ВНУ Расіі чакаюць беларускую моладзь
09:33 28.11.2025 (абноўлена: 15:42 28.11.2025)
Падпісацца
У пятніцу, 28 лістапада, у 10:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь пройдуць прэс-мерапрыемствы з прадстаўнікамі вядучых ВНУ Расіі.
У беларускай сталіцы на пляцоўцы Дома Масквы 28 лістапада адкрыецца прафарыентацыйная выстава, у якой прымуць удзел 16 вядучых ВНУ Расійскай Федэрацыі. Яе арганізатарам выступіла прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Праграма мерапрыемства ўключае прафарыентацыйныя сустрэчы, прэзентацыі ВНУ-удзельнікаў выставы. Беларускім абітурыентам і іх бацькам даецца ўнікальная магчымасць высветліць усе пытанні, якія іх цікавяць, непасрэдна ў прадстаўнікоў ВНУ. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць азнаёміцца з правіламі паступлення на навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі па квоце Урада Расійскай Федэрацыі.
У рамках прэс-мерапрыемства ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прадстаўнікі ВНУ раскажуць пра вучэбна-матэрыяльную базу, умовы быту для студэнтаў, новыя спецыяльнасці, якія могуць зацікавіць беларускую моладзь.
Удзельнікі першай групы (з 10 да 11 гадзін):
Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт МІСІС – Наталля СЯДЫХ, начальнік аддзела навучання да ВНУ;
Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут – Альберт БАРЫШ, начальнік аддзела па прыцягненні замежных студэнтаў;
Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт – Наталля ПАХОМАВА, намеснік дырэктара Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва;
Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.У. Пляханава (Мінскі філіял) – Аляксей ЕЛІСЕЕЎ, дырэктар;
Універсітэт Інаполіс – Кацярына ФЕДАСЕЕВА, кіраўнік аддзела падрыхтоўкі да ВНУ;
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт – Аляксандр БАБІЧ, першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму, Аляксандр ХУРШУДЗЯН, намеснік першага прарэктара па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму;
Расійскі Дзяржаўны Універсітэт імя А. М. Касыгіна – Вольга ШУЛЬЦ, кандыдат юрыдычных навук, дырэктар Інстытута міжнароднай адукацыі;
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт "Маскоўскі інстытут электроннай тэхнікі" – Антон ФЛЯГІН, спецыяліст Цэнтра іміджавых праектаў.
Другая група (з 11 да 12 гадзін):
Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў – Аляксандр РАЙЧУК, спецыяліст Аддзела краін СНД і Балтыі;
Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт (РАСБІЯТЭХ) – Дзмітрый БЯЗРОДНЫ, начальнік аддзела каардынацыі міжнароднай дзейнасці;
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт прамысловых тэхналогій і дызайну – Марыя СЕМАКОВА, спецыяліст аддзела па працы з замежнымі абітурыентамі;
Маскоўскі авіяцыйны інстытут – Канстанцін ЯКАЎЛЕЎ, начальнік аддзела супрацоўніцтва;
Вышэйшая школа эканомікі – Валерыя САКАЛОВА, дырэктар цэнтра міжнароднай студэнцкай мабільнасці і адукацыйных праектаў Дырэкцыі па інтэрнацыяналізацыі;
Казанскі дзяржаўны энергетычны ўніверсітэт – Ганна ДЗЕРБЕНЕВА, дырэктар Дэпартамента знешніх камунікацый;
Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н.І. Лабачэўскага – Марына КЕМАЕВА, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Інстытута эканомікі;
МДІМА МЗС Расіі – Лізавета РУДЭНКА, памочнік прарэктара па маладзёжнай палітыцы, сацыяльнай рабоце і міжнародных сувязях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
