https://bel.sputnik.by/20251221/lukashenka-u-eaes-kulgae-realzatsyya-sumesnykh-praekta-1102825892.html
Лукашэнка: у ЕАЭС кульгае рэалізацыя сумесных праектаў
Лукашэнка: у ЕАЭС кульгае рэалізацыя сумесных праектаў
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што ўсё часцей узгодненыя краінамі меры прымаюць форму аглядаў і дакладаў. 21.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-21T18:46+0300
2025-12-21T18:46+0300
2025-12-21T18:46+0300
еаэс
аляксандр лукашэнка
навіны
беларусь
санкт-пецярбург
палітыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_0:163:3065:1887_1920x0_80_0_0_aaad2131828db02d3f9bff5acf92ba28.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу ўказаў на праблемы ў ЕАЭС з рэалізацыяй сумесных праектаў і праграм.Пры гэтым, адзначыў ён, само жыццё адкрывае новыя напрамкі, па якіх, аб’яднаўшы намаганні, можна дабіцца большага эфекту для эканомік краін-членаў ЕЭАС.У якасці прыкладу беларускі лідар прывёў такія сферы, як інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, штучны інтэлект, электратранспарт, мікраэлектроніка, робататэхніка і іншыя.Лукашэнка заявіў, што аднабаковае закрыццё нацыянальных рынкаў адбываецца ўжо не толькі традыцыйнымі спосабамі, як раней, але для гэтага "прыстасоўваюцца інструменты лічбавізацыі".Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўсё часцей узгодненыя краінамі меры прымаюць форму аглядаў, дакладаў, рэкамендацый і гэтак далей.Лукашэнка выказаў надзею, што ў ходзе перагавораў у Санкт-Пецярбургу лідарам ЕАЭС удасца абмеркаваць адкрыта ўсе актуальныя тэмы супрацоўніцтва і прыняць рашэнні, якія забяспечваюць баланс нацыянальных і агульных інтарэсаў пры паслядоўным прасоўванні да інтэграцыйных мэт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251221/samt-eaes-adkrysya--sankt-petsyarburgu--translyatsyya-1102820171.html
беларусь
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_9395f081f0dd50868d776965398f956c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, санкт-пецярбург, палітыка, эканоміка, у свеце
еаэс, аляксандр лукашэнка, навіны , беларусь, санкт-пецярбург, палітыка, эканоміка, у свеце
Лукашэнка: у ЕАЭС кульгае рэалізацыя сумесных праектаў
Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што ўсё часцей узгодненыя краінамі меры прымаюць форму аглядаў і дакладаў.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу ўказаў на праблемы ў ЕАЭС з рэалізацыяй сумесных праектаў і праграм.
"Кульгае працэс стварэння і рэалізацыі сумесных праектаў і праграм", - сказаў беларускі лідар.
Пры гэтым, адзначыў ён, само жыццё адкрывае новыя напрамкі, па якіх, аб’яднаўшы намаганні, можна дабіцца большага эфекту для эканомік краін-членаў ЕЭАС.
У якасці прыкладу беларускі лідар прывёў такія сферы, як інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, штучны інтэлект, электратранспарт, мікраэлектроніка, робататэхніка і іншыя.
Лукашэнка заявіў, што аднабаковае закрыццё нацыянальных рынкаў адбываецца ўжо не толькі традыцыйнымі спосабамі, як раней, але для гэтага "прыстасоўваюцца інструменты лічбавізацыі".
"Беларускі бок ініцыюе вырашэнне пытання лічбавых перашкод хаця б на ўзроўні рэкамендацый. Але пакуль і тут мы асабліва не прасунуліся", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўсё часцей узгодненыя краінамі меры прымаюць форму аглядаў, дакладаў, рэкамендацый і гэтак далей.
Лукашэнка выказаў надзею, што ў ходзе перагавораў у Санкт-Пецярбургу лідарам ЕАЭС удасца абмеркаваць адкрыта ўсе актуальныя тэмы супрацоўніцтва і прыняць рашэнні, якія забяспечваюць баланс нацыянальных і агульных інтарэсаў пры паслядоўным прасоўванні да інтэграцыйных мэт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"