https://bel.sputnik.by/20251209/nachalnk-genshtaba-abstanoka-vakol-belarus-skladaney-chym-u-cherven-1941-ga-1102396849.html
Начальнік Генштаба: абстаноўка вакол Беларусі складаней, чым у чэрвені 1941-га
Начальнік Генштаба: абстаноўка вакол Беларусі складаней, чым у чэрвені 1941-га
Sputnik Беларусь
У Мінабароны лічаць, што рашэнне сітуацыі, якая склалася вакол рэспублікі, ёсць, аднак разумны сэнс у Еўропе не пераважае. 09.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-09T16:19+0300
2025-12-09T16:19+0300
2025-12-09T16:19+0300
павел муравейка
бяспека
генштаб
міністэрства абароны рб
навіны
беларусь
у беларусі
захад
у свеце
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/08/1102369205_0:66:1280:787_1920x0_80_0_0_0e72ac4409b1b9f62903a286e66facaf.jpg
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Абстаноўка вакол Беларусі цяпер яшчэ больш складаная, чым была ў чэрвені 1941-га напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны, заявіў журналістам начальнік Генеральнага штаба – першы намеснік міністра абароны рэспублікі Павел Муравейка.Ён растлумачыў, што цяпер краіны больш развіты ў эканамічным і інтэлектуальным плане, а ўзбраенні і ваенная тэхніка сталі больш дасканалымі.На яго думку, Захад фактычна рыхтуецца да вайны, менавіта таму "гучыць рэваншысцкая накіраванасць у рыторыцы заходніх палітыкаў". Таксама актыўна праводзяцца мерапрыемствы па ўдасканаленні і развіцці ўзброеных сіл, закупляецца сучаснае ўзбраенне і гэтак далей.Разам з тым, Муравейка лічыць, што вырашэнне гэтага працэсу ёсць. Для гэтага неабходна садзіцца за стол перагавораў і дамаўляцца."Пакуль, на жаль, здаровы сэнс у Еўропе не пераважае. Будзем спадзявацца, што гэта пазіцыя ў хуткім будучым знойдзе свой водгук і краіны сядуць за стол перагавораў, і пачнуць змяншаць тую агрэсіўную рыторыку і агрэсіўныя дзеянні, якія адбываюцца цяпер", - дадаў ён.Адказваючы на пытанне, ці ёсць усё ж у беларускіх ваенных надзея на мір, Муравейка падкрэсліў, што ёсць не проста надзея, а ўпэўненасць, што гэты мір удасца захаваць.Фактар стрымліванняГаворачы аб наяўнасці ў краіне ядзернай зброі і планаў па размяшчэнні ракетнага комплексу "Орешник", начальнік Генштаба падкрэсліў, што гэта фактары стрымлівання.Ён таксама дадаў, што такія віды ўзбраенняў маюць вялікую разбуральную сілу. У сувязі з гэтым, на яго думку, перш чым хтосьці вырашыць здзейсніць нападзенне на Беларусь, ён задумаецца, якім можа быць адказ.Муравейка таксама дадаў, што наяўнасць гэтага патэнцыялу з’яўляецца ў пэўнай ступені фактарам стрымлівання ад магчымых агрэсіўных імкненняў супраць Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251209/lukashenka-zaklka-aktualzavats-abaronnyya-dzeyann-1102387991.html
беларусь
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/08/1102369205_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_a57dd3bf918ed63073e06f43f620ec04.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
павел муравейка, бяспека, генштаб, міністэрства абароны рб, навіны , беларусь, у беларусі, захад, у свеце, еўропа, палітыка
павел муравейка, бяспека, генштаб, міністэрства абароны рб, навіны , беларусь, у беларусі, захад, у свеце, еўропа, палітыка
Начальнік Генштаба: абстаноўка вакол Беларусі складаней, чым у чэрвені 1941-га
У Мінабароны лічаць, што рашэнне сітуацыі, якая склалася вакол рэспублікі, ёсць, аднак разумны сэнс у Еўропе не пераважае.
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Абстаноўка вакол Беларусі цяпер яшчэ больш складаная, чым была ў чэрвені 1941-га напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны, заявіў журналістам начальнік Генеральнага штаба – першы намеснік міністра абароны рэспублікі Павел Муравейка.
"Калі параўноўваць з чэрвенем 1941-га, то, напэўна, зараз абстаноўка яшчэ больш складаная", - сказаў Муравейка, яго словы прыводзіць
БелТА.
Ён растлумачыў, што цяпер краіны больш развіты ў эканамічным і інтэлектуальным плане, а ўзбраенні і ваенная тэхніка сталі больш дасканалымі.
"Сёння тыя фактары, якія ўплывалі на абстаноўку вайны ў 1941-м, на жаль, не з’яўляюцца дамінуючымі. Пераважаюць узаемныя незразумелыя прэтэнзіі, працуе санкцыйная палітыка, якая ні да чаго добрага ў бліжэйшай перспектыве не прывядзе", - сказаў начальнік Геншатаба.
На яго думку, Захад фактычна рыхтуецца да вайны, менавіта таму "гучыць рэваншысцкая накіраванасць у рыторыцы заходніх палітыкаў". Таксама актыўна праводзяцца мерапрыемствы па ўдасканаленні і развіцці ўзброеных сіл, закупляецца сучаснае ўзбраенне і гэтак далей.
Разам з тым, Муравейка лічыць, што вырашэнне гэтага працэсу ёсць. Для гэтага неабходна садзіцца за стол перагавораў і дамаўляцца.
"Пакуль, на жаль, здаровы сэнс у Еўропе не пераважае. Будзем спадзявацца, што гэта пазіцыя ў хуткім будучым знойдзе свой водгук і краіны сядуць за стол перагавораў, і пачнуць змяншаць тую агрэсіўную рыторыку і агрэсіўныя дзеянні, якія адбываюцца цяпер", - дадаў ён.
Адказваючы на пытанне, ці ёсць усё ж у беларускіх ваенных надзея на мір, Муравейка падкрэсліў, што ёсць не проста надзея, а ўпэўненасць, што гэты мір удасца захаваць.
Гаворачы аб наяўнасці ў краіне
ядзернай зброі і планаў па размяшчэнні ракетнага комплексу "Орешник", начальнік Генштаба падкрэсліў, што гэта фактары стрымлівання.
Ён таксама дадаў, што такія віды ўзбраенняў маюць вялікую разбуральную сілу. У сувязі з гэтым, на яго думку, перш чым хтосьці вырашыць здзейсніць нападзенне на Беларусь, ён задумаецца, якім можа быць адказ.
Муравейка таксама дадаў, што наяўнасць гэтага патэнцыялу з’яўляецца ў пэўнай ступені фактарам стрымлівання ад магчымых агрэсіўных імкненняў супраць Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"