МЗС РФ асудзіла атаку ЗША на Венесуэлу і падтрымала неадкладнае скліканне СБ ААН

© Sputnik / Наталья СеливерстоваБудынак МЗС РФ
Будынак МЗС РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 03.01.2026
Падпісацца
Расія заклікае супрацьстаяць далейшай эскалацыі і шукаць шляхі вырашэння праблем праз мірныя перагаворы.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. МЗС Расіі асудзіла атаку амерыканскіх ваенных на Венесуэлу, адпаведная заява апублікавана ў Telegram-канале ведамства.
"Сёння раніцай ЗША здзейснілі акт узброенай агрэсіі супраць Венесуэлы. Гэта выклікае глыбокую заклапочанасць і асуджэнне", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве падкрэслілі, што любыя абгрунтаванні агрэсіі не ‘'яўляюцца слушнымі, адзначыўшы, што ідэалагізаваная непрыязнасць узяла верх над гатоўнасцю выбудоўваць даверныя і прадказальныя адносіны.
Там таксама адзначылі, што ў існуючай сітуацыі неабходна супрацьстаяць далейшай эскалацыі і шукаць выхад шляхам перагавораў. Расія гатова падтрымліваць мірны дыялог.
"Зыходзім з таго, што ўсе партнёры, у якіх могуць быць прэтэнзіі адзін да аднаго, павінны шукаць шляхі да вырашэння праблем праз дыялогавыя развязкі. Мы гатовы іх у гэтым падтрымліваць", - падкрэслілі ў міністэрстве замежных спраў.
Там таксама адзначылі, што Лацінская Амерыка павінна заставацца зонай міру, якой яна абвясціла сябе ў 2014 годзе. А Венесуэле павінна быць гарантавана права самой вызначаць свой лёс без знешняга ўмяшання, тым больш ваеннага.
У МЗС РФ пацвердзілі салідарнасць Расіі з венесуэльскім народам, а таксама прыхільнасць да падтрымкі палітычнага курсу краіны, накіраванага на абарону нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту рэспублікі.
Расійскі бок выказаўся таксама за неабходнасць неадкладнага склікання пасяджэння Савета Бяспекі ААН з-за ракетных удараў ВПС ЗША па Венесуэле.

Атака ЗША на Венесуэлу

У суботу раніцай амерыканскія ваенныя сілы па распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нанеслі серыю ракетных удараў па Каракасе і яго наваколлям.
Згодна з заявай МЗС Венесуэлы, прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Эвакуацыя насельніцтва з Каракаса - Sputnik Беларусь, 1920, 03.01.2026
Рэакцыя сусветнай супольнасці на ўдары па Венесуэле
Стужка навiн
0