https://bel.sputnik.by/20251227/bolshasts-belarusa-eduts-u-krany-erasayuza-nenadoga--apytanne-1102906095.html
Большасць беларусаў едуць у краіны Еўрасаюза ненадоўга – апытанне
Большасць беларусаў едуць у краіны Еўрасаюза ненадоўга – апытанне
Sputnik Беларусь
Абнародаваны даныя апытання іншаземцаў і беларусаў на чатырох аўтадарожных пунктах пропуску на заходняй мяжы. 27.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-27T14:55+0300
2025-12-27T14:55+0300
2025-12-27T14:55+0300
навіны
статыстыка
белстат
мяжа
грамадства
беларусь
у беларусі
турызм
ес
еўрасаюз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099785004_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_54f1d2b4e24a047376946557c967d5dd.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Грамадзяне Беларусі выязджаюць з краіны ў заходнім напрамку, як правіла, для наведвання родных і блізкіх, вынікае з даных апытання, якое апублікаваў Белстат.Каб наведаць сваякоў, праз заходнюю мяжу выязджаюць 35,3% грамадзян. На другім месцы працаўладкаванне – 33,1%. На адпачынак, лячэнне, а таксама на экскурсіі ці ў паломніцтва едуць 16,4%.Як правіла, беларусы едуць у заходнім кірунку ў кароткія паездкі – не больш за тры дні. Такі адказ далі 57,4% удзельнікаў апытання. У сваю чаргу, працягласць знаходжання іншаземцаў у Беларусі часцей за ўсё не перавышае пяці дзён (52,5% апытаных).Пры гэтым большасць беларускіх грамадзян едуць у Польшчу (59%), Літву (19,5%), у Іспанію (5,8%), Італію і Германію (па 3,6%). Сярод тых, хто ўязджае ў Беларусь з тэрыторыі Еўрасаюза – пераважна жыхары Польшчы (25,8%), Літвы (19,1%), Германіі (15%), Латвіі (13,8%) і Расійскай Федэрацыі (11,1%).Апытанне праводзілася 18 кастрычніка 2025 года ў чатырох аўтадарожных пунктах пропуску. Было запоўнена 1 678 анкет, у тым ліку 940 – беларускімі грамадзянамі.Раней паведамлялася, што многія жыхары суседніх еўрапейскіх краін працягваюць актыўна наведваць Беларусь па бязвізе. Большасць з іх – гэта грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251218/lukashenka-belarus-uvayshla--top-50-turystychnykh-kran-1102721995.html
беларусь
ес
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0b/1099785004_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_460c8e1190301706c2d97b837b5bb779.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , статыстыка, белстат, мяжа, грамадства, беларусь, у беларусі, турызм, ес, еўрасаюз
навіны , статыстыка, белстат, мяжа, грамадства, беларусь, у беларусі, турызм, ес, еўрасаюз
Большасць беларусаў едуць у краіны Еўрасаюза ненадоўга – апытанне
Абнародаваны даныя апытання іншаземцаў і беларусаў на чатырох аўтадарожных пунктах пропуску на заходняй мяжы.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Грамадзяне Беларусі выязджаюць з краіны ў заходнім напрамку, як правіла, для наведвання родных і блізкіх, вынікае з даных апытання, якое апублікаваў Белстат.
Каб наведаць сваякоў, праз заходнюю мяжу выязджаюць 35,3% грамадзян. На другім месцы працаўладкаванне – 33,1%. На адпачынак, лячэнне, а таксама на экскурсіі ці ў паломніцтва едуць 16,4%.
Як правіла, беларусы едуць у заходнім кірунку ў кароткія паездкі – не больш за тры дні. Такі адказ далі 57,4% удзельнікаў апытання. У сваю чаргу, працягласць знаходжання іншаземцаў у Беларусі часцей за ўсё не перавышае пяці дзён (52,5% апытаных).
Пры гэтым большасць беларускіх грамадзян едуць у Польшчу (59%), Літву (19,5%), у Іспанію (5,8%), Італію і Германію (па 3,6%). Сярод тых, хто ўязджае ў Беларусь з тэрыторыі Еўрасаюза – пераважна жыхары Польшчы (25,8%), Літвы (19,1%), Германіі (15%), Латвіі (13,8%) і Расійскай Федэрацыі (11,1%).
Апытанне праводзілася 18 кастрычніка 2025 года ў чатырох аўтадарожных пунктах пропуску. Было запоўнена 1 678 анкет, у тым ліку 940 – беларускімі грамадзянамі.
Раней паведамлялася, што многія жыхары суседніх еўрапейскіх краін працягваюць актыўна наведваць Беларусь па бязвізе. Большасць з іх – гэта грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"