты паліўна-энергетычнай, транспартнай і партовай інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах УСУ, цэхі, дзе вырабляюцца боепрыпасы і БПЛА, адзначылі ў Мінабароны.
Акрамя гэтага, нанесены ўдары па пунктах часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, нацыяналістаў і замежных наёмнікаў, паведамілі там.
Узброеныя сілы Украіны за мінулы тыдзень страцілі больш за 1 650 вайскоўцаў у зоне адказнасці Паўднёвай групоўкі войск, больш за 1 575 вайскоўцаў у раёне дзеяння групоўкі войск "Захад" і амаль тысячу ў зоне дзеянняў групоўкі "Поўнач", групоўка "Днепр" знішчыла да 485 украінскіх вайскоўцаў.
Падкрэсліваецца, што расійскія ваеннаслужачыя палепшылі тактычнае становішча па пярэднім краі, нанеслі паражэнне ўкраінскім фарміраванням на розных кірунках, праціўнік панёс страты ў тэхніцы, узбраеннях і жывой сіле.
У зводцы Мінабароны РФ за перыяд 22-28 лістапада паведамляецца, што расійскія вайскоўцы на розных кірунках знішчылі некалькі дзясяткаў баявых браніраваных машын, частка з якіх вытворчасці краін НАТА.
Таксама за гэты перыяд былі знішчаны дзясяткі станцый РЭБ, дзясяткі складоў з боепрыпасамі, танкі, нанесена паражэнне жывой сіле і тэхніцы шэрагу механізаваных і штурмавых брыгад УСУ.
Усяго з пачатку СВА знішчаны больш за 660 самалётаў, больш за 280 верталётаў, больш за 99 тыс БПЛА, больш за 26 тыс танкаў, баявых браніраваных машын, амаль 48 тыс адзінак спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі праціўніка, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"