https://bel.sputnik.by/20251201/pyasko-sustrecha-putsna-z-utkafam-proydze-2-snezhnya-1102144230.html
Пяскоў: сустрэча Пуціна з Уіткафам пройдзе 2 снежня
Пяскоў: сустрэча Пуціна з Уіткафам пройдзе 2 снежня
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар рыхтуецца да будучай сустрэчы і правядзе шэраг непублічных падрыхтоўчых нарад па актуальнай тэматыцы. 01.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-01T13:04+0300
2025-12-01T13:04+0300
2025-12-01T13:04+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
навіны
палітыка
бяспека
перагаворы па украіне
перагаворы
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/06/1098688377_0:40:2930:1688_1920x0_80_0_0_b74e0f41a2985f88b9d18fe03151d95a.jpg
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Расійска-амерыканскія кантакты адбудуцца ў Маскве 2 снежня, пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Паводле яго слоў, сёння расійскі лідар Уладзімір Пуцін увесь дзень працуе ў Крамлі, у тым ліку і рыхтуецца да заўтрашняй сустрэчы са спецпасланнікам ЗША Сцівам Уіткафам.Пратакольная здымкаАдказваючы на пытанні журналістаў аб фармаце працы прэсы, якая будзе асвятляць перагаворы, Пяскоў растлумачыў, што пачатак сустрэчы (гэтак званая пратакольная здымка) прэзідэнта Пуціна і спецпасланніка Уіткафа пройдзе ў адкрытым рэжыме."Кадры пачатку сустрэчы – будуць", - сказаў прэс-сакратар.А на пытанне ці будзе нейкая заява для прэсы па выніках сустрэчы, Пяскоў сказаў: "Паглядзім".Раней памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў паведамляў аб планаваным візіце Уіткафа ў Маскву. Аб гэтым таксама заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.Тэмай сустрэчы стане абмеркаванне мірных ініцыятыў па Украіне. Чакаецца, што з Уіткафам у Маскву прыедуць і прадстаўнікі адміністрацыі Трампа, якія маюць дачыненне да ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.Спецпасланнік неаднаразова прыязджаў у Расію на працягу 2025 года і сустракаўся з прэзідэнтам краіны. Апошняя сустрэча Уіткафа і Пуціна адбылася 6 жніўня, яна прайшла ў Крамлі і працягвалася каля трох гадзін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251201/tramp-upenen-u-zatskalenasts-ras-zavyarshyts-kanflkt-va-ukrane-1102135319.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/08/06/1098688377_154:0:2885:2048_1920x0_80_0_0_ed00f3dc99ab79f3006e3ac404a20b3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, навіны , палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы, расія, украіна, зша, у свеце
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, навіны , палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы, расія, украіна, зша, у свеце
Пяскоў: сустрэча Пуціна з Уіткафам пройдзе 2 снежня
Расійскі лідар рыхтуецца да будучай сустрэчы і правядзе шэраг непублічных падрыхтоўчых нарад па актуальнай тэматыцы.
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Расійска-амерыканскія кантакты адбудуцца ў Маскве 2 снежня, пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, сёння расійскі лідар Уладзімір Пуцін увесь дзень працуе ў Крамлі, у тым ліку і рыхтуецца да заўтрашняй сустрэчы са спецпасланнікам ЗША Сцівам Уіткафам.
"Сустрэча з Уіткафам (спецпасланнікам ЗША) плануецца на заўтра. Ён (Пуцін. - Sputnik) сам гэта сказаў", - паведаміў Пяскоў.
Адказваючы на пытанні журналістаў аб фармаце працы прэсы, якая будзе асвятляць перагаворы, Пяскоў растлумачыў, што пачатак сустрэчы (гэтак званая пратакольная здымка) прэзідэнта Пуціна і спецпасланніка Уіткафа пройдзе ў адкрытым рэжыме.
"Кадры пачатку сустрэчы – будуць", - сказаў прэс-сакратар.
А на пытанне ці будзе нейкая заява для прэсы па выніках сустрэчы, Пяскоў сказаў: "Паглядзім".
Раней памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў паведамляў аб планаваным візіце Уіткафа ў Маскву. Аб гэтым таксама заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Тэмай сустрэчы стане абмеркаванне мірных ініцыятыў па Украіне. Чакаецца, што з Уіткафам у Маскву прыедуць і прадстаўнікі адміністрацыі Трампа, якія маюць дачыненне да ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.
Спецпасланнік неаднаразова прыязджаў у Расію на працягу 2025 года і сустракаўся з прэзідэнтам краіны. Апошняя сустрэча Уіткафа і Пуціна адбылася 6 жніўня, яна прайшла ў Крамлі і працягвалася каля трох гадзін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"