https://bel.sputnik.by/20251212/chullvyya-melody--vershy-pushkna-vechar-ramansa-praysho-u-grodne--vdea-1102534800.html
Чуллівыя мелодыі і вершы Пушкіна: вечар раманса прайшоў у Гродне – відэа
Чуллівыя мелодыі і вершы Пушкіна: вечар раманса прайшоў у Гродне – відэа
Sputnik Беларусь
Замілавальныя пералівы рамансаў і любімых беларускіх песень гучалі ў Гродне на музычным вечары ў Гродзенскім музычным каледжы. Атмасфера незвычайнага канцэрта... 12.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-12T17:44+0300
2025-12-12T17:44+0300
2025-12-12T17:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
відэа
гродна
канцэрт
грамадства
культура
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0c/1102533809_75:279:1500:1080_1920x0_80_0_0_465f1a4aaa86a31da44730b377bcc18d.jpg
Канцэртная праграма пад назвай "Душа рускага раманса" была поўнасцю прысвечана рускім рамансам, якія гледачу ўдалося пачуць у выкананні артысткі з Масквы – выканаўцы рускага раманса і народных песень, фіналісткі шоу "Голас", выпускніцы Гнесінкі Алісы Ігнацьевай пад акампанемент таленавітага гітарыста Рамана Зоркіна.У гэты вечар гледачы змаглі пачуць вядомыя рускія рамансы XVIII, XIX і XX стагоддзяў, у тым ліку на вершы Ясеніна, Пушкіна і іншых класікаў. Спецыяльна для беларускай публікі артыстка выканала і любімыя беларускія песні – "Белавежскую пушчу" і "Купалінку", якія разам з салісткай спявала ўся зала.Гледачоў пакарылі не толькі рамансы і крыштальнае гучанне голасу Алісы Ігнацьевай, які напаўняў эмоцыямі кожную кампазіцыю, але і яе невялікія апавяданні пра гісторыю рускага раманса.Таксама артыста падзялілася, што яе шчыра кранула цеплыня, з якой яе сустракала глядзельная зала ў Гродне і як публіка адгукалася на кожную песню.Арганізатарам вечара рускага раманса выступіў Рускі дом у Гродне, білеты для гледачоў распаўсюджваліся бясплатна.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0c/1102533809_251:261:1343:1080_1920x0_80_0_0_fb2c485c5ef66a5141f3e237c555b8fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, відэа, гродна, канцэрт, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, видео
саюзная дзяржава, відэа, гродна, канцэрт, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, видео
Чуллівыя мелодыі і вершы Пушкіна: вечар раманса прайшоў у Гродне – відэа
Замілавальныя пералівы рамансаў і любімых беларускіх песень гучалі ў Гродне на музычным вечары ў Гродзенскім музычным каледжы. Атмасфера незвычайнага канцэрта – у відэасюжэце Sputnik.
Канцэртная праграма пад назвай "Душа рускага раманса" была поўнасцю прысвечана рускім рамансам, якія гледачу ўдалося пачуць у выкананні артысткі з Масквы – выканаўцы рускага раманса і народных песень, фіналісткі шоу "Голас", выпускніцы Гнесінкі Алісы Ігнацьевай пад акампанемент таленавітага гітарыста Рамана Зоркіна.
У гэты вечар гледачы змаглі пачуць вядомыя рускія рамансы XVIII, XIX і XX стагоддзяў, у тым ліку на вершы Ясеніна, Пушкіна і іншых класікаў. Спецыяльна для беларускай публікі артыстка выканала і любімыя беларускія песні – "Белавежскую пушчу" і "Купалінку", якія разам з салісткай спявала ўся зала.
Гледачоў пакарылі не толькі рамансы і крыштальнае гучанне голасу Алісы Ігнацьевай, які напаўняў эмоцыямі кожную кампазіцыю, але і яе невялікія апавяданні пра гісторыю рускага раманса.
"Сваім выступленнем я хацела данесці да прысутных гледачоў, наколькі багатая наша зямля песнямі. Каб раскрыць у сэрцах гонар за нашу краіну, Радзіму. Беларусь і Расія – адзіны брацкі народ, і гэта наш агульны здабытак", - адзначыла пасля выступлення Аліса Ігнацьева.
Таксама артыста падзялілася, што яе шчыра кранула цеплыня, з якой яе сустракала глядзельная зала ў Гродне і як публіка адгукалася на кожную песню.
Арганізатарам вечара рускага раманса выступіў Рускі дом у Гродне, білеты для гледачоў распаўсюджваліся бясплатна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"