Не дзеля ліслівасці: Лукашэнка станоўча ацаніў дзеянні Трампа ў апошні час

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2025
Падпісацца
Беларускі лідар заявіў, што Мінску і Вашынгтону трэба будзе вырашыць шмат пытанняў, у тым ліку з улікам таго, што свет хутка мяняецца.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча адазваўся аб дзеяннях прэзідэнта ЗША Дональда Трампа апошнім часам.
Аб гэтым беларускі лідар заявіў падчас сустрэчы са спецпасланнікам ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам, які прыбыў у Мінск, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
"Гавораць, што Трамп любіць ліслівасць. Але я не дзеля ліслівасці. Хачу сказаць, што апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў размове з Коўлам.
Пры гэтым Лукашэнка павіншаваў Коўла з яго новым прызначэннем – на пасаду спецпасланніка ЗША ў Беларусі.
"Ты зараз галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім", - адзначыў беларускі лідар.
Ён таксама сказаў спецпасланніку Коўлу, што рад бачыць яго ў Мінску, на што той адказаў: "Я таксама".
У час размовы прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў Мінска і Вашынгтона ёсць шмат пытанняў, якія трэба абмеркаваць.
"У нас шмат пытанняў. Свет мяняецца вельмі хутка, з’яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць. А магчыма, і вырашыць нейкія пытанні", - сказаў Лукашэнка.
Гэта другі візіт амерыканскай дэлегацыі на чале з Коўлам у Беларусь сёлета. Папярэдні раз Лукашэнка правёў перагаворы з Коўлам у верасні – тады стала вядома, што ЗША здымуць санкцыі з авіякампаніі "Белавія".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2025
Лукашэнка правёў перагаворы з прадстаўнікамі каманды Трампа
Стужка навiн
0