https://bel.sputnik.by/20251202/mnskae-dynama-abgulyala--gastsyavym-matchy-kkhl-khabarask-amur-1102186883.html
Мінскае "Дынама" абгуляла ў гасцявым матчы КХЛ хабараўскі "Амур"
Мінскае "Дынама" абгуляла ў гасцявым матчы КХЛ хабараўскі "Амур"
Sputnik Беларусь
Гаспадары лядовай арэны ўтрымлівалі ініцыятыву ў пачатку супрацьстаяння, але "зубры" здолелі зраўняць лік і перавярнуць гульню на сваю карысць. 02.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-02T16:57+0300
2025-12-02T16:57+0300
2025-12-02T16:57+0300
хакей
навіны
кхл
беларусь
хк дынама (мінск)
спорт
хк амур (хабараўск)
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/02/1102180626_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_29e8a0a4c249ef6a79f870996496f9e0.jpg
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) абгулялі хабараўскі "Амур", паведамляе Sputnik.Супрацьстаянне прайшло ў хабараўскім спартыўна-відовішчным комплексе "Платинум Арена". Гульня пачалася дынамічна, асабліва агрэсіўна гулялі хакеісты "Амура", зарабіўшы ў першым перыядзе два выдаленні. Тым не менш, лічбы на табло да пачатку першага перапынку засталіся без змен.У другой 20-хвілінцы вызначыўся абаронца гаспадароў лядовай арэны Ягор Варанкоў, які на 24-й хвіліне супрацьстаяння "размачыў" лік.Трэці перыяд пачаўся з атак "Дынама", што прынесла свой вынік: на 44-й хвіліне гульні лічбы на табло зраўняліся – 1:1. Аўтарам гола стаў Мікалай Салыга. Затым Данііл Ліпскі падтрымаў пачынанні свайго таварыша па камандзе (54-я) – 2:1. Адказ "Амура" не прымусіў сябе доўга чакаць, форвард Ігнат Кароткіх аднавіў раўнавагу сіл (56-я) – 2:2. Вызначыць наймацнейшага ў асноўны час не ўдалося.У авертайме таксама не ўдалося выявіць пераможцу, усё вырашылася ў булітнай серыі, дзе мацнейшымі аказаліся мінчане.Мінскае "Дынама" ў Заходняй канферэнцыі КХЛ выйшла на першае месца. У каманды 47 ачкоў пасля 32 супрацьстаянняў. Зараз у "зуброў" пачнецца амаль двухтыднёвая паўза, а затым мінчане зноў адправяцца на выезд, дзе 16 снежня згуляюць супраць яраслаўскага "Локомотива", а 18 снежня – супраць "Автомобилиста" (Екацярынбург).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251201/avechkn-zab-909-y-gol-u-nkhl--abnav-snaypersk-rekord-lg-1102129745.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/02/1102180626_44:0:1181:853_1920x0_80_0_0_e9be294b21a459a42417311a5b5ffde8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, навіны , кхл, беларусь, хк дынама (мінск), спорт, хк амур (хабараўск)
хакей, навіны , кхл, беларусь, хк дынама (мінск), спорт, хк амур (хабараўск)
Мінскае "Дынама" абгуляла ў гасцявым матчы КХЛ хабараўскі "Амур"
Гаспадары лядовай арэны ўтрымлівалі ініцыятыву ў пачатку супрацьстаяння, але "зубры" здолелі зраўняць лік і перавярнуць гульню на сваю карысць.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) абгулялі хабараўскі "Амур", паведамляе Sputnik.
Супрацьстаянне прайшло ў хабараўскім спартыўна-відовішчным комплексе "Платинум Арена". Гульня пачалася дынамічна, асабліва агрэсіўна гулялі хакеісты "Амура", зарабіўшы ў першым перыядзе два выдаленні. Тым не менш, лічбы на табло да пачатку першага перапынку засталіся без змен.
У другой 20-хвілінцы вызначыўся абаронца гаспадароў лядовай арэны Ягор Варанкоў, які на 24-й хвіліне супрацьстаяння "размачыў" лік.
Трэці перыяд пачаўся з атак "Дынама", што прынесла свой вынік: на 44-й хвіліне гульні лічбы на табло зраўняліся – 1:1. Аўтарам гола стаў Мікалай Салыга. Затым Данііл Ліпскі падтрымаў пачынанні свайго таварыша па камандзе (54-я) – 2:1. Адказ "Амура" не прымусіў сябе доўга чакаць, форвард Ігнат Кароткіх аднавіў раўнавагу сіл (56-я) – 2:2. Вызначыць наймацнейшага ў асноўны час не ўдалося.
У авертайме таксама не ўдалося выявіць пераможцу, усё вырашылася ў булітнай серыі, дзе мацнейшымі аказаліся мінчане.
Мінскае "Дынама" ў Заходняй канферэнцыі КХЛ выйшла на першае месца. У каманды 47 ачкоў пасля 32 супрацьстаянняў. Зараз у "зуброў" пачнецца амаль двухтыднёвая паўза, а затым мінчане зноў адправяцца на выезд, дзе 16 снежня згуляюць супраць яраслаўскага "Локомотива", а 18 снежня – супраць "Автомобилиста" (Екацярынбург).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"