Лаборатория БПЛА 123-й мотострелковой бригады группировки Юг - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Амбудсмены РФ і Украіны дамовіліся не палітызаваць праваабарончую тэму

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкУпаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова
Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2025
Падпісацца
На беларуска-ўкраінскай мяжы сёння прайшлі вочныя перагаворы ўпаўнаважаных па правах чалавека Расіі і Украіны, якіх не было амаль год.
НОВАЯ ГУТА, 16 сне – Sputnik. Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова адзначыла важнасць дамоўленасці з украінскім бокам не палітызаваць праваабарончую тэматыку.
Аб гэтым яна заявіла на перагаворах са сваім украінскім калегам Дзмітрыем Лубінцом, якія прайшлі на беларуска-ўкраінскай мяжы, у беларускім пагранічным пункце пропуску "Новая Гута" (Гомельская вобласць). Тут сёння прайшла маштабная гуманітарная акцыя па ўз’яднанні расійскіх і ўкраінскіх сямей.
"Мне хацелася б сказаць, што мы завяршылі вельмі важны працэс на тэрыторыі Беларусі, пры падтрымцы беларускага боку. Я таксама хачу пацвердзіць, што мы дамовіліся не палітызаваць праваабарончую сферу, і гэта спрыяе таму, каб дасягнуць добрага гуманітарнага выніку", - заявіла Таццяна Маскалькова на перагаворах з Дзмітрыем Лубінцом.
Таксама на перагаворах была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ўкраінскаму боку будзе аказана дапамога ў вышуку некалькіх дзясяткаў вайскоўцаў, а ўкраінскі бок дапаможа РФ устанавіць лёс расійскіх вайскоўцаў, частка з якіх знаходзіцца ў палоне, адзначыла расійскі амбудсмен.
Акрамя таго, паводле яе слоў, бакі дамовіліся аб тым, што да Новага года ваеннапалонным будуць перададзены паштоўкі і пасылкі.
У сваю чаргу ўкраінскі амбудсмен пацвердзіў гатоўнасць да кантактаў з расійскім бокам па гуманітарных пытаннях.
Асноўная частка перагавораў расійскага і ўкраінскага амбудсменаў прайшла ў закрытым для прэсы фармаце.

Уз’яднанне сямей

Як паведамлялася, сёння на мяжы Беларусі і Расіі прайшла маштабная гуманітарная акцыя па ўз’яднанні сямей, падзеленых у выніку канфлікту ва Украіне.
На тэрыторыю беларускага пагранічнага пункта пропуску "Новая Гута" ўкраінскі бок даставіў 15 расіян, з якіх 12 жанчын і 3 мужчыны.
У гуманітарнай місіі уз’яднацца і 10 украінскіх сямей. Маскалькова адзначыла ролю беларускага боку ў пытаннях уз’яднання сямей, падзеленых у выніку ўкраінскага канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уз’яднанне 11 расійскіх сямей прайшло на мяжы Беларусі і Украіны – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Уз’яднанне 11 расійскіх сямей прайшло на мяжы Беларусі і Украіны – відэа
Стужка навiн
0