https://bel.sputnik.by/20251215/dyplamat--paltyk-barys-gryzlo-adznachae-yubley-1102602346.html
Дыпламат і палітык: Барыс Грызлоў адзначае юбілей
Дыпламат і палітык: Барыс Грызлоў адзначае юбілей
Sputnik Беларусь
За свае заслугі перад краінай Грызлоў мае шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод, у ліку якіх "За заслуги перед Отечеством", ордэн Аляксандра Неўскага, а таксама... 15.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-15T11:05+0300
2025-12-15T11:05+0300
2025-12-15T11:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
барыс грызлоў
навіны
палітыка
юбілей
грамадства
расія
пасол
пасольства рф у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0f/1102601672_0:20:3131:1781_1920x0_80_0_0_6e4ec1ca88200fd2c131da6505845799.jpg
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў адзначае 75-годдзе.Барыс Грызлоў нарадзіўся 15 снежня 1950 года ва Уладзівастоку, у 1973 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя прафесара М.А. Бонч-Бруевіча, прымаў удзел у распрацоўцы касмічных сістэм сувязі, а таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы інтэгральных схем найноўшых прыбораў для патрэб абароны і народнай гаспадаркі. У 1996-1999 гадах Грызлоў узначаліў цэнтр новых тэхналогій навучання Балтыйскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ("Военмех" імя Д.Ф. Усцінава).У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя пачалася палітычная каръера Барыса Грызлова – ён узначаліў Санкт-Пецярбургскі рух "Единство" і ў гэтым жа годзе быў выбраны дэпутатам у Дзяржаўную думу Расіі. Пасля стаў старшынёй палітычнага савета партыі "Единство".У лістападзе 2002 года Грызлова выбралі старшынёй Вышэйшага савета "Единой России", потым ён некалькі разоў перавыбіраўся на гэтую пасаду, а ў 2004-2008 гадах быў старшынёй палітычнай партыі "Единая Россия".У 2003-2012 гадах Барыс Грызлоў быў старшынёй Дзяржаўнай Думы Расіі.Рэформа МУСУ пачатку 2000-х гадоў Грызлова прызначылі міністрам унутраных спраў Расіі. З 2001 года па 2003 год Грызлоў правёў рэформу МУС, атрымаўшы права самастойна назначаць кіраўнікоў у рэгіёнах без узгаднення з мясцовымі ўладамі. Менавіта пры Барысе Грызлове была створана Федэральная міграцыйная служба.Таксама Грызлоў ініцыяваў стварэнне Санкт-Пецярбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча МУС.Грызлоў быў старшынёй МПА Еўразійскай эканамічнай супольнасці, старшынёй ПА, а таксама старшынёй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. У 2015 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назначыў Грызлова прадстаўніком Масквы ў кантактнай групе па Украіне.У 2016 годзе ён быў выбраны старшынёй Савета дырэктараў Карпарацыі "Тактическое ракетное вооружение". А ў пачатку 2022 года ўказам прэзідэнта Расіі Грызлова назначылі паслом у Беларусі.За свае заслугі перад краінай Грызлоў мае шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод – ордэны Пашаны, "За заслуги перед Отечеством" трох ступеней, Аляксандра Неўскага, медаль Сталыпіна.Барыс Грызлоў адзначаны падзякай прэзідэнта Расіі і Ганаровай граматай расійскага ўрада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251124/lukashenka-padzyakava-gryzlovu-za-zmatsnenne-napramku-mnsk--maskva-1101923415.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0f/1102601672_229:0:2960:2048_1920x0_80_0_0_50ff1763b4f589d5eb23312a3a19c156.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, навіны , палітыка, юбілей, грамадства, расія, пасол, пасольства рф у беларусі
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, навіны , палітыка, юбілей, грамадства, расія, пасол, пасольства рф у беларусі
Дыпламат і палітык: Барыс Грызлоў адзначае юбілей
За свае заслугі перад краінай Грызлоў мае шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод, у ліку якіх "За заслуги перед Отечеством", ордэн Аляксандра Неўскага, а таксама падзяку прэзідэнта Расіі.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў адзначае 75-годдзе.
Барыс Грызлоў нарадзіўся 15 снежня 1950 года ва Уладзівастоку, у 1973 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя прафесара М.А. Бонч-Бруевіча, прымаў удзел у распрацоўцы касмічных сістэм сувязі, а таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы інтэгральных схем найноўшых прыбораў для патрэб абароны і народнай гаспадаркі. У 1996-1999 гадах Грызлоў узначаліў цэнтр новых тэхналогій навучання Балтыйскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ("Военмех" імя Д.Ф. Усцінава).
У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя пачалася палітычная каръера Барыса Грызлова – ён узначаліў Санкт-Пецярбургскі рух "Единство" і ў гэтым жа годзе быў выбраны дэпутатам у Дзяржаўную думу Расіі. Пасля стаў старшынёй палітычнага савета партыі "Единство".
У лістападзе 2002 года Грызлова выбралі старшынёй Вышэйшага савета "Единой России", потым ён некалькі разоў перавыбіраўся на гэтую пасаду, а ў 2004-2008 гадах быў старшынёй палітычнай партыі "Единая Россия".
У 2003-2012 гадах Барыс Грызлоў быў старшынёй Дзяржаўнай Думы Расіі.
У пачатку 2000-х гадоў Грызлова прызначылі міністрам унутраных спраў Расіі. З 2001 года па 2003 год Грызлоў правёў рэформу МУС, атрымаўшы права самастойна назначаць кіраўнікоў у рэгіёнах без узгаднення з мясцовымі ўладамі. Менавіта пры Барысе Грызлове была створана Федэральная міграцыйная служба.
Таксама Грызлоў ініцыяваў стварэнне Санкт-Пецярбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча МУС.
Грызлоў быў старшынёй МПА Еўразійскай эканамічнай супольнасці, старшынёй ПА, а таксама старшынёй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. У 2015 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назначыў Грызлова прадстаўніком Масквы ў кантактнай групе па Украіне.
У 2016 годзе ён быў выбраны старшынёй Савета дырэктараў Карпарацыі "Тактическое ракетное вооружение". А ў пачатку 2022 года ўказам прэзідэнта Расіі Грызлова назначылі паслом у Беларусі.
За свае заслугі перад краінай Грызлоў мае шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод – ордэны Пашаны, "За заслуги перед Отечеством" трох ступеней, Аляксандра Неўскага, медаль Сталыпіна.
Барыс Грызлоў адзначаны падзякай прэзідэнта Расіі і Ганаровай граматай расійскага ўрада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"