https://bel.sputnik.by/20251128/pra-shto-damovlsya-staln-cherchyl--ruzvelt-u-tegerane--gstoryya--vdea-1102060761.html
Пра што дамовіліся Сталін, Чэрчыль і Рузвельт у Тэгеране – гісторыя ў відэа
Пра што дамовіліся Сталін, Чэрчыль і Рузвельт у Тэгеране – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Першая ў гады Другой сусветнай вайны сустрэча лідараў "вялікай тройкі" – Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта прайшла ў Тэгеране 28 лістапада – 1 снежня 1943 года і... 28.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-28T13:04+0300
2025-11-28T13:04+0300
2025-11-28T13:04+0300
відэа
відэа
тэгеран
гісторыя
вялікая айчынная вайна
ссср
зша
вялікабрытанія
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1c/1069567992_0:231:2821:1818_1920x0_80_0_0_9ae67462a1e7735d8628e734443761ac.jpg
28 лістапада 1943 года ў Тэгеране адкрылася знакамітая канферэнцыя "Вялікай тройкі". Яна стала першай сустрэчай лідараў антыгітлераўскай кааліцыі – Расіі, Вялікабрытаніі і ЗША – з пачатку Другой сусветнай вайны.Сустрэча ў Тэгеране рыхтавалася ў рэжыме павышанай сакрэтнасці. У сваёй перапісцы кіраўнікі трох дзяржаў выкарыстоўвалі кодавую назву "Эўрыка".Таксама тайна лідары адпраўляліся ў Тэгеран. У прыватнасці, Сталін у канцы лістапада пакінуў Маскву на літарным цягніку №501 па маршруце Масква – Сталінград – Баку, а таксама ва ўмовах глыбокай тайны вылецеў з Баку ў Тэгеран. Уся савецкая дэлегацыя ляцела на двух самалётах пры суправаджэнні 27 знішчальнікаў.Тэгеранскія перагаворы Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта сёння лічацца адпраўным пунктам у пераломе ваенных дзеянняў. Асноўным пытаннем сустрэчы стала адкрыццё Другога фронту. Лідарам атрымалася дамовіцца аб тым, што амерыканскія і брытанскія войскі на працягу мая 1944 года высадзяцца ў Францыі, што прымусіць Германію перакінуць частку сваіх войск на захад і, такім чынам, спросціць прасоўванне савецкіх войск з усходу.У ходзе дыскусіі аб адкрыцці Другога фронту Сталін заявіў аб тым, што СССР гатоў пасля капітуляцыі Германіі ўступіць у вайну з Японіяй, нягледзячы на наяўнасць дагавора аб нейтралітэце з гэтай краінай.Акрамя таго, на Тэгеранскай канферэнцыі было ў цэлым узгоднена рашэнне аб перадачы Кёнігсберга (цяпер Калінінград) СССР. Таксама ў Тэгеране была дасягнута і папярэдняя дамоўленасць аб устанаўленні меж Польшчы па "лініі Керзона" 1920 года на ўсходзе і па рацэ Одэр (Одра) на захадзе. Такім чынам прызнавалася, што тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі адыходзяць да СССР.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
тэгеран
зша
вялікабрытанія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1c/1069567992_45:0:2776:2048_1920x0_80_0_0_f8b79a058baf36dacf1db6dbdd92c7c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, видео, тэгеран, гісторыя, вялікая айчынная вайна, ссср, зша, вялікабрытанія, палітыка, бяспека, у свеце, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, іосіф сталін, уінстан чэрчыль, франклін рузвельт
відэа, видео, тэгеран, гісторыя, вялікая айчынная вайна, ссср, зша, вялікабрытанія, палітыка, бяспека, у свеце, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, іосіф сталін, уінстан чэрчыль, франклін рузвельт
Пра што дамовіліся Сталін, Чэрчыль і Рузвельт у Тэгеране – гісторыя ў відэа
Першая ў гады Другой сусветнай вайны сустрэча лідараў "вялікай тройкі" – Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта прайшла ў Тэгеране 28 лістапада – 1 снежня 1943 года і стала пачаткам карэннага пералому ў ваеннай гісторыі. Глядзіце кадры той канферэнцыі, якія захаваліся ў архівах.
28 лістапада 1943 года ў Тэгеране адкрылася знакамітая канферэнцыя "Вялікай тройкі". Яна стала першай сустрэчай лідараў антыгітлераўскай кааліцыі – Расіі, Вялікабрытаніі і ЗША – з пачатку Другой сусветнай вайны.
Сустрэча ў Тэгеране рыхтавалася ў рэжыме павышанай сакрэтнасці. У сваёй перапісцы кіраўнікі трох дзяржаў выкарыстоўвалі кодавую назву "Эўрыка".
Таксама тайна лідары адпраўляліся ў Тэгеран. У прыватнасці, Сталін у канцы лістапада пакінуў Маскву на літарным цягніку №501 па маршруце Масква – Сталінград – Баку, а таксама ва ўмовах глыбокай тайны вылецеў з Баку ў Тэгеран. Уся савецкая дэлегацыя ляцела на двух самалётах пры суправаджэнні 27 знішчальнікаў.
Тэгеранскія перагаворы Сталіна, Чэрчыля і Рузвельта сёння лічацца адпраўным пунктам у пераломе ваенных дзеянняў. Асноўным пытаннем сустрэчы стала адкрыццё Другога фронту. Лідарам атрымалася дамовіцца аб тым, што амерыканскія і брытанскія войскі на працягу мая 1944 года высадзяцца ў Францыі, што прымусіць Германію перакінуць частку сваіх войск на захад і, такім чынам, спросціць прасоўванне савецкіх войск з усходу.
У ходзе дыскусіі аб адкрыцці Другога фронту Сталін заявіў аб тым, што СССР гатоў пасля капітуляцыі Германіі ўступіць у вайну з Японіяй, нягледзячы на наяўнасць дагавора аб нейтралітэце з гэтай краінай.
Акрамя таго, на Тэгеранскай канферэнцыі было ў цэлым узгоднена рашэнне аб перадачы Кёнігсберга (цяпер Калінінград) СССР. Таксама ў Тэгеране была дасягнута і папярэдняя дамоўленасць аб устанаўленні меж Польшчы па "лініі Керзона" 1920 года на ўсходзе і па рацэ Одэр (Одра) на захадзе. Такім чынам прызнавалася, што тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі адыходзяць да СССР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"