Відэа

Чырвоныя конікі і тэлевышка: алея крэатыўных ёлак адкрылася ў Гродне – відэа

Падпісацца
Вялікая выстава крэатыўных ёлак і навагодніх інсталяцыі ад народных дызайнераў адкрылася ў самым цэнтры Гродна і ў першы ж вечар ператварылася ў вялікую пераднавагоднюю фотазону. Як яна выглядае, глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.
Крэатыўныя навагоднія кампазіцыі традыцыйна размясціліся ў парку Жылібера побач з малым фантанам. Свае работы прадставілі супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Гродна. Штогод яны спаборнічаюць, хто з іх больш арыгінальна і незвычайна абыграе сімвал Новага года.
Кожны з удзельнікаў імкнуўся не толькі ўвасобіць нестандартныя ідэі, але і расказаць аб сваёй прафесіі. У ход пайшлі самыя незвычайныя матэрыялы і задумкі. Хтосьці пад навагоднюю ёлку задэкарыраваў цэлы аўтамабіль, пасадзіўшы за руль бутафорскага Дзеда Мароза ў сонечных акулярах, хтосьці вакол ёлкі пабудаваў фотазону ў выглядзе ўтульнай альтанкі з яловымі лапамі, пледамі і лавачкамі.
На крэатыўнай навагодняй алеі можна сустрэць міні-копію гродзенскай тэлевышкі і кола агляду, міні-копію зімовага лесу з яловымі аленямі, ёлку ў выглядзе разгорнутай кнігі. Гродзенскі водаканал і зусім пабудаваў вялізную студню, з якой замест вядра выглядвае ўпрыгожаная агеньчыкамі ёлка.
Многія навагоднія інсталяцыі ў якасці аздаблення выкарыстоўваюць фігуркі чырвоных конікаў, а замест цацак можна ўбачыць сімвал поспеху – падковы.
Усяго на алеі дызайнерскіх ёлак у парку Жылібера можна ўбачыць каля 30 работ. Найбольш эфектна яны глядзяцца вечарам, калі ўключана ілюмінацыя. Яны будуць упрыгожваць горад да сярэдзіны студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0