Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ад "Орешника" да СПА: якое ўзбраенне РФ пастаўляла Беларусі ў 2025 годзе

© Sputnik / РИА НовостиШматмэтавы знішчальнік Су-30СМ, архіўнае фота
Шматмэтавы знішчальнік Су-30СМ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2026
Падпісацца
Краіны цесна супрацоўнічаюць у абароннай сферы, разам умацоўваюць адзіную абаронную прастору Саюзнай дзяржавы, супрацьстаяць націску і агрэсіўнай рыторыцы Захаду.
Арсенал беларускай арміі з кожным годам пашыраецца: на ўзбраенне паступаюць новыя ўзоры, мадэрнізуюцца пад запыты Узброеных Сіл. Гэта дадзенасць не толькі часу, але і падзеям вакол краіны.
Як адзначаў кіраўнік Мінабароны рэспублікі Віктар Хрэнін, вакол Беларусі градус напружанасці працягвае нарастаць. Гэта бачна па дзеяннях кіраўніцтва калектыўнага Захаду: турбулентнай, шалёнай мілітарызацыі, павелічэнні аб’ёмаў фінансавання на ваенныя патрэбы, закупцы наступальнага ўзбраення.
Акрамя таго, заходнія суседзі вядуць агрэсіўную рыторыку ў адносінах да рэспублікі. Мінск рэагуе на гэта спакойна, але адэкватна, рыхтуе свае Узброеныя сілы, абнаўляе ўзбраенне. Паступае яно, у тым ліку, ад галоўнага саюзніка Беларусі – Расіі.
Sputnik узгадаў, якую расійскую тэхніку атрымалі Узброеныя сілы рэспублікі ў 2025 годзе.
Усяго беларуская армія за мінулы год прыняла больш за 200 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сярод іх – авіяцыя і зенітныя ракетныя комплексы.

Звышманеўраныя знішчальнікі

Беларускія ваенныя атрымалі ў маі і жніўні шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ2. Самалёты былі мадэрнізаваны з улікам пажаданняў заказчыка, яны атрымаліся поўнасцю імпартазамешчаныя.
© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьСу-30СМ
Су-30СМ  - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2026
Су-30СМ
Варта адзначыць, што Су-30СМ2 актыўна выкарыстоўваюцца падчас спецаперацыі РФ ва Украіне і зарэкамендавалі сябе найлепшым чынам.
"На іх рахунку – сотні знішчаных паветраных і наземных цэлей, уключаючы ўстаноўкі "Пэтрыёт", - паведамлялі ў прэс-службе "Ростеха".
Лётчыкі шануюць гэтыя знішчальнікі за манеўранасць, сістэмы абароны і шырокі выбар узбраення, у тым ліку сродкі вялікай далёкасці.
Су-30СМ2 маюць шырокую наменклатуру ўзбраення, яны прызначаны для знішчэння паветраных, надводных і наземных цэлей, блакіравання аэрадромаў і вядзення паветранай разведкі.
Шматмэтавыя знішчальнікі ўзмацнілі абараназдольнасць краіны. Бо лётчыкі нясуць баявое дзяжурства кругласутачна.

Вінтакрылыя крэпасці

Планава ідзе абнаўленне ў арміі Беларусі і верталётнага парка. На змену верталётам Мі-24 прыходзяць найноўшыя Мі-35М, якія з’яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй 24-кі. Узброеныя Сілы рэспублікі атрымалі баявыя машыны ад РФ у маі і жніўні.
© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьВерталёты Мі-35М
Вертолеты Ми-35М - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2026
Верталёты Мі-35М
Мі-35М з'яўляецца верталётам кругласутачнага выкарыстання і ў любое надвор’е. Машына здольная выконваць шырокі спектр задач: ад знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка да агнявой падтрымкі, эвакуацыі параненых, разведкі і транспарціроўкі грузаў.
Баявая нагрузка верталёта складае да 1,5 тоны, максімальная хуткасць – 300 км/г, крэйсерская – 240-260. Мі-35М здольны пераадольваць адлегласці да 550 км. А перагоначная далёкасць з падвеснымі паліўнымі бакамі амаль удвая больш – тысяча кіламетраў.
Узброены Мі-35М няздымнай рухомай гарматнай устаноўкай НППУ-23 з двухствольнай гарматай калібру 23 мм. Мае чатыры кропкі падвескі, на якія можна ўстанавіць добры арсенал: як падвеснае гарматнае ўзбраенне, некіраваныя ракеты, так і супрацьтанкавыя ракеты "Атака-М".

Неба пад аховай

Працягнула беларуская армія ў 2025 годзе ўмацоўваць супрацьпаветраную абарону. Мінабароны Беларусі ў канцы лістапада паведаміла аб паступленні чарговай батарэі зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2". Комплексы ўзмацнілі не толькі УС рэспублікі, але і павысілі баявыя магчымасці рэгіянальнай групоўкі войск і Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА РФ і Беларусі.
© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьЗРК "Тор-М2"
ЗРК Тор-М2 - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2026
ЗРК "Тор-М2"
Узмацненне і так магутнага купала эшаланіраванай СПА заклікана абараніць краіну і неба Саюзнай дзяржавы ад любых пагроз і сродкаў паветранага нападзення патэнцыяльнага праціўніка.
ЗРК "Тор-М2" валодае высокай мабільнасцю і ў яго "малы час рэакцыі". Ён здольны адначасова знішчаць шырокі спектр паветраных цэлей, у тым ліку і дроны магчымага праціўніка – адной з найсур’ёзных пагроз у сучасных канфліктах.

Нашумелы "Орешник"

Упершыню 21 лістапада мінулага года Мінабароны РФ паведаміла аб выкарыстанні найноўшай гіпергукавой ракеты "Орешник". Удар прыйшоўся па зброевым комплексе ўкраінскага ВПК у Днепрапятроўску.
Ракета была ў няядзерным выкананні. Аб новым узбраенні вельмі мала інфармацыі. Вядома, што ракета "Орешник" пры атацы развівае хуткасць у 10 махаў, што складае 2,5-3 км/сек. Па заяве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, ні адна з існуючых заходніх супрацьракетных сістэм не здольна перахапіць "Орешник".
Потым беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка папрасіў свайго расійскага калегу аб размяшчэнні комплексу ў краіне. Як стала вядома, "Орешник" ужо знаходзіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў падчас свайго выступлення на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, як аказалася, большая частка "Орешника" беларускай вытворчасці. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у зносінах з прэсай паабяцаў пазней паказаць комплекс журналістам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка: максімум 10 установак "Орешника" размесцяць у Беларусі
Стужка навiн
0