Відэа

Абстаноўка ў сталіцы Венесуэлы падчас і пасля авіяўдараў ЗША – відэа

Падпісацца
Кадры ранішніх авіяўдараў ЗША па Венесуэле працягваюць разыходзіцца па сацсетках – абстрэлу падвергліся аб’екты і будынкі ў Каракасе, а таксама мясцовы порт. Глядзіце відэа, знятае відавочцамі.
Атака ЗША на Венесуэлу раніцай у суботу працягвался менш за паўгадзіны, паведамілі амерыканскія СМІ. Дакладная колькасць загінулых і параненых у выніку атакі ЗША венесуэльцаў цяпер устанаўліваецца.
Вядома, што ўдарам падвергліся дом міністра абароны Венесуэлы і порт Ла-Гуайра ў сталіцы – Каракасе. Па паведамленнях відавочцаў, раніцай у суботу ў венесуэльскай сталіцы былі чутны і бачны самалёты, гучалі выбухі ў розных раёнах горада, а таксама ў аэрапорце імя Балівара ў Майкеціі.
Тэлеканал CBS перадаваў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся нанесці ўдары па шэрагу аб’ектаў у Венесуэле, у тым ліку ваенных.
Паўднёвая частка горада, размешчаная недалёка ад буйной ваеннай базы, пасля авіяналёту засталася без электрычнасці.
На кадрах, якія з’яўляліся ў сетцы з раніцы адразу пасля нанясення ўдараў, было відаць, як жыхары спешна пакідалі вуліцы. Днём карэспандэнт RT Мурад Газдзіеў, які цяпер знаходзіцца ў Каракасе, зняў на відэа поўнасцю пустынныя вуліцы венесуэльскай сталіцы.
"Людзі аддаюць перавагу проста зараз сядзець дома з-за таго, што не ведаюць, што будзе, калі выйсці на вуліцу. Усе баяцца", - расказаў карэспандэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0