https://bel.sputnik.by/20251216/laro-u-german-adradzhaetstsa-mltaryzm-1102634784.html
Лаўроў: у Германіі адраджаецца мілітарызм
Лаўроў: у Германіі адраджаецца мілітарызм
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Расіі адзначыў, што мінулым разам Германія мілітарызавалася пад нацысцкімі лозунгамі. 16.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-16T09:57+0300
2025-12-16T09:57+0300
2025-12-16T09:57+0300
сяргей лаўроў
германія
расія
мілітарызацыя
у свеце
навіны
фрыдрых мерц
палітыка
бяспека
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0f/1098149529_0:78:2924:1723_1920x0_80_0_0_0f4186cf19a7923d88e6957531a68dfb.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Заявы канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца аб плане стварыць у Германіі самую буйную армію Еўропы сведчаць аб адраджэнні ў гэтай краіне мілітарызму, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адзначыўшы, што ў мінулы раз такое было пад лозунгамі нацыстаў.Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Мерц забываецца на тое, што мінулым разам яго краіна стала "галоўнай ваеннай сілай у Еўропе" пад нацысцкія лозунгі, пад лозунгі заваявання ўсіх астатніх нацый вакол гітлераўскай Германіі, "ператварэння славян і яўрэяў у рабоў або проста ў матэрыял для знішчэння шляхам спальвання ў печах канцэнтрацыйных лагераў".Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што канцлер ФРГ ужо "шмат чаго нагаварыў", што з’яўляецца абсалютнай праявай расізму і нацызму. Такім чынам дыпламат пракаменціраваў словы Мерца, сказаныя ім у чэрвені гэтага года, аб тым, што Ізраіль у супрацьстаянні з Іранам "выконвае брудную працу за ўвесь заходні свет", і таму заслугоўвае павагі.Міністр дадаў, што старыя звычкі і гены, атрыманыя ў спадчыну Мерцам ад сваіх продкаў, не паміраюць – яны захоўваюцца. Паводле слоў Лаўрова, многія заявы цяперашняга канцлера Германіі аб тым, што з сябе павінна ўяўляць яго краіна ў будучым, "гэта відавочныя рэваншысцкія і чалавеканенавісніцкія ідэі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251125/laro-prakamentsrava-zayavy-erapeyskkh-ldara-pa-ukrane-1101959150.html
германія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0f/1098149529_16:0:2747:2048_1920x0_80_0_0_1a507f7902068d0e298c9f26b633e4f6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, германія, расія, мілітарызацыя, у свеце, навіны , фрыдрых мерц, палітыка, бяспека, мзс рф, інтэрв'ю
сяргей лаўроў, германія, расія, мілітарызацыя, у свеце, навіны , фрыдрых мерц, палітыка, бяспека, мзс рф, інтэрв'ю
Лаўроў: у Германіі адраджаецца мілітарызм
Міністр замежных спраў Расіі адзначыў, што мінулым разам Германія мілітарызавалася пад нацысцкімі лозунгамі.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Заявы канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца аб плане стварыць у Германіі самую буйную армію Еўропы сведчаць аб адраджэнні ў гэтай краіне мілітарызму, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адзначыўшы, што ў мінулы раз такое было пад лозунгамі нацыстаў.
"Гэта адраджэнне мілітарызму", - сказаў дыпламат у інтэрв’ю медыякарпарацыі "Дзяржтэлерадыё Ірана" адносна заяў Мерца аб тым, што ФРГ паставіла за мэту зноў стаць "першай, галоўнай ваеннай сілай" у Еўропе.
Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Мерц забываецца на тое, што мінулым разам яго краіна стала "галоўнай ваеннай сілай у Еўропе" пад нацысцкія лозунгі, пад лозунгі заваявання ўсіх астатніх нацый вакол гітлераўскай Германіі, "ператварэння славян і яўрэяў у рабоў або проста ў матэрыял для знішчэння шляхам спальвання ў печах канцэнтрацыйных лагераў".
Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што канцлер ФРГ ужо "шмат чаго нагаварыў", што з’яўляецца абсалютнай праявай расізму і нацызму. Такім чынам дыпламат пракаменціраваў словы Мерца, сказаныя ім у чэрвені гэтага года, аб тым, што Ізраіль у супрацьстаянні з Іранам "выконвае брудную працу за ўвесь заходні свет", і таму заслугоўвае павагі.
Міністр дадаў, што старыя звычкі і гены, атрыманыя ў спадчыну Мерцам ад сваіх продкаў, не паміраюць – яны захоўваюцца. Паводле слоў Лаўрова, многія заявы цяперашняга канцлера Германіі аб тым, што з сябе павінна ўяўляць яго краіна ў будучым, "гэта відавочныя рэваншысцкія і чалавеканенавісніцкія ідэі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"