Боевая работа расчета РСЗО Град 83-го самоходного артполка на Краснолиманском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Войскі РФ вызвалілі Чырвонае ў Запарожскай вобласці

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкРасійскі ваеннаслужачы падчас СВА
Расійскі ваеннаслужачы падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 03.12.2025
Падпісацца
Страты УСУ ў зоне дзеянняў групоўкі "Усход" за суткі склалі 235 вайскоўцаў, таксама расійскія вайскоўцы пазбавілі праціўніка танка і нямецкай гаўбіцы.
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" прадоўжылі прасоўванне ўглыб абароны праціўніка і вызвалілі сяло Чырвонае на Запарожжы, паведаміла Міністэрства абароны Расіі ў сераду.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" працягнулі прасоўванне ў глыбіню абароны праціўніка і вызвалілі населены пункт Чырвонае Запарожскай вобласці", - сказана ў сутачнай зводцы Мінабароны РФ.
Там адзначана, што страты УСУ за мінулыя 24 гадзіны ў зоне дзйяння "Усходу" склалі звыш 235 вайскоўцаў. Акрамя таго, праціўнік пазбавіўся аднаго танка, трох бронемашын, 18 аўтамабіляў. Расійскім байцам таксама ўдалося знішчыць 155-міліметровую самаходную гаўбіцу Panzerhaubitze 2000 вытворчасці ФРГ і чэшскую баявую машыну РСЗА Vampire. Знішчаны і склад боепрыпасаў.
Па даных Мінабароны РФ, падраздзяленні "Усходу" нанеслі паражэнне фарміраванням штурмавой, трох мехбрыгад, двух штурмавых палкоў УСУ, штурмавога батальёна "Айдар" (забаронены ў Расіі як тэрарыстычны. - Sputnik) і брыгады тэраабароны. Баявыя дзеянні адбываліся паблізу населеных пунктаў Уздзвіжаўка, Косаўцава, Залізнічнае, Гуляйполе Запарожскай вобласці і ў раёне Андрэеўкі Днепрапятроўскай вобласці, удакладнілі ў абаронным ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 03.12.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА збіла 102 украінскія БПЛА за ноч над расійскімі рэгіёнамі
Стужка навiн
0