https://bel.sputnik.by/20251209/semeryko-rabota-pa-prytsyagnenn--adkb-novykh-chlena-vyadzetstsa-1102386938.html
Семерыкоў: работа па прыцягненні ў АДКБ новых членаў вядзецца
Семерыкоў: работа па прыцягненні ў АДКБ новых членаў вядзецца
Sputnik Беларусь
Паводле слоў намесніка генеральнага сакратара АДКБ, Савет калектыўнай бяспекі прыняў рашэнне аб больш цесным узаемадзеянні з найбліжэйшымі саюзнікамі і... 09.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-09T12:38+0300
2025-12-09T12:38+0300
2025-12-09T12:38+0300
адкб
навіны
палітыка
бяспека
беларусь
у беларусі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
sputnik беларусь
у свеце
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/09/1102382984_0:55:3448:1995_1920x0_80_0_0_30535a6508837d967eac5aee0be3b93d.jpg
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Праца па прыцягненні ў АДКБ новых членаў вядзецца на ўсіх узроўнях, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў рамках відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.Адказваючы на пытанне, якая сітуацыя ў АДКБ з прыцягненнем новых членаў, Семерыкоў зазначыў, што гэта работа ў фармаце Арганізацыі вядзецца на ўсіх узроўнях.Таксама намеснік генеральнага сакратара нагадаў, што ў 2019 годзе ў АДКБ у сувязі з прыняццем Саветам калектыўнай бяспекі палажэння аб партнёрстве і наглядальніцтве, быў зроблены акцэнт менавіта на гэтай рабоце."І сёння можна канстатаваць, што дэ-факта мы працуе з многімі, у тым ліку і трэцімі краінамі, міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Працуем у рамках розных мемарандумаў, пратаколаў аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве. Працэсу юрыдычнага афармлення ў якасці партнёра, назіральніка на сённяшні дзень пакуль у нас няма", - адзначыў Семерыкоў.Ён таксама падкрэсліў, што Савет калектыўнай бяспекі прыняў рашэнне аб больш цесным узаемадзеянні з бліжэйшымі саюзнікамі і партнёрамі, дзе перасякаецца шмат агульных інтарэсаў і напрамкаў дзейнасці."Такое рашэнне ёсць, і яго рэалізацыя ідзе поўным ходам. Нашы прапановы, якія былі напрацаваны, яны абмяркоўваліся і ў ШАС, і ў СНД", - дадаў ён.Семерыкоў таксама паведаміў, што сакратарамі гэтых трох арганізацый ужо была падпісана дарожная карта па больш цесным узаемадзеянні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251209/vynk-sumesnaga-pasyadzhennya-skb--plenarnaga-pasyadzhennya-pa-adkb-1102378184.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/09/1102382984_359:0:3090:2048_1920x0_80_0_0_5ecd065ef83b3751ad46402f9907c054.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, у свеце, меркаванне
адкб, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, у свеце, меркаванне
Семерыкоў: работа па прыцягненні ў АДКБ новых членаў вядзецца
Паводле слоў намесніка генеральнага сакратара АДКБ, Савет калектыўнай бяспекі прыняў рашэнне аб больш цесным узаемадзеянні з найбліжэйшымі саюзнікамі і партнёрамі.
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Праца па прыцягненні ў АДКБ новых членаў вядзецца на ўсіх узроўнях, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў рамках відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.
Адказваючы на пытанне, якая сітуацыя ў АДКБ з прыцягненнем новых членаў, Семерыкоў зазначыў, што гэта работа ў фармаце Арганізацыі вядзецца на ўсіх узроўнях.
"Міністэрствы замежных спраў у першую чаргу працуюць над прыцягненнем новых членаў да Арганізацыі. Ёсць пэўныя напрацоўкі", - сказаў ён.
Таксама намеснік генеральнага сакратара нагадаў, што ў 2019 годзе ў АДКБ у сувязі з прыняццем Саветам калектыўнай бяспекі палажэння аб партнёрстве і наглядальніцтве, быў зроблены акцэнт менавіта на гэтай рабоце.
"І сёння можна канстатаваць, што дэ-факта мы працуе з многімі, у тым ліку і трэцімі краінамі, міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Працуем у рамках розных мемарандумаў, пратаколаў аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве. Працэсу юрыдычнага афармлення ў якасці партнёра, назіральніка на сённяшні дзень пакуль у нас няма", - адзначыў Семерыкоў.
Ён таксама падкрэсліў, што Савет калектыўнай бяспекі прыняў рашэнне аб больш цесным узаемадзеянні з бліжэйшымі саюзнікамі і партнёрамі, дзе перасякаецца шмат агульных інтарэсаў і напрамкаў дзейнасці.
"Такое рашэнне ёсць, і яго рэалізацыя ідзе поўным ходам. Нашы прапановы, якія былі напрацаваны, яны абмяркоўваліся і ў ШАС, і ў СНД", - дадаў ён.
Семерыкоў таксама паведаміў, што сакратарамі гэтых трох арганізацый ужо была падпісана дарожная карта па больш цесным узаемадзеянні.
"Я думаю, што мы гэтае пытанне актывізуем пры старшынстве Расіі (у АДКБ - Sputnik) у 2026 годзе", - падсумаваў намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"