https://bel.sputnik.by/20251213/lukashenka-prynya-rashenne-ab-pamlavann-123-zamezhnka-1102555244.html
Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 123 замежнікаў
Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 123 замежнікаў
Sputnik Беларусь
У суботу прэзідэнт Беларусі працягнуў перагаворы са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам. 13.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-13T16:28+0300
2025-12-13T16:28+0300
2025-12-13T18:25+0300
аляксандр лукашэнка
памілаванне
навіны
палітыка
бяспека
грамадства
беларусь
у беларусі
зша
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі за ўчыненне злачынстваў рознай накіраванасці, у тым ліку шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".Рашэнне кіраўніком дзяржавы прынята ў рамках дасягнутых дамоўленасцей з лідарам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.Таксама прынятае рашэнне аб памілаванні звязана з цяперашнім рашэннем амерыканскіх улад аб адмене незаконных санкцый у дачыненні да беларускага калію, уведзеных адміністрацыяй Байдэна, і з пераходам рашэнняў ад адмене санкцый у практычную плоскасць.Таксама ўдакладняецца, што рашэнне аб памілаванні было звязана з просьбамі кіраўнікоў іншых краін і накіравана на тое, каб паскорыць пазітыўную дынаміку ў развіцці адносін і на стабілізацыю абстаноўкі ў еўрапейскім рэгіёне."Усяго за апошні час, з улікам рашэнняў, прынятых прэзідэнтам Беларусі ў канцы лістапада, агульная колькасць памілаваных асоб складае 156 чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.У ліку памілаваных ёсць грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.Раней, 22 лістапада, стала вядома аб памілаванні 31 грамадзяніна Украіны, гэтае рашэнне таксама было прынята беларускім прэзідэнтам у развіццё дамоўленасцей з амерыканскім калегам Дональдам Трампам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251213/kol-zsha-zdymayuts-sanktsy-z-belaruskaga-kalyu-1102553681.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, памілаванне, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, беларусь, у беларусі, зша, санкцыі
аляксандр лукашэнка, памілаванне, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, беларусь, у беларусі, зша, санкцыі
Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 123 замежнікаў
16:28 13.12.2025 (абноўлена: 18:25 13.12.2025) У суботу прэзідэнт Беларусі працягнуў перагаворы са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі за ўчыненне злачынстваў рознай накіраванасці, у тым ліку шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
Рашэнне кіраўніком дзяржавы прынята ў рамках дасягнутых дамоўленасцей з лідарам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.
Таксама прынятае рашэнне аб памілаванні звязана з цяперашнім рашэннем амерыканскіх улад аб адмене незаконных санкцый у дачыненні да беларускага калію, уведзеных адміністрацыяй Байдэна, і з пераходам рашэнняў ад адмене санкцый у практычную плоскасць.
"Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных згодна з Законамі Рэспублікі Беларусь за ўчыненне злачынстваў рознай накіраванасці – шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўдакладняецца, што рашэнне аб памілаванні было звязана з просьбамі кіраўнікоў іншых краін і накіравана на тое, каб паскорыць пазітыўную дынаміку ў развіцці адносін і на стабілізацыю абстаноўкі ў еўрапейскім рэгіёне.
"Усяго за апошні час, з улікам рашэнняў, прынятых прэзідэнтам Беларусі ў канцы лістапада, агульная колькасць памілаваных асоб складае 156 чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.
У ліку памілаваных ёсць грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.
Раней, 22 лістапада, стала вядома аб памілаванні 31 грамадзяніна Украіны, гэтае рашэнне таксама было прынята беларускім прэзідэнтам у развіццё дамоўленасцей з амерыканскім калегам Дональдам Трампам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"