https://bel.sputnik.by/20251204/tsyagnk-smalensk--vtsebsk-moguts-zapuststs-sa-studzenya-2026-1102242940.html
Цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць са студзеня 2026
Цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць са студзеня 2026
Sputnik Беларусь
Масква і Мінск працягваюць развіваць трансгранічныя пасажырскія перавозкі як чыгуначным транспартам, так і авіяцыяй. 04.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-04T13:26+0300
2025-12-04T13:26+0300
2025-12-04T13:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
смаленск
расія
віцебск
орша
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/18/1088289448_0:133:1280:853_1920x0_80_0_0_717557c9dcc429aeb7b545eb611945af.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Трэба аператыўна забяспечыць са студзеня 2026 года запуск прамых цягнікоў мясцовага значэння Смаленск – Віцебск і Смаленск – Орша, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў чацвер у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён таксама нагадаў, што, дзякуючы расійскаму боку, зусім хутка запусцяць трэцюю пару цягнікоў "Ласточка" на штодзённай аснове. Пакуль што гэтыя дадатковыя цягнікі ходзяць толькі па святочных і выхадных днях. Запуск іх на пастаяннай аснове дазволіць дадаткова перавозіць 30 тыс пасажыраў за месяц.Плануецца пашыраць і авіязносіны паміж дзвюма краінамі, у тым ліку паміж абласнымі гарадамі.Беларускі бок спадзяецца на хуткае адкрыццё новых рэйсаў з Мінска ў Краснадар, Барнаул, Уладзікаўказ, Валгаград, Омск, Цюмень і Растоў-на-Доне."Я называю тыя гарады, па якіх ідзе актыўная работа прама цяпер, можна сказаць, у гэтыя дні", - адзначыў Крутой.Раней паведамлялася, што расійскі перавозчык ужо правёў тэставы рэйс пасажырскага дызельнага цягніка са Смаленску ў Віцебск. Быў выкарыстаны двухвагонны састаў РА-3.Пакуль што прамых мясцовых зносін чыгуначным транспартам паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Смаленскам і Оршай няма. Дзейнічае схема цягнікоў з перасадкамі, калі не ўлічваць цягнікі "Ласточка", якія праходзяць праз Смаленск і на якіх можна даехаць з Оршы і назад.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251130/belarus-ldzrue--planakh-rasyan-pa-svyatkavann-novaga-goda-1102081723.html
беларусь
смаленск
расія
віцебск
орша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/18/1088289448_77:0:1214:853_1920x0_80_0_0_c2043a63516d6789d9c4bb1676e2ad43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, смаленск, расія, віцебск, орша, навіны , палітыка, грамадства, турызм, дзмітрый крутой, савет міністраў саюзнай дзяржавы
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, смаленск, расія, віцебск, орша, навіны , палітыка, грамадства, турызм, дзмітрый крутой, савет міністраў саюзнай дзяржавы
Цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць са студзеня 2026
Масква і Мінск працягваюць развіваць трансгранічныя пасажырскія перавозкі як чыгуначным транспартам, так і авіяцыяй.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Трэба аператыўна забяспечыць са студзеня 2026 года запуск прамых цягнікоў мясцовага значэння Смаленск – Віцебск і Смаленск – Орша, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў чацвер у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Даўно анансавана прамое курсіраванне цягнікоў па маршрутах Віцебск – Смаленск і Орша – Смаленск. Гэта вельмі ацэняць нашы грамадзяне", - падкрэсліў Крутой.
Ён таксама нагадаў, што, дзякуючы расійскаму боку, зусім хутка запусцяць трэцюю пару цягнікоў "Ласточка" на штодзённай аснове. Пакуль што гэтыя дадатковыя цягнікі ходзяць толькі па святочных і выхадных днях. Запуск іх на пастаяннай аснове дазволіць дадаткова перавозіць 30 тыс пасажыраў за месяц.
Плануецца пашыраць і авіязносіны паміж дзвюма краінамі, у тым ліку паміж абласнымі гарадамі.
Беларускі бок спадзяецца на хуткае адкрыццё новых рэйсаў з Мінска ў Краснадар, Барнаул, Уладзікаўказ, Валгаград, Омск, Цюмень і Растоў-на-Доне.
"Я называю тыя гарады, па якіх ідзе актыўная работа прама цяпер, можна сказаць, у гэтыя дні", - адзначыў Крутой.
Раней паведамлялася, што расійскі перавозчык ужо правёў тэставы рэйс пасажырскага дызельнага цягніка са Смаленску ў Віцебск. Быў выкарыстаны двухвагонны састаў РА-3.
Пакуль што прамых мясцовых зносін чыгуначным транспартам паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Смаленскам і Оршай няма. Дзейнічае схема цягнікоў з перасадкамі, калі не ўлічваць цягнікі "Ласточка", якія праходзяць праз Смаленск і на якіх можна даехаць з Оршы і назад.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"