Відэа

Надвор'е трымае ў тонусе: Гомель "прыходзіць у сябе" пасля снегападу – відэа

Падпісацца
Дзіцячыя каляскі месцамі буксавалі, маршруткі раніцай былі перапоўнены, але транспартнага калапсу няма. Абласны цэнтр па-ранейшаму ва ўладзе стыхіі. Як Гомель "адбіваецца" ад снегападу – у відэасюжэце Sputnik.
Гарадскія службы адрэагавалі на завіруху ў Гомелі аператыўным пераходам на ўзмоцнены рэжым працы. Гомельаблаўтадор пачаў праводзіць ачыстку праезнай часткі і апрацоўку дарог яшчэ ўвечары, і на момант 21:30 нядзелі ў горадзе было задзейнічана 102 адзінкі тэхнікі, перадае карэспандэнт Sputnik.
У вобласці таксама аператыўна актывізаваліся ўсе зацікаўленыя ва ўхіленні наступстваў снегападу службы – прадпрыемствы ЖКГ Гомельшчыны задзейнічалі 40 снегапрыбіральных машын і дзясяткі іншых відаў тэхнікі.
Для бяспечнага руху на аўтамагістралях дарожныя арганізацыі дадаткова выпусцілі на лінію больш за 180 адзінак тэхнікі, з іх 83 адправілі ўстараняць наступствы снегападу на дарогах рэспубліканскага значэння.
"На вечар 28 снежня належны стан дарожнага пакрыцця на тэрыторыі вобласці забяспечаны ў поўнай меры", - паведамілі ў аблвыканкаме.
Наступствы стыхія на момант раніцы 29 снежня ўдалося мінімізаваць, але зіма не думае здавацца і перыядычна на працягу дня падкідвае камунальным службам працы. Паводле інфармацыі Белгідрамета, завіруха і галалёдзіца яшчэ некалькі дзён будуць трымаць у тонусе супрацоўнікаў ЖКГ.
У такіх умовах надвор’я гамяльчане прыняліся дапамагаць, узброіўшыся рыдлёўкамі і аўтамабільнымі шчоткамі. Па крайняй меры свой асабісты транспарт многія вырашылі "адкапаць" самастойна і ехаць у горад па справах, ведаючы, што снегаўборачныя машыны ўжо ачысцілі цэнтральныя вуліцы і пад’язныя шляхі да сацыяльна-значных аб’ектаў. А фронт работ дваровых тэрыторый яшчэ з раніцы ацанілі і прыняліся ўстараняць дворнікі.
Знайшліся і тыя, хто шчыра радаваўся гурбам – у асноўным гэта дзеці і жывёлы, якія з задавальненнем валяліся ў іх. Падтрымалі "зімовы вайб" і актыўныя карыстальнікі сацсетак, апанаваўшы ролікамі заснежанага Гомеля мясцовыя паблікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0