https://bel.sputnik.by/20251216/lukashenka-prakamentsrava-nepryznanne-zsha-vynka-vybara-u-venesuele-1102634041.html
Лукашэнка пракаменціраваў непрызнанне ЗША вынікаў выбараў у Венесуэле
Лукашэнка пракаменціраваў непрызнанне ЗША вынікаў выбараў у Венесуэле
Sputnik Беларусь
Нікалас Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Венесуэле 28 ліпеня 2024 года, за яго свае галасы аддалі 51,95% выбаршчыкаў. 16.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-16T09:17+0300
2025-12-16T09:17+0300
2025-12-16T09:26+0300
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
дональд трамп
зша
венесуэла
выбары
палітыка
нікалас мадура
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093951661_0:282:3138:2047_1920x0_80_0_0_ec9fc02cee6f007ee1f0dc5a4dd19ba0.jpg
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не лічыць праблемай тое, што ЗША не прызналі вынікі выбараў у Венесуэле."Тое, што вы не прызналі выбары ў Венесуэле, – ды Гасподзь з вамі", - сказаў беларускі лідар у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Newsmax TV.Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Венесуэла праводзіла выбары не для амерыканцаў, а для свайго народа, і іх вынікі вядомы.Лукашэнка таксама нагадаў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе, калі Дональд Трамп прайграў."Там бюлетэні ў вас пад загародай знаходзілі, у вас па пошце галасавалі… Стопрацэнтна фальсіфікаваны былі вашы выбары, калі перамог (Джо - Sputnik) Байдэн і вы Трампа выкінулі на абочыну. Што, гэтага не было? І амерыканцы сёння з такім багажом перадвыбарным не прызналі выбары ў Венесуэле, у Беларусі ці яшчэ недзе. Ды Гасподзь з вамі! Ну не прызналі і не прызналі", - сказаў беларускі лідар.Лукашэнка таксама нагадаў, што пры папярэднім прэзідэнце Джо Байдэне Штаты не прызнавалі выбары не толькі ў Венесуэле.Выбары ў ВенесуэлеНікалас Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Венесуэле 28 ліпеня 2024 года. За яго свае галасы аддалі 51,95% выбаршчыкаў. Такім чынам, у студзені гэтага года Мадура трэці раз стаў прэзідэнтам краіны, пасаду кіраўніка дзяржавы ён будзе займаць да 2031 года.Асноўным сапернікам на выбарах быў Эдмунда Гансалес Урутыя. Ён атрымаў падтрымку 43,18% выбаршчыкаў.З перамогай венесуэльскага лідэра павіншавалі Беларусь, Расія, Балівія, Гандурас, Іран, Кітай, Куба, Нікарагуа і іншыя дзяржавы. Шэраг краін, у тым ліку ЗША, не прызналі вынікі выбараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251027/rasya-ratyfkavala-dagavor-z-venesuelay-ab-strategchnym-partnrstve-1101131507.html
зша
венесуэла
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093951661_291:0:3020:2047_1920x0_80_0_0_0a1cbbdf2e6a73926717b8d8d19c1027.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, дональд трамп, зша, венесуэла, выбары, палітыка, нікалас мадура, грамадства, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, дональд трамп, зша, венесуэла, выбары, палітыка, нікалас мадура, грамадства, навіны , у свеце
Лукашэнка пракаменціраваў непрызнанне ЗША вынікаў выбараў у Венесуэле
09:17 16.12.2025 (абноўлена: 09:26 16.12.2025) Нікалас Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Венесуэле 28 ліпеня 2024 года, за яго свае галасы аддалі 51,95% выбаршчыкаў.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не лічыць праблемай тое, што ЗША не прызналі вынікі выбараў у Венесуэле.
"Тое, што вы не прызналі выбары ў Венесуэле, – ды Гасподзь з вамі", - сказаў беларускі лідар у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Newsmax TV.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Венесуэла праводзіла выбары не для амерыканцаў, а для свайго народа, і іх вынікі вядомы.
"Вы што там, замест цэнтральнай выбарчай камісіі лічылі галасы? Не. Ды і не амерыканцам лічыць галасы ў Венесуэле", - дадаў ён.
Лукашэнка таксама нагадаў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе, калі Дональд Трамп прайграў.
"Там бюлетэні ў вас пад загародай знаходзілі, у вас па пошце галасавалі… Стопрацэнтна фальсіфікаваны былі вашы выбары, калі перамог (Джо - Sputnik) Байдэн і вы Трампа выкінулі на абочыну. Што, гэтага не было? І амерыканцы сёння з такім багажом перадвыбарным не прызналі выбары ў Венесуэле, у Беларусі ці яшчэ недзе. Ды Гасподзь з вамі! Ну не прызналі і не прызналі", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка таксама нагадаў, што пры папярэднім прэзідэнце Джо Байдэне Штаты не прызнавалі выбары не толькі ў Венесуэле.
Нікалас Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Венесуэле 28 ліпеня 2024 года. За яго свае галасы аддалі 51,95% выбаршчыкаў. Такім чынам, у студзені гэтага года Мадура трэці раз стаў прэзідэнтам краіны, пасаду кіраўніка дзяржавы ён будзе займаць да 2031 года.
Асноўным сапернікам на выбарах быў Эдмунда Гансалес Урутыя. Ён атрымаў падтрымку 43,18% выбаршчыкаў.
З перамогай венесуэльскага лідэра павіншавалі Беларусь, Расія, Балівія, Гандурас, Іран, Кітай, Куба, Нікарагуа і іншыя дзяржавы. Шэраг краін, у тым ліку ЗША, не прызналі вынікі выбараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"