https://bel.sputnik.by/20251219/putsn-glyadze-vystuplenne-lukashenk-padchas-pershaga-dnya-uns-1102760988.html
Пуцін глядзеў выступленне Лукашэнкі падчас першага дня УНС
Пуцін глядзеў выступленне Лукашэнкі падчас першага дня УНС
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар выказаў падзяку свайму беларускаму калегу за ацэнку стану адносін Мінска і Масквы. 19.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-19T14:37+0300
2025-12-19T14:37+0300
2025-12-19T14:37+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
навіны
"орешник"
унс
усебеларускі народны сход
вынікі года з уладзімірам пуціным
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/12/1102731327_20:0:1078:595_1920x0_80_0_0_5f6e4fa1708202deaca352441018f07b.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін глядзеў у прамым эфіры выступленне беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.Пра гэта ён паведаміў падчас Прамой лініі, сумешчанай з Вялікай прэс-канферэнцыяй у пятніцу.Пуціна таксама папрасілі пракаменціраваць заяву беларускага прэзідэнта аб тым, што з 17 снежня "Орешник" ужо знаходзіцца ў Беларусі і хутка заступіць на баявое дзяжурства.Ён пацвердзіў гэтую інфармацыю і адзначыў, што абаронныя ведамствы дзвюх краін рэгулярна праводзяць вучэнні, супрацоўнічаюць адна з адной.Расійскі прэзідэнт таксама адзначыў, што пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы вырашаюцца і двухбаковым парадку, і ў рамках адказнасці АДКБ."Вы зараз згадалі пра "Орешник". Аляксандр Рыгоравіч (прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. - Sputnik) учора гаварыў і аб размяшчэнні ядзернай тактычнай зброі на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Пуцін."Орешник" прыбыў у БеларусьЯк раней паведамляў Sputnik прэзідэнт Беларусі, выступаючы на УНС заявіў, што ракетны комплекс "Орешник" з 17 снежня знаходзіцца ў Беларусі."Першыя пазіцыі ракетнага комплексу "Орешник" абсталяваны. Ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства", - сказаў Лукашэнка.Сёння кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін у кулуарах УНС паведаміў, што як толькі "Орешник" заступіць на баявое дзяжурства, яго пакажуць журналістам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251218/lukashenka-oreshnik-znakhodztstsa--belarus-z-ucharashnyaga-dnya-1102725647.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/12/1102731327_152:0:945:595_1920x0_80_0_0_82616a01c41e29faa318d3d7d495841e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , "орешник", унс, усебеларускі народны сход, вынікі года з уладзімірам пуціным, расія, беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, бяспека
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, навіны , "орешник", унс, усебеларускі народны сход, вынікі года з уладзімірам пуціным, расія, беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, бяспека
Пуцін глядзеў выступленне Лукашэнкі падчас першага дня УНС
Расійскі лідар выказаў падзяку свайму беларускаму калегу за ацэнку стану адносін Мінска і Масквы.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін глядзеў у прамым эфіры выступленне беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.
Пра гэта ён паведаміў падчас Прамой лініі, сумешчанай з Вялікай прэс-канферэнцыяй у пятніцу.
"Эмацыянальнае, яркае і змястоўнае", - так ацаніў Пуцін выступленне прэзідэнта Беларусі падчас адкрыцця УНС 18 снежня.
Пуціна таксама папрасілі пракаменціраваць заяву беларускага прэзідэнта аб тым, што з 17 снежня "Орешник" ужо знаходзіцца ў Беларусі і хутка заступіць на баявое дзяжурства.
Ён пацвердзіў гэтую інфармацыю і адзначыў, што абаронныя ведамствы дзвюх краін рэгулярна праводзяць вучэнні, супрацоўнічаюць адна з адной.
"Бяспека Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі знаходзіцца ў надзейных руках і будзе поўнасцю забяспечана", - сказаў Пуцін.
Расійскі прэзідэнт таксама адзначыў, што пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы вырашаюцца і двухбаковым парадку, і ў рамках адказнасці АДКБ.
"Вы зараз згадалі пра "Орешник". Аляксандр Рыгоравіч (прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. - Sputnik) учора гаварыў і аб размяшчэнні ядзернай тактычнай зброі на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Пуцін.
"Орешник" прыбыў у Беларусь
Як раней паведамляў Sputnik прэзідэнт Беларусі, выступаючы на УНС заявіў, што ракетны комплекс "Орешник" з 17 снежня знаходзіцца ў Беларусі.
"Першыя пазіцыі ракетнага комплексу "Орешник" абсталяваны. Ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства", - сказаў Лукашэнка.
Сёння кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін у кулуарах УНС паведаміў, што як толькі "Орешник" заступіць на баявое дзяжурства, яго пакажуць журналістам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"