https://bel.sputnik.by/20251202/lukashenka-belarus-natselena-na-realzatsyyu-skh-damolenastsey-z-aae-1102163483.html
Лукашэнка: Беларусь нацэлена на рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з ААЭ
Лукашэнка: Беларусь нацэлена на рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з ААЭ
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, цёплыя адносіны Беларусі і ААЭ грунтуюцца на прынцыпах павагі і добразычлівасці. 02.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-02T09:17+0300
2025-12-02T09:17+0300
2025-12-02T09:23+0300
ааэ
аляксандр лукашэнка
навіны
віншаванне
беларусь
палітыка
у свеце
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084740848_0:9:1071:611_1920x0_80_0_0_a47429827f906c07c4d888cc74dc1b72.jpg
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад усіх беларусаў і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта ААЭ Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам – Днём стварэння федэрацыі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.Як адзначыў Лукашэнка, пад кіраўніцтвам Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна ААЭ сталі прыкладам прагрэсу, тэхналагічнага наватарства і гарманічнага спалучэння традыцый з сучаснасцю.Паводле слоў беларускага лідара, цёплыя адносіны Беларусі і ААЭ грунтуюцца на прынцыпах павагі і добразычлівасці. Пры гэтым прэзідэнт упэўнен, што ўмацаванне партнёрства дзвюх краін пасадзейнічае адкрыццю новых гарызонтаў узаемадзеяння, а таксама прынясе адчувальныя вынікі.Віншавальныя пасланні ад беларускага прэзідэнта таксама накіраваны віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, кіраўніку Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму і спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, старшыні Выканаўчага савета Абу-Дабі шэйху Халеду бен Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну.Віншуючы віцэ-прэзідэнта і прэм'ер-міністра ААЭ, кіраўніка Дубая, Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока шануе канструктыўныя адносіны з Эміратамі.Ён таксама ўпэўнен, што сумеснымі намаганнямі і нацэленасцю на вынік Беларусь і ААЭ змогуць напоўніць супрацоўніцтва новым зместам, пашырыць яго. Таксама Прэзідэнт разлічвае на рэалізацыю значных ініцыятыў у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.У віншаванні спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, старшыні Выканаўчага савета Абу-Дабі шэйху Лукашэнка нагадаў аб сустрэчы ў Мінску. Прэзідэнт лічыць, што яна дала новы імпульс паглыбленню беларуска-эмірацкіх адносін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250627/belarus--aae-padpsal-pagadnenne-ab-nvestytsyyakh--gandl-paslugam-1097665911.html
ааэ
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084740848_121:0:949:621_1920x0_80_0_0_f995c8eee36fcde846af1df4a1db2694.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ааэ, аляксандр лукашэнка, навіны , віншаванне, беларусь, палітыка, у свеце, эканоміка
ааэ, аляксандр лукашэнка, навіны , віншаванне, беларусь, палітыка, у свеце, эканоміка
Лукашэнка: Беларусь нацэлена на рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з ААЭ
09:17 02.12.2025 (абноўлена: 09:23 02.12.2025) Паводле слоў прэзідэнта, цёплыя адносіны Беларусі і ААЭ грунтуюцца на прынцыпах павагі і добразычлівасці.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад усіх беларусаў і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта ААЭ Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам – Днём стварэння федэрацыі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Як адзначыў Лукашэнка, пад кіраўніцтвам Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна ААЭ сталі прыкладам прагрэсу, тэхналагічнага наватарства і гарманічнага спалучэння традыцый з сучаснасцю.
"Ваш стратэгічны падыход забяспечыў высокі ўзровень дабрабыту грамадзян і заслужаную павагу да краіны на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле слоў беларускага лідара, цёплыя адносіны Беларусі і ААЭ грунтуюцца на прынцыпах павагі і добразычлівасці. Пры гэтым прэзідэнт упэўнен, што ўмацаванне партнёрства дзвюх краін пасадзейнічае адкрыццю новых гарызонтаў узаемадзеяння, а таксама прынясе адчувальныя вынікі.
Віншавальныя пасланні ад беларускага прэзідэнта таксама накіраваны віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, кіраўніку Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму і спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, старшыні Выканаўчага савета Абу-Дабі шэйху Халеду бен Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну.
Віншуючы віцэ-прэзідэнта і прэм'ер-міністра ААЭ, кіраўніка Дубая, Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока шануе канструктыўныя адносіны з Эміратамі.
Ён таксама ўпэўнен, што сумеснымі намаганнямі і нацэленасцю на вынік Беларусь і ААЭ змогуць напоўніць супрацоўніцтва новым зместам, пашырыць яго. Таксама Прэзідэнт разлічвае на рэалізацыю значных ініцыятыў у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
У віншаванні спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, старшыні Выканаўчага савета Абу-Дабі шэйху Лукашэнка нагадаў аб сустрэчы ў Мінску. Прэзідэнт лічыць, што яна дала новы імпульс паглыбленню беларуска-эмірацкіх адносін.
"Беларусь поўнасцю нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дасягнутых дамоўленасцей і пашырэнне новых напрамкаў супрацоўніцтва, якія адпавядаюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"