Боевая работа расчета РСЗО Град 83-го самоходного артполка на Краснолиманском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СМІ: Еўропа баіцца, што Трамп абвінаваціць яе і Украіну ва ўчыненні перашкод здзелцы

© Sputnik / Алексей ВитвицкийФлагі з сімволікай Еўрасаюза ў Бруселі
Флагі з сімволікай Еўрасаюза ў Бруселі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Падпісацца
Вашынгтон у лістападзе прапанаваў план па мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту – расійскі і амерыканскі бакі абмеркавалі яго на мінулым тыдні.
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Еўропа баіцца, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціць Брусель і Кіеў у тым, што яны перашкаджаюць дасягненню здзелкі па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.
"Сярод еўрапейскіх чыноўнікаў ёсць страх, што Трамп настолькі губляе цярпенне з-за адсутнасці прагрэсу ў мірных перагаворах, што ён можа выйсці з іх, усклаўшы віну на Украіну і Еўропу за тое, што яны перашкаджаюць пагадненню", - гаворыцца ў паведамленні.
Неназваны амерыканскі чыноўнік заявіў тэлеканалу, што Украіна губляе стратэгічныя пазіцыі на ўсходзе праз баявыя страты і абмежаваныя абарончыя пазіцыі.
Напярэдадні Трамп у інтэрв’ю выданню Politico заявіў, што ў Расіі перагаворная пазіцыя мацней, чым ва Украіны.
Ён таксама выказаў надзею на дасягненне дамоўленасці па ўрэгуляванні ва Украіне "да Каляд". Па даных СМІ, Уладзіміру Зяленскаму амерыканскім бокам дадзена некалькі дзён, каб адказаць на прапанаваную мірную здзелку.
У лістападзе Вашынгтон паведаміў аб распрацоўцы плана па ўкраінскім урэгуляванні. Першапачаткова ён складаўся з 28 пунктаў, потым іх колькасць змянілася. Гэты план абмеркавалі на мінулым тыдні ў Крамлі расійскі і амерыканскі бакі. Перагаворы працягваліся пяць гадзін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 09.12.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Трамп: Еўропа разбураецца – яна шмат кажа, але нічога не дае
Стужка навiн
0