https://bel.sputnik.by/20251218/chargovae-pasyadzhenne-uns-adkryvaetstsa--mnsku-18-snezhnya-1102693931.html
Чарговае пасяджэнне УНС адкрываецца ў Мінску 18 снежня
Чарговае пасяджэнне УНС адкрываецца ў Мінску 18 снежня
Sputnik Беларусь
У першы дзень сёлетняга пасяджэння Усебеларускага народнага сходу плануецца пасланне прэзідэнта народу і парламенту. 18.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-18T09:17+0300
2025-12-18T09:17+0300
2025-12-18T09:29+0300
усебеларускі народны сход
унс
навіны
беларусь
у беларусі
палітыка
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/18/1085703120_0:192:2048:1344_1920x0_80_0_0_5c7e438f12098ad9e0bc54ac40134bcb.jpg
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) адкрываецца ў чацвер 18 снежня ў Мінску, паведамляе Sputnik.Пасяджэнне працягнецца два дні – па пятніцу 19 снежня. Як чакаецца, у першы дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента. Такія пасланні па рэдакцыі Канстытуцыі, прынятай у 2022 годзе, павінны заслухоўвацца выключна на пасяджэннях УНС.Акрамя паслання іншым важным пунктам парадку дня будзе зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Акрамя таго, плануецца выбраць члена прэзідыума Сходу тайным галасаваннем – замест Канстанціна Бурака, які сёлета заняў пасаду памочніка прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці.Папярэдняе, гэта значыць, першае, пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу прайшло 24-25 красавіка 2024 года. Сярод важных пытанняў было зацвярджэнне канцэпцыі нацбяспекі і ваеннай дактрыны.У прыватнасці, у прынятай тады канцэпцыі нацбяспекі сказана, што сярод стратэгічных нацыянальных інтарэсаў – забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту; абарона народа Беларусі як унікальнай гістарычнай супольнасці і адзінай крыніцы дзяржулады; захаванне самабытнасці і ўмацаванне духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа; патрыятычнае выхаванне грамадзян; захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей; дабрабыт грамадзян і многае іншае.Першы УНС адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску. Тады ў ім бралі ўдзел каля пяці тысяч дэлегатаў. Была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады. Таксама Сход вырашыў, што неабходна правесці рэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю.Пасля гэтага правядзенне УНС стала традыцыяй. Яго склікалі раз у некалькі гадоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2016-м і 2021-м. Пасля таго, як на рэферэндуме 2022 года была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі, УНС атрымаў статус канстытуцыйнага органа.Сход набыў шэраг паўнамоцтваў. Напрыклад, ён зацвярджае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншыя важнейшыя дакументы. УНС мае права прапанаваць правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў, уводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча (пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Канстытуцыяй і ў выпадку бяздзейнасці прэзідэнта), а таксама прымаць шэраг іншых рашэнняў.Дэлегаты УНС – гэта дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, прэм'ер-міністр, яго намеснікі і іншыя члены Саўміна, кіраўнікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і іншыя. Лімітавая колькасць дэлегатаў – 1 200 чалавек.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251209/khrenn-prezdent-na-uns-aguchyts-nfarmatsyyu-pra-oreshnik-1102401702.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/18/1085703120_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_0f51d3d6416a8fba431cf505b5e3ccef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
усебеларускі народны сход, унс, навіны , беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, грамадства
усебеларускі народны сход, унс, навіны , беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, грамадства
Чарговае пасяджэнне УНС адкрываецца ў Мінску 18 снежня
09:17 18.12.2025 (абноўлена: 09:29 18.12.2025) У першы дзень сёлетняга пасяджэння Усебеларускага народнага сходу плануецца пасланне прэзідэнта народу і парламенту.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) адкрываецца ў чацвер 18 снежня ў Мінску, паведамляе Sputnik.
Пасяджэнне працягнецца два дні – па пятніцу 19 снежня. Як чакаецца, у першы дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента. Такія пасланні па рэдакцыі Канстытуцыі, прынятай у 2022 годзе, павінны заслухоўвацца выключна на пасяджэннях УНС.
Акрамя паслання іншым важным пунктам парадку дня будзе зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Акрамя таго, плануецца выбраць члена прэзідыума Сходу тайным галасаваннем – замест Канстанціна Бурака, які сёлета заняў пасаду памочніка прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці.
Папярэдняе, гэта значыць, першае, пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу прайшло 24-25 красавіка 2024 года. Сярод важных пытанняў было зацвярджэнне канцэпцыі нацбяспекі і ваеннай дактрыны.
У прыватнасці, у прынятай тады канцэпцыі нацбяспекі сказана, што сярод стратэгічных нацыянальных інтарэсаў – забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту; абарона народа Беларусі як унікальнай гістарычнай супольнасці і адзінай крыніцы дзяржулады; захаванне самабытнасці і ўмацаванне духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа; патрыятычнае выхаванне грамадзян; захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей; дабрабыт грамадзян і многае іншае.
Першы УНС адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску. Тады ў ім бралі ўдзел каля пяці тысяч дэлегатаў. Была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады. Таксама Сход вырашыў, што неабходна правесці рэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю.
Пасля гэтага правядзенне УНС стала традыцыяй. Яго склікалі раз у некалькі гадоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2016-м і 2021-м. Пасля таго, як на рэферэндуме 2022 года была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі, УНС атрымаў статус канстытуцыйнага органа.
Сход набыў шэраг паўнамоцтваў. Напрыклад, ён зацвярджае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншыя важнейшыя дакументы. УНС мае права прапанаваць правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў, уводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча (пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Канстытуцыяй і ў выпадку бяздзейнасці прэзідэнта), а таксама прымаць шэраг іншых рашэнняў.
Дэлегаты УНС – гэта дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, прэм'ер-міністр, яго намеснікі і іншыя члены Саўміна, кіраўнікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і іншыя. Лімітавая колькасць дэлегатаў – 1 200 чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"