Праздничная иллюминация в Минске - Sputnik Беларусь, 1920
Новы год – 2026
Што рыхтуе нам год Чырвонага Вогненнага Каня? Адказы на ўсе пытанні аб новым 2026-м і выніках 2025-га шукайце ў матэрыялах Sputnik Беларусь.

Сабаленка ўвайшла ў топ-3 лепшых спартсменак 2025 года

© AP / Aurelien MorissardБеларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.01.2026
Падпісацца
Прадстаўніца Беларусі ў 2025-м дзевяць разоў гуляла ў фіналах розных турніраў і заваявала чатыры тытулы.
МІНСК, 2 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-3 лепшых спартсменак года па версіі Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (AIPS).
Паведамляецца, што першае месца па выніках галасавання журналістаў заняла паўабаронца іспанскага футбольнага клуба "Барселона" Аітана Банмаці, другое – кенійская бягуха Беатрыс Чэбет.
У Сабаленкі – трэцяе месца, беларуска ў 2025 годзе другі сезон запар ганаравалася званнем лепшай тэнісісткі года па версіі WTA. У яе сёлета было дзевяць фіналаў і чатыры тытулы, а таксама новы рэкорд па суме прызавых за сезон. Акрамя таго, прадстаўніца Беларусі ўвесь мінулы год займала першае месца ў сусветным рэйтынгу WTA.
Лепшым спартсменам года па версіі AIPS другі год запар стаў шведскі скакун з шастом Арманд Дзюпланціс, на другім месцы апынуўся іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас, на трэцім – французскі футбаліст Усман Дэмбеле.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мінскі паўмарафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 31.12.2025
Новы год – 2026
Больш за 20 міжнародных спаборніцтваў пройдуць у Беларусі ў 2026 годзе
Стужка навiн
0