Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МУС: дрон, які прыляцеў з Літвы, скінуў экстрэмісцкую прадукцыю

© Photo : Telegram / МВД БеларусиБеспілотнік, які ўпаў у Гродне
Беспілотнік, які ўпаў у Гродне - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2025
Падпісацца
Аналіз геаданых сведчыць аб тым, што робат быў запушчаны з літоўскай вёскі, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю і Польшчай.
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі расказала, з якімі мэтамі з Літвы прыляцеў беспілотнік, які ўпаў у Гродна.
Сёння стала вядома, што ў Гродне 31 лістапада ўпаў беспілотнік, які прыляцеў з Літвы. З гэтай нагоды ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкас Вілканецас.
"Вызначына, што дрон абсталяваны фота- відэакамерай з магчымасцю збору разведвальных даных. Акрамя гэтага, з беспілотніка было ажыццёўлена скіданне друкаванай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці", - расказалі ў МУС.
Падчас аналізу інфармацыі, якая ўтрымлівалася ў бартавой апаратуры беспілотніка, высветлілася, што ён быў запушчаны з вёскі Капчамесіс у Алітускім павеце Літвы, гэта недалёка не толькі ад мяжы з Гродзенскай вобласцю, але і Падляскага ваяводства Польшчы.
Беспілотнік, паводле інфармацыі МУС, павінен быў паляцець з Літвы ў Польшчу праз Беларусь.
У МЗС Беларусі заявілі пратэст літоўскаму дыпламату ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы рэспублікі беспілотным лятальным апаратам самалётнага тыпу. Інцыдэнт расцэньваецца як правакацыя не толькі ў адносінах да Беларусі, але і Польшчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
МЗС: БПЛА з тэрыторыі Літвы ўляцеў у паветраную прастору Беларусі
Стужка навiн
0