https://bel.sputnik.by/20251205/nvestfond-z-udzelam-amana-planuyuts-stvaryts-u-mnsku-1102293353.html
Інвестфонд з удзелам Амана плануюць стварыць у Мінску
Інвестфонд з удзелам Амана плануюць стварыць у Мінску
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягвае серыю замежных візітаў і перагавораў у краінах Азіі і Афрыкі. 05.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-05T15:22+0300
2025-12-05T15:22+0300
2025-12-05T15:22+0300
аман
аляксандр лукашэнка
навіны
беларусь
палітыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/05/1102287903_63:0:1603:866_1920x0_80_0_0_93860a5edaa15639b0dae03a5cd6ae01.jpg
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Перагаворы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдулсаламам аль-Муршыдзі адбыліся ў Амане, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".У тым ліку размова ішла аб сумесным беларуска-аманскім інвестыцыйным фондзе ў Мінску. Плануецца, што ён будзе фінансаваць праекты на беларускай тэрыторыі. Адзін з праектаў ужо анансаваўся раней – гэта ўзвядзенне цэлюлозна-кардоннага камбіната.Як адзначыў прэзідэнт у ходзе цяперашняга візіту, пляцоўка пад будучы камбінат ужо вызначана.Акрамя таго, плануецца стварыць аманскі лагістычны хаб для беларускіх тавараў. У сувязі з гэтым бакі прапрацоўваюць маршрут "Поўнач – Поўдзень". Іншы пункт парадку дня – інвестыцыі ў беларускі аграпрам і пастаўкі харчавання ў Аман і бліжэйшы рэгіён. У зваротным напрамку плануюцца пастаўкі аманскіх морапрадуктаў.Не абыйшлі бокам і тэма турызму. Аман у гэтым плане разглядаецца як пляцоўка для сумесных праектаў. Гаварылася і аб інвестыцыях у турыстычныя аб'екты Беларусі.Таксама размова ішла аб трохбаковым праекце па стварэнні сумеснай вытворчасці складаных удабрэнняў з Алжырам."Першаму паказалі прэзентацыю ходу рэалізацыі Дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Амана – з канкрэтыкай па праектах і тэрмінах", - адзначана ў паведамленні.Прэзідэнт Беларусі робіць вялікую камандзіроўку па краінах Азіі і Афрыкі. Раней беларускі лідар знаходзіўся з візітам у Амане, куды ён прыбыў з М’янмы. Да гэтага прэзідэнт пабываў у Бішкеку, дзе браў удзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251203/prezdenty-belarus--alzhyra-padpsal-zayavu-ab-druzhbe--partnrstve-1102219708.html
аман
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/05/1102287903_255:0:1410:866_1920x0_80_0_0_269d1194b7cc082cd6b071e1e80c7a70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аман, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, палітыка, эканоміка, у свеце
аман, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, палітыка, эканоміка, у свеце
Інвестфонд з удзелам Амана плануюць стварыць у Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягвае серыю замежных візітаў і перагавораў у краінах Азіі і Афрыкі.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Перагаворы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдулсаламам аль-Муршыдзі адбыліся ў Амане, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Падрабязна прааналізавалі ўвесь комплекс беларуска-аманскіх сумесных праектаў", - адзначана ў паведамленні.
У тым ліку размова ішла аб сумесным беларуска-аманскім інвестыцыйным фондзе ў Мінску. Плануецца, што ён будзе фінансаваць праекты на беларускай тэрыторыі. Адзін з праектаў ужо анансаваўся раней – гэта ўзвядзенне цэлюлозна-кардоннага камбіната.
Як адзначыў прэзідэнт у ходзе цяперашняга візіту, пляцоўка пад будучы камбінат ужо вызначана.
"Вопыт і кампетэнцыі ў нас ёсць. Вельмі моцна развіта ў нас лесаперапрацоўчая і дрэваперапрацоўчая прамысловасць", - таксама сказаў Лукашэнка.
Акрамя таго, плануецца стварыць аманскі лагістычны хаб для беларускіх тавараў. У сувязі з гэтым бакі прапрацоўваюць маршрут "Поўнач – Поўдзень". Іншы пункт парадку дня – інвестыцыі ў беларускі аграпрам і пастаўкі харчавання ў Аман і бліжэйшы рэгіён. У зваротным напрамку плануюцца пастаўкі аманскіх морапрадуктаў.
Не абыйшлі бокам і тэма турызму. Аман у гэтым плане разглядаецца як пляцоўка для сумесных праектаў. Гаварылася і аб інвестыцыях у турыстычныя аб'екты Беларусі.
Таксама размова ішла аб трохбаковым праекце па стварэнні сумеснай вытворчасці складаных удабрэнняў з Алжырам.
"Першаму паказалі прэзентацыю ходу рэалізацыі Дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Амана – з канкрэтыкай па праектах і тэрмінах", - адзначана ў паведамленні.
Прэзідэнт Беларусі робіць вялікую камандзіроўку па краінах Азіі і Афрыкі. Раней беларускі лідар знаходзіўся з візітам у Амане, куды ён прыбыў з М’янмы. Да гэтага прэзідэнт пабываў у Бішкеку, дзе браў удзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"