https://bel.sputnik.by/20251202/vaennyya-kndr-dapamagayuts-u-razmnravann-kurskaga-prygranchcha-1102170847.html
Ваенныя КНДР дапамагаюць у размініраванні курскага прыгранічча
Ваенныя КНДР дапамагаюць у размініраванні курскага прыгранічча
Sputnik Беларусь
Размініраванне тэрыторыі дапамагае гарантаваць бяспеку мірнага насельніцтва і стварыць умовы для аднаўлення жыццядзейнасці ў прыгранічным рэгіёне. 02.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-02T12:05+0300
2025-12-02T12:05+0300
2025-12-02T12:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
курская вобласць
навіны
палітыка
бяспека
грамадства
расія
кндр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/02/1102167942_0:0:940:529_1920x0_80_0_0_2b6de144e6d31ff16a22ebb0cf009b5f.jpg
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Ваенныя КНДР у складзе маштабнай групоўкі размініруюць курскае прыгранічча. Пра гэта губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн паведаміў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якая адбылася позна ўвечары ў панядзелак, 1 снежня.Таксама Хінштэйн паведаміў Уладзіміру Пуціну аб прамежных выніках размініравання тэрыторыі Курскай вобласці."На сённяшні дзень 92 населеныя пункты размініраваны, ачышчаны ад выбухованебяспечных прадметаў", - паведаміў Хінштэйн.Кіраўнік Курскай вобласці падкрэсліў неабходнасць поўнага размініравання прыгранічных тэрыторый перад пачаткам маштабных аднаўленчых работ."Разумеем, што без завяршэння гэтай работы аб якім-небудзь сістэмным аднаўленні гаварыць не даводзіцца", - адзначыў ён.У чэрвені сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу паведаміў, што кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам было прынята рашэнне накіраваць у Расію адну тысячу сапёраў для размініравання тэрыторыі. Акрамя гэтага, Пхеньян акажа садзейнічанне ў аднаўленні Курскай вобласці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/kryy-natsysty--sudzhy-perasyagnul-gtleratsa-pa-zhorstkasts-1100263650.html
курская вобласць
расія
кндр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/02/1102167942_89:0:862:580_1920x0_80_0_0_841be18319853304c9eff6aaacc43119.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, курская вобласць, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, расія, кндр
спецаперацыя, уладзімір пуцін, курская вобласць, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, расія, кндр
Ваенныя КНДР дапамагаюць у размініраванні курскага прыгранічча
Размініраванне тэрыторыі дапамагае гарантаваць бяспеку мірнага насельніцтва і стварыць умовы для аднаўлення жыццядзейнасці ў прыгранічным рэгіёне.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Ваенныя КНДР у складзе маштабнай групоўкі размініруюць курскае прыгранічча. Пра гэта губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн паведаміў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якая адбылася позна ўвечары ў панядзелак, 1 снежня.
"Беспрэцэдэнтная па маштабе разгорнута групоўка. У яе склад уваходзяць інжынерныя войскі, Расгвардыя, МНС і інжынерныя фарміраванні ўзброеных сіл КНДР", - сказаў губернатар.
Таксама Хінштэйн паведаміў Уладзіміру Пуціну аб прамежных выніках размініравання тэрыторыі Курскай вобласці.
"На сённяшні дзень 92 населеныя пункты размініраваны, ачышчаны ад выбухованебяспечных прадметаў", - паведаміў Хінштэйн.
Кіраўнік Курскай вобласці падкрэсліў неабходнасць поўнага размініравання прыгранічных тэрыторый перад пачаткам маштабных аднаўленчых работ.
"Разумеем, што без завяршэння гэтай работы аб якім-небудзь сістэмным аднаўленні гаварыць не даводзіцца", - адзначыў ён.
У чэрвені сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу паведаміў, што кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам было прынята рашэнне накіраваць у Расію адну тысячу сапёраў для размініравання тэрыторыі. Акрамя гэтага, Пхеньян акажа садзейнічанне ў аднаўленні Курскай вобласці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"