https://bel.sputnik.by/20251209/belaruskaya-dyyaspara--ras-peradala-paradny-ktsel-stalna--mnsk-1102394759.html
Беларуская дыяспара ў Расіі перадала парадны кіцель Сталіна ў Мінск
Беларуская дыяспара ў Расіі перадала парадны кіцель Сталіна ў Мінск
Sputnik Беларусь
Цяпер ён экспануецца ў Музеі гісторыі Узброеных сіл Беларусі і з’яўляецца адзіным экспанатам з асабістых рэчаў Сталіна ў беларускіх музеях. 09.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-09T15:49+0300
2025-12-09T15:49+0300
2025-12-09T15:50+0300
іосіф сталін
беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны
дыяспара
беларусы
навіны
палітыка
грамадства
саюзная дзяржава
мінск
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/09/1102390853_0:114:742:531_1920x0_80_0_0_afc9150abf53400a0571d4e281d39d77.jpg
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Парадны кіцель Іосіфа Сталіна беларуская дыяспара ў Расіі перадала ў Мінск, цяпер ён экспануецца ў Музеі гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт Sputnik.Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежных краінах прыбылі ў Мінск на пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, якое праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.Як перадае карэспандэнт Sputnik, белы парадны кіцель Сталіна экспануецца ў адной з залаў музея, ён выстаўлены побач з генеральскім кіцелем Георгія Жукава.Расказваючы пра іншыя новыя праекты, якія беларуская дыяспара ў Расіі рэалізуе з Беларуссю, Кандыбовіч паведаміў, што ў рамках цяперашняга шматдзённага пасяджэння Кансультатыўнага савета, прайшла сустрэча ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі."Мы правялі вельмі цікавую сустрэчу ў НАН Беларусі, у нас рэалізуецца сумесны праект па напісанні педагагічнай энцыклапедыі Саюзнай дзяржавы, прайшла сустрэча з ветэранамі будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Я прывёз узнагароды для перадачы ў музей", - сказаў ён.Акрамя гэтага, паводле слоў Кандыбовіча, былі выкуплены на аўкцыёнах для перадачы ў беларускія бібліятэкі і музеі рэдкія выданні Адама Міцкевіча, Янкі Купалы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251001/belarus--rf-abmerkaval-magchymy-abmen-muzeynym-kashtonastsyam-chaso-vav-1100399206.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/09/1102390853_0:44:742:601_1920x0_80_0_0_8e8b0da2de21594204787c24544eee13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іосіф сталін, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, дыяспара, беларусы, навіны , палітыка, грамадства, саюзная дзяржава, мінск, беларусь, у беларусі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
іосіф сталін, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, дыяспара, беларусы, навіны , палітыка, грамадства, саюзная дзяржава, мінск, беларусь, у беларусі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
Беларуская дыяспара ў Расіі перадала парадны кіцель Сталіна ў Мінск
15:49 09.12.2025 (абноўлена: 15:50 09.12.2025) Цяпер ён экспануецца ў Музеі гісторыі Узброеных сіл Беларусі і з’яўляецца адзіным экспанатам з асабістых рэчаў Сталіна ў беларускіх музеях.
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Парадны кіцель Іосіфа Сталіна беларуская дыяспара ў Расіі перадала ў Мінск, цяпер ён экспануецца ў Музеі гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежных краінах прыбылі ў Мінск на пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, якое праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.
"У Музей гісторыі Узброеных сіл Беларусі мы перадалі парадны мундзір генералісімуса Сталіна. Да гэтага не было яго асабістых рэчаў у беларускіх музеях. Цяпер мундзір экспануецца ў музеі, які знаходзіцца ў Доме афіцэраў", - расказаў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" акадэмік Сяргей Кандыбовіч.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, белы парадны кіцель Сталіна экспануецца ў адной з залаў музея, ён выстаўлены побач з генеральскім кіцелем Георгія Жукава.
Расказваючы пра іншыя новыя праекты, якія беларуская дыяспара ў Расіі рэалізуе з Беларуссю, Кандыбовіч паведаміў, што ў рамках цяперашняга шматдзённага пасяджэння Кансультатыўнага савета, прайшла сустрэча ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
"Мы правялі вельмі цікавую сустрэчу ў НАН Беларусі, у нас рэалізуецца сумесны праект па напісанні педагагічнай энцыклапедыі Саюзнай дзяржавы, прайшла сустрэча з ветэранамі будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Я прывёз узнагароды для перадачы ў музей", - сказаў ён.
Акрамя гэтага, паводле слоў Кандыбовіча, былі выкуплены на аўкцыёнах для перадачы ў беларускія бібліятэкі і музеі рэдкія выданні Адама Міцкевіча, Янкі Купалы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"