Нерэзідэнты змогуць адкрываць рахункі ў філіялах замежных банкаў у Беларусі

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкСупрацоўніца банка падчас працы з кліентам
Супрацоўніца банка падчас працы з кліентам - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Падпісацца
Беларускія парламентарыі разгледзяць папраўкі ў закон "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі".
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Плануецца дазволіць валютна-абменныя аперацыі на ўнутраным рынку Беларусі праз філіялы замежных банкаў, вынікае з праекта паправак у закон "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такія аперацыі, калі прымуць папраўкі, можна будзе праводзіць праз філіялы замежных банкаў, якія атрымалі дазволы Нацбанка. Законапраект з гэтай нормай, як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, ужо ўнесены ў парламент.
У дакуменце таксама прадугледжана забарона на плацяжы і пераводы ў замежнай валюце з боку фізічных асоб-нерэзідэнтаў на рахунак юрыдычнай асобы-рэзідэнта ў філіял замежнага банка. У некаторых выпадках нерэзідэнтам дазваляць адкрываць у гэтых філіялах рахункі як у беларускіх рублях, так і іншай валюце.
Заканадаўцы таксама могуць забараніць разлікі ў замежнай валюце паміж філіялам замежнага банка і рэзідэнтамі, калі гаворка ідзе аб аперацыі з валютнымі каштоўнасцямі, якія не адносяцца да банкаўскіх.
У мінулым годзе Нацбанк зацвердзіў парадак адкрыцця філіялаў замежных банкаў. Для гэтага ўстанавілі шэраг патрабаванняў. Напрыклад, замежны банк павінен да гэтага прапрацаваць у сваёй краіне не менш як тры гады, а яго статутны фонд не павінен быць меншы за 60 млн у доларавым эквіваленце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нацыянальны банк Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.12.2025
Нацбанк да канца снежня выбера будучы графічны знак рубля
Стужка навiн
0