Сяргеенка: у Беларусі і Расіі даўно няма ілюзій аб міралюбнасці Захаду і НАТА
15:43 29.12.2025 (абноўлена: 17:04 29.12.2025)

© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Падпісацца
Эксклюзіў
Аб тым, што дапамагае Беларусі трымаць удар, аб саюзе з РФ, канфлікце ва Украіне, парламенцкіх кантактах з ЗША і Вялікай Перамозе – у вялікім інтэрв'ю старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Сяргеенкі карэспандэнту Sputnik Тамары Бяляевай.
– Паважаны Ігар Пятровіч, заканчваецца 2025 год. Для свету, для Беларусі ён быў няпростым на падзеі. Жадалася б пачуць Вашы ацэнкі. Які гэты год быў для Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі?
– Як і для ўсёй краіны, для парламентарыяў год адыходзячы быў часам актыўнага стварэння.
Мы сталі мацней, набылі новы вопыт вырашэння складаных праблем, шмат зрабілі, каб ва ўмовах нарастаючай сусветнай нявызначанасці беларусы маглі мацней стаяць на нагах і больш упэўнена глядзець у будучыню.
Галоўны вынік – забяспечаны мір, стабільнасць і грамадзянская згода. Умацаваліся міжнародныя пазіцыі Беларусі. Краіна не проста належна трымае ўдар, але і працягвае ўпэўненае прасоўванне па шляху прагрэсу. Яркае пацвярджэнне таму – тая высокая планка задач, якія мы ставім перад сабой у наступным пяцігоддзі.
У дасягненні гэтых мэт сваю ролю адыграла і дзейнасць Палаты прадстаўнікоў, перш за ўсё ў заканадаўчай плоскасці. За год прынята больш за 70 законапраектаў у другім чытанні.
У цэнтры ўвагі былі рашэнні, накіраваныя на гарантаванне бяспекі, эканамічнага суверэнітэту, развіццё дзелавой ініцыятывы, павышэнне якасці жыцця і ўзроўню сацыяльнай абароненасці нашых грамадзян.
Пры гэтым усе значныя з сацыяльна-эканамічнага пункту гледжання праекты законаў прайшлі сур’ёзную грамадскую экспертызу.

Другі дзень Усебеларускага народнага сходу, асноўнае пытанне – разгляд Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гг.
© Photo : Пресс-служба президента Беларуси
З’яўляючыся дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, дэпутаты прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і зацвярджэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучае пяцігоддзе.
Пастаянны дыялог з выбаршчыкамі, маніторынг сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёнах стаў асновай для вызначэння перспектыў заканатворчай работы, запатрабаванай грамадствам і дзяржавай.
На гэтым зрабіў асаблівы акцэнт кіраўнік нашай дзяржавы, выступаючы з пасланнем да беларускага народа і Парламента на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. Працуючы ў рэгіёнах, сустракаючыся з людзьмі, дэпутаты павінны бачыць, як працуюць законы на практыцы, а таксама далучаць людзей да абмеркавання новых праектаў.
– Вы вопытны палітык. Самае галоўнае пытанне цяпер, якое хвалюе ўсіх, – калі скончыцца ўкраінскі канфлікт? Што можа стаць ключавой умовай да спынення агню?
– Прынцыповая пазіцыя Беларусі і асабіста кіраўніка нашай дзяржавы па гэтым пытанні добра вядомая. І яна застаецца нязменнай – трэба садзіцца за стол перагавораў і знаходзіць мірныя спосабы ўрэгулявання канфлікту.
Беларусь прыкладае ўсе намаганні для забеспячэння кантактаў паміж расійскім і ўкраінскім бакамі ў мэтах вырашэння крызісу дыпламатычным шляхам.
На тэрыторыі нашай краіны ў свой час прайшлі тры раунды расійска-ўкраінскіх перагавораў. І мы маглі не раз пераканацца, што расіяне і кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі нацэлены на тое, каб устанавіць трывалы і доўгачасовы мір.
Аднак афіцыйны Кіеў з падачы сваіх еўрапейскіх гаспадароў увесь час тарпедуе працэс перагавораў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Але любы канфлікт завяршаецца. І завершыцца ён за сталом перагавораў. Таму чым хутчэй прыйдзе працверажэнне заходніх палітыкаў і, чым хутчэй яны пачнуць кіравацца інтарэсамі ўласных народаў, тым хутчэй можна будзе разлічваць на заканчэнне гарачай фазы канфлікту.
Дарэчы, у Еўропе голас розуму паступова становіцца гучней. І ў мэтах умацавання гэтай "партыі міру" беларускія парламентарыі працягваюць кантактаваць са сваімі замежнымі калегамі.
– У Мінска і Вашынгтона намецілася пацяпленне ў адносінах. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі ЗША, сазвоньваецца з кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам. Палата прадстаўнікоў у дадзеным кантэксце ці плануе актывізаваць кантакты з Кангрэсам ЗША?
– Беларусь заўсёды выступала за канструктыўныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі.
І, нягледзячы на тое, што яны развіваліся няпроста, кантакты паміж дзвюма дзяржавамі ніколі не спыняліся, у тым ліку і на парламенцкім узроўні. Апошняя такая сустрэча адбылася летам гэтага года ў Палаце прадстаўнікоў.
Члены Пастаяннай камісіі па міжнародных справах правялі сустрэчу з дэлегацыяй прадстаўнікоў Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый ЗША, грамадскіх дзеячаў і прадпрымальнікаў на чале з членам Рэспубліканскай партыі, выкладчыкам паліталогіі Фларыдскага ўніверсітэта Сцівам Самарыным.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Размова ішла аб вялікай палітыцы і неабходнасці нармалізацыі двухбаковых адносін, а таксама аб рабоце, якую праводзяць беларускія парламентарыі па развіцці сувязей з беларусамі замежжа.
Для амерыканскай дэлегацыі гэта была добрая магчымасць пазнаёміцца з рэальнай сітуацыяй у нашай краіне. На сустрэчы было падкрэслена, што новая адміністрацыя Злучаных Штатаў зацікаўлена ў развіцці кантактаў.
Мы гатовы да канструктыўнага ўзаемадзеяння з амерыканскімі калегамі на аснове раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу.
– Палата прадстаўнікоў актывізавала міжнародны парадак дня. Вы здзейснілі шэраг знакавых візітаў у замежныя краіны. Які замежны парламенцкі вектар важна развіваць для Беларусі?
– Натуральна, галоўным вектарам для нас з’яўляецца развіццё саюзніцкіх адносін з Расіяй. Гэта наш гістарычны выбар і яскравы прыклад таго, на якіх прынцыпах павінна будавацца інтэграцыя суверэнных дзяржаў ва ўмовах сусветнай турбулентнасці.
У нас даволі шчыльная праграма кантактаў з нашымі расійскімі калегамі па самым шырокім коле пытанняў. І новы палітычны сезон абяцае быць у гэтым плане не менш насычаным.
Традыцыйна мы працягнем нарошчваць супрацоўніцтва з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Гэта нашы найбліжэйшыя суседзі. Мы звязаны агульнасцю гістарычнага лёсу і культуры, эканамічнымі інтарэсамі. І ў нас ёсць усе перадумовы да таго, каб зрабіць наш рэгіён адным з наймацнейшых, бяспечных і квітнеючых на планеце.
Кіраўнік дзяржавы і ўрад удзяляюць гэтаму стратэгічнаму напрамку самую пільную ўвагу. І парламенцкая дыпламатыя таксама павінна ўносіць свой важкі ўклад у агульную справу.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сяргеенка і спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін
© Sputnik / Виктор Толочко
Вядучым партнёрам Беларусі з’яўляецца Кітай. Беларуска-кітайскія адносіны на сённяшні дзень дасягнулі найвышэйшага ўзроўню. І, вядома, мы настроены актыўна садзейнічаць рэалізацыі маштабных беларуска-кітайскіх ініцыятыў.
Пашырана наша прысутнасць і на шматбаковых парламенцкіх пляцоўках. Працягваліся кантакты з Панафрыканскім парламентам, дзе Нацыянальны сход Беларусі прадстаўлены ў якасці назіральніка.
Аналагічны статус атрыманы намі ў Азіяцкай парламенцкай асамблеі. Прапрацоўваецца пытанне аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве з Арабскім парламентам.
У гэтым годзе нам зноў даверылі старшынства ў геапалітычнай групе "Еўразія" ў Міжпарламенцкім саюзе.
Вялікае значэнне мае таксама прасоўванне нашых эканамічных інтарэсаў у краінах-удзельніцах такіх уплывовых міжнародных арганізацый, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і БРІКС. Менавіта гэтыя дзяржавы фарміруюць сёння рэальную альтэрнатыву каланіяльнай па сваёй сутнасці сістэме глабальных адносін. І, зразумела, беларускія парламентарыі не могуць заставацца ўбаку.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Падобныя прыярытэты, дарэчы, вызначаны і ў Плане міжнароднай дзейнасці Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі на 2026 год, зацверджаным на 69 сесіі саюзнага парламента.
Самым праблематычным вектарам застаецца заходні. Але і тут мы не апускаем рукі. Парламенцкая асамблея АБСЕ з’яўляецца важным каналам давядзення да сусветнай супольнасці пазіцыі нашай краіны па ўсіх вострых пытаннях міжнароднага парадку дня. Зразумела, мы будзем выкарыстоўваць для гэтага любую магчымасць.
У гэтых жа мэтах неабходна больш шырока задзейнічаць і рэсурс народнай дыпламатыі, сувязі з беларускай дыяспарай і практыку нефармальных кантактаў з замежнымі палітыкамі, дзеячамі культуры, публіцыстамі, або, як іх яшчэ называюць, лідарамі меркаванняў.
Адметна, што сёння зніжаецца градус антыбеларускай рыторыкі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Там уважліва слухаюць і рэагуюць на нашы выступленні, многія палітыкі заходніх краін разумеюць неабходнасць нармалізацыі адносін з Рэспублікай Беларусь.
– Расія для Беларусі з’яўляецца стратэгічным партнёрам, расіяне – брацкім народам. У 2025 годзе быў прыняты шэраг су’ёзных рашэнняў у розных галінах. Раскажыце аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве. І што яшчэ трэба зрабіць у заканадаўчай сферы для зняцця праблемных пытанняў?
– Саюзнае будаўніцтва ўпэўнена набірае ход. Пастаянна павялічваецца беларуска-расійскі тавараабарот. За апошнія пяць гадоў ён вырас амаль удвая, перавысіўшы 50 млрд долараў ЗША. Саюзная пляцоўка эфектыўна выкарыстоўваецца для правядзення ўзгодненай знешняй і абароннай палітыкі.
Парламентарыі актыўна ўключаны ў гэты працэс. На пастаянным нашым кантролі знаходзяцца пытанні выканання бюджэту і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы, выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.

69-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Маскве, снежань 2025 года
© Photo : Палата представителей Национального собрания Беларуси
Дзякуючы саюзнаму бюджэту за 25 гадоў рэалізавана больш за 90 вытворчых, сацыяльных, навукова-тэхнічных і культурных праграм на суму каля 60 млрд руб. Прычым аб’ём выручкі ад укаранення іх вынікаў перавышае ўкладзеныя сродкі.
Гэтая праца працягваецца. На пасяджэнні 69-й сесіі Парламенцкага сходу, якая адбылася 9 снежня, быў разгледжаны праект Дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы "Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2026 год".
Па даходах бюджэт вызначаны ў суме 8 065,9 млн расійскіх рублёў. Яго выдаткі запланаваны ў аб’ёме 6 308,3 млн расійскіх рублёў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на фінансаванне шасці праграм, аднаго праекта і 37 мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы.
Важным напрамкам з’яўляецца ўніфікацыя і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў. Тут самая пільная ўвага надаецца пытанням правядзення адзінай прамысловай палітыкі, забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту, роўнасці праў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Што да бліжэйшых нашых планаў.
Цяпер сфарміравана Стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года.
У сакавіку быў зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2025-2030 гады. Працягваецца праца над запускам аб’яднаных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Непасрэдна Парламенту і ўраду прэзідэнтам Беларусі ў рамках Усебеларускага народнага сходу таксама пастаўлена задача ўдзяліць асаблівую ўвагу сістэмнай рабоце з расіянамі па фарміраванні агульных галіновых рынкаў, у тым ліку сферы высокіх тэхналогій.
Як бачыце, нам ёсць куды рухацца далей, каб захаваць устойлівасць нашых эканомік ва ўмовах жорсткага абвастрэння сусветнай канкурэнцыі. Пры гэтым мы павінны не проста рэагаваць на актуальныя выклікі і пагрозы, але і імкнуцца апярэджваць іх.
– Ігар Пятровіч, раскажыце, якую працу праводзяць саюзныя парламентарыі па ўраўноўванні праў грамадзян Беларусі і Расіі?
– У плане забеспячэння роўнасці праў грамадзян Саюзная дзяржава з’яўляецца самым прасунутым інтэграцыйным аб’яднаннем на постсавецкай прасторы.
Адсутнасць меж, свабода перамяшчэння, выбару месца жыхарства і працаўладкавання, роўны доступ да адукацыі і медыцыны, адзіныя падыходы да сістэмы сацыяльных гарантый – усё гэта трывала ўвайшло ў наша жыццё.
Беларусы, апынуўшыся на тэрыторыі брацкай дзяржавы, не адчуваюць сябе замежнікамі. Тое самае могуць сказаць пра сябе і расіяне. І работа ў гэтым напрамку не спыняецца.
Яскравы прыклад таму – ратыфікацыя Дагавора па пытанні ўраўноўвання электаральных праў грамадзян Беларусі і Расіі.
У бягучым годзе таксама былі вырашаны практычныя моманты ўзаемадзеяння аператараў сувязі. Для абанентаў Беларусі і Расіі ўведзены камфортныя тарыфы за паслугі сувязі і перадачу даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Беларусы нараўне з расіянамі атрымалі магчымасць аформіць страхавы нумар індывідуальнага асабовага рахунку ("СНИЛС") і атрымаць доступ да ўліковага запісу на партале "Госуслуг" ва ўсіх шматфункцыянальных цэнтрах дзяржаўных паслуг.

Мабільны дадатак "Госуслуг"
© Sputnik / Александр Кряжев
У рамках рэалізацыі мадэльнага заканадаўчага акта "Аб сістэме абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы" ўнесены змяненні ў нацыянальныя прававыя акты, якія даюць магчымасць набываць поліс АСАГА, які пакрывае ўсю тэрыторыю Саюзнай дзяржавы, па месцы жыхарства.
Дарэчы, пачынаючы з першага запуску сістэмы, ужо каля 70 тыс грамадзян Беларусі і Расіі скарысталіся саюзным АСАГА. Штодня заключаецца каля 300 дагавораў.
Нарэшце, у бягучым годзе набыло моц Пагадненне аб узаемным прызнанні віз, што стала важным крокам да фарміравання адзінай міграцыйнай прасторы.
Але ёсць, зразумела, і тое, над чым трэба працаваць. Напрыклад, з асобнымі пытаннямі выканаўчай вытворчасці пры рэалізацыі судовых і арбітражных рашэнняў, выкарыстання электронных лічбавых подпісаў.
Акрамя таго, нам трэба вярнуцца да разгляду некаторых аспектаў, звязаных з правядзеннем узгодненай сацыяльнай палітыкі, падтрымкай людзей пажылога ўзросту, медыцынскім абслугоўваннем, фарміраваннем і развіццём агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы.

Мужчына чытае газету падчас паездкі ў метро
© Sputnik / Сергей Пятаков
У наступным годзе, у прыватнасці, асаблівая ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам Саюзнай дзяржавы "Лячэнне грамадзян Беларусі і Расіі з выкарыстаннем пратоннай тэрапіі", "Аказанне комплекснай медыцынскай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян Беларусі і Расіі, якія падвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", "Арганізацыя санаторна-курортнага лячэння ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і баявых дзеянняў".
– Адыходзячы год быў годам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У Беларусі і Расіі гэтай даце была ўдзелена вялікая ўвага, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Беларускія дэпутаты бралі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, звязаных са знакавай датай, сустракаліся з ветэранамі. А ў многіх краінах Захаду "забылі", хто браў Берлін і хто выратаваў свет ад карычневай чумы. Што Вы наконт гэтага думаеце?
– Што тут скажаш? Усе маскі даўно скінуты. І, на вялікі жаль, ваяўнічыя заявы і ўчынкі брусельскіх чыноўнікаў, кіраўнікоў шэрага заходніх краін і кіраўнікоў сілавых ведамстваў трэба ўспрымаць літаральна.
Яны адкрыта рыхтуюць новы паход на Усход і плануюць доўгае ўзброенае супрацьстаянне з Расіяй. А вайна з помнікамі, фарміраванне вобразаў злых рускіх і беларусаў ім патрэбны, каб апраўдаць свае дзеянні ў вачах падаткаплацельшчыкаў, за чый кошт, уласна, і плануецца ажыццявіць мілітарызацыю Еўропы.

У Балгарыі перыядычна ўзнікаюць дыскусіі аб зносе знакамітага помніка савецкім воінам-вызваліцелям "Алёша" ў Плоўдзіве, але грамадскасць рэзка супраць
© Sputnik / Сергей Пятаков
/ У гэтым годзе кіраўніцтва Еўрасаюза ўзняло планку ваенных расходаў да 5% ВУП для кожнай краіны. І еўрапейскія абывацелі, якасць жыцця якіх знізілася з-за таго, што вялізныя сродкі былі кінуты на падтрымку Кіева, павінны зноў паверыць, што гарматы сёння патрэбней хлеба.
Пры гэтым важна не проста прымусіць насельніцтва зацягнуць паясы, але і паставіць пад ружжо сотні тысяч навабранцаў, якія не асабліва да гэтага імкнуцца. Значыць іх трэба пераканаць, што гэта не Еўропа хворая на рэваншысцкія настроі, а Расія выношвае каварныя планы спусташэння іх "квітнеючага саду".
Гэта не азначае, вядома, што ў заходніх краінах зусім не засталося тых, хто шануе подзвіг савецкіх салдат і асуджае крывадушнасць сваіх улад. Але, як паказваюць падзеі ва Украіне і многіх еўрапейскіх дзяржавах, нейкіх сур’ёзных пратэстаў з боку радавых грамадзян ці дэмаршаў апазіцыйных палітычных сіл чакаць не трэба.
Расія і Беларусь даўно ўжо не маюць ніякіх ілюзій наконт міралюбнасці калектыўнага Захаду і блока НАТА, які любой цаной імкнецца забяспечыць сабе ваенную перавагу на межах Саюзнай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы дакладна абазначыў нашу агульную пазіцыю па гэтым пытанні – нам вайна не патрэбна, але на любы акт знешняй агрэсіі будзе неадкладна дадзены хуткі, адэкватны і жорсткі адказ.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка прыняў удзел у ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы
© Пресс-служба президента Беларуси
Падпісаны ў мінулым годзе Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы прадугледжвае выкарыстанне любых відаў узбраенняў, уключаючы ядзерныя.
Тым не менш, мы прынцыпова не шукаем канфрантацыі, адкрыты да сумленнага і адкрытага дыялогу без усялякіх ультыматумаў і папярэдніх умоў. Усе мірныя, аб’яднальныя ініцыятывы Беларусі і Расіі застаюцца ў сіле.
Мы таксама адзіныя ў сваім імкненні абараніць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, якая з’яўляецца каштоўнасным падмуркам саюзнага будаўніцтва, абараніць гонар і годнасць пакалення пераможцаў, спадчыннікамі якога з’яўляемся.
Сёлета працу пачала камісія па захаванні і абароне гістарычнай памяці, заснаваная Пастановай 68 сесіі Парламенцкага Сходу.

Старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін і старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сяргеенка ўскладаюць кветкі да мемарыяльнага знака памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава на Буйніцкім полі паблізу Магілёва
© Sputnik / Алексей Майшев
/ На снежаньскім пасяджэнні камісіі асаблівая ўвага была ўдзелена прыгранічным рэгіёнам, дзе ёсць неабходнасць у рамонце помнікаў і воінскіх пахаванняў.
Рэалізацыя гэтага маштабнага праекта пачнецца з 2027 года ў Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай, Калінінградскай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Наша мэта – кансалідацыя грамадскіх і палітычных сіл двух брацкіх народаў, асабліва моладзі, на аснове такога роду ініцыятыў.
Вельмі важна захаваць шчырую цікавасць грамадства да вялікага мінулага нашых гераічных продкаў, іх ратнага подзвігу, каб маладое пакаленне магло вучыцца на жывых уроках гісторыі і будаваць свет без паўтарэння катастроф.

Ігар Сяргеенка ўручыў падзяку блакадніцы Марыі Ягадніцынай
© Sputnik / Тамара Беляева
І, вядома, парламентарыі ўнясуць свой уклад у агульную справу. У Плане-графіку работы Парламенцкага Сходу на 2026 год асаблівае месца займае другі Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня", які будзе прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
– Кіраўніцтва Беларусі сур’ёзную ўвагу надае маладзёжнай палітыцы. Чаму маладзёжны трэк такі важны ў цяперашні час? Які Вы бачыце беларускую моладзь праз 10-20 гадоў? Якія тры парады як старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вы далі б маладому пакаленню?
– Па-мойму, адказ відавочны. Інвестыцыі ў моладзь – гэта самыя надзейныя інвестыцыі ў заўтрашні дзень краіны. Так было ва ўсе часы і ў любой дзяржаве.
Перспектывы ўмацавання суверэнітэту, устойлівага развіцця і сацыяльнага дабрабыту непасрэдна залежаць ад чалавечага капіталу. Таму выхаванне адукаванага, адданага сваёй краіне і сацыяльна адказнага пакалення з’яўляецца нашым прыярытэтам.
Пытанні адукацыі, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, занятасці, сацыяльнай, матэрыяльнай, прававой і іншых форм дзяржаўнай падтрымкі моладзі пастаянна знаходзяцца ў полі зроку дэпутацкага корпуса.

Старшыня Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін (злева) і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка на пленарным пасяджэнні Маладзёжнага Форуму Саюзнай дзяржавы ў Магілёве, верасень 2025 года
© Sputnik / Алексей Майшев
/ Нам важна, каб сённяшнія школьнікі і студэнты падхапілі нашу эстафету. І мы мэтанакіравана працуем у гэтым напрамку.
Удзел у грамадскіх аб’яднаннях, маладзёжных структурах Парламента, студатрадах і іншых інстытутах дазваляе выявіць найбольш здольных маладых людзей і інтэграваць іх у сферу дзяржаўнага кіравання.
Усім гэтым пытанням вялікая ўвага надаецца і ў Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, пры якім таксама створана Маладзёжная палата.
У наступным годзе з яе ўдзелам пройдуць фестывалі "Творчасць юных" і "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", Дні Саюзнай дзяржавы падчас летніх патрыятычных змен у дзіцячых аздараўленчых цэнтрах "Орленок" і "Зубренок", у рамках мерапрыемства "Гісторыка-прававая змена "Будучыня правапарадку" і інш.
Нашы юныя калегі амбіцыйныя, крэатыўныя, а галоўнае, яны гавораць са сваімі аднагодкамі на адной мове. І гэта вельмі важна для захавання тых каштоўнасцей, якія цэментуюць наш саюз.
Таму ў цэлым я з аптымізмам гляджу ў будучыню і думаю, што і праз 10 гадоў беларуская моладзь застанецца такой жа патрыятычна настроенай, адукаванай, актыўнай і якая ўсведамляе асабістую адказнасць за сваю краіну.
І таму, звяртаючыся да моладзі, хацеў бы сказаць наступнае.
Навучыцеся глядзець на свет аб’ектыўна, крытычна думаць, аддзяляць праўду ад хлусні і не дазваляйце сабой маніпуліраваць. Будзьце творцамі свайго лёсу.
Нішто не даецца дарма. Толькі ўпартая праца і кампетэнтнасць з'яўляюцца галоўнымі ўмовамі поспеху. Будзьце настойлівымі. Але памятайце – не хлебам адзіным жывы чалавек. Не губляйце здольнасць суперажываць і быць уважлівымі да людзей.
Не шукайце лепшага жыцця за мяжой. Гэта ўдаецца толькі адзінкам. Пачніце будаваць яе для сябе і сваёй сям'і тут, на Радзіме, зараз. Тут вашы карані. Вы патрэбны гэтай зямлі, і яна адплаціць вам дабром.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка
© Photo : Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"